Аляксандр Лукашэнка: «галоўнае — забяспечыць парадак i стабiльнасць у дзень выбараў»
Учора прэзiдэнт Беларусi наведаў «БелАЗ». Аляксандру Лукашэнку даложана аб выкананнi прагнозных сацыяльна-эканамiчных паказчыкаў прадпрыемства i перспектывах яго развiцця.
ВА «БелАЗ» выйграла тэндэр на пастаўку ў Кiтай самазвалаў грузападымальнасцю 220 тон. Аб гэтым прэзiдэнту Беларусi паведамiў генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання Павел Марыеў. Усяго ў 2006 годзе ВА «БелАЗ» плануе ўдзельнiчаць у чатырох кiтайскiх тэндэрах на пастаўку самазвалаў высокай грузападымальнасцi, адзiн з якiх аб’яўлены на машыны грузападымальнасцю 320 тон. Нагадаем, што ў 2005 годзе на РУВП «БелАЗ» асвоены выпуск такiх супергрузавiкоў. Павел Марыеў выказаў упэўненасць, што ўдзел беларускага прадпрыемства ў аб’яўленых Кiтаем тэндэрах будзе паспяховы. Ён падкрэслiў таксама, што нарошчванне магутнасцей вытворчасцi на ВА «БелАЗ» iдзе ў рэчышчы сусветных тэндэнцый па развiццю горназдабыўной галiны. Замацаванне на рынку Кiтая — адна са стратэгiчных задач ВА «БелАЗ». Цяпер у КНР створаны тэхнiчны цэнтр па абслугоўванню беларускiх самазвалаў, пабудаваны склад, ажыццёўлены першыя пастаўкi грузавiкоў. Генеральны дырэктар назваў таксама перспектыўным для экспартных паставак прадукцыi ВА «БелАЗ» рынак Лацiнскай Амерыкi i ў першую чаргу Бразiлii. Паводле слоў Паўла Марыева, прыбытак ад рэалiзацыi прадукцыi РУВП «БелАЗ» да 2010 года дасягне Br2 трлн. у год. Гаворачы аб планах на блiжэйшую пяцiгодку, ён адзначыў таксама, што павелiчэнне аб’ёму вытворчасцi на РУВП «БелАЗ» за гэты перыяд складзе не менш як 170 працэнтаў. Пастаўлена задача захаваць узровень абнаўлення прадукцыi, каб кожныя 3 гады адна мадэль самазвалаў знiмалася з вытворчасцi. Генеральны дырэктар ВА «БелАЗ» выказаў упэўненасць, што дадатнае сальда знешнегандлёвага балансу да 2010 года дасягне $250 млн. Улiчваючы сусветныя тэндэнцыi развiцця падземнай здабычы карысных выкапняў, на Магiлёўскiм аўтамабiльным заводзе iмя С.М.Кiрава, якi ўваходзiць у склад аб’яднання, будзе арганiзавана вытворчасць адпаведнай тэхнiкi, далажыў прэзiдэнту Павел Марыеў. Ён дадаў таксама, што для забеспячэння поўнага спектра тэхнiкi, што выкарыстоўваецца пры ажыццяўленнi адкрытых горназдабыўных работ, БелАЗ ужо ў сярэдзiне 2006 года выпусцiць першы экскаватар. Аляксандр Лукашэнка заявiў аб тым, што для кiраўнiцтва краiны самае галоўнае — забяспечыць стабiльнасць, мiр i парадак напярэдаднi i ў дзень правядзення прэзiдэнцкiх выбараў. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў важнасць своечасовага спынення ўсялякiх намераў, якiя iдуць уразрэз з заканадаўствам i Канстытуцыяй. Гэты факт асаблiва адзначыў прэзiдэнт Беларусi ў ходзе сустрэчы з работнiкамi РУВП «БелАЗ». Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, асобныя «дзеячы» спрабуюць «замуцiць ваду». «Мы церпiм, але калi яны пяройдуць мяжу, мы прымем жорсткiя меры», — дадаў беларускi лiдар. Каменцiруючы спробы заходнiх сiл аказаць нацiск на Беларусь, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Мы павiнны займацца справай, а не звяртаць увагу на крыкуноў. Гэта iх бiзнэс». Кiраўнiк дзяржавы паведамiў, што даў даручэнне мясцовым органам улады зрабiць усё неабходнае, каб дзень выбараў стаў для людзей святам. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прэзiдэнт Беларусi наведаў «БелАЗ». Аляксандру Лукашэнку даложана аб выкананнi прагнозных сацыяльна-эканамiчных паказчыкаў прадпрыемства i персп
|
|