21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На «тарыфным фронце» без перамен

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Жыллё маё

У блiжэйшы час якiх-небудзь значных рыўкоў плацяжоў за кватэру не прадбачыцца

Камунальныя тарыфы паводзяць сябе досыць «паслухмяна». Першыя месяцы гэтага года не прынеслi змяненняў у плацёжкi жыхароў. Лiтаральна ўсе пазiцыi па разлiках за кватэру засталiся на былым узроўнi. На «жыроўкi» нават не аказалi ўплыву студзеньскiя маразы — у адпаведнасцi з рашэннем уладаў ўсе выдаткi насельнiцтву былi кампенсаваны. Трэба заўважыць, што сума атрымалася ўнушальная — толькi па сталiцы яна склала больш чым 7 мiльярдаў рублёў. Гэтыя меры дазволiлi стрымаць рост плацяжоў за кватэру.

Летась сiтуацыя была крыху iншая. Паступовы рост шэрагу асноўных тарыфаў пачаўся з 1 красавiка. Пастановай урада было зацверджана, што расцэнкi на газ i электрычнасць штомесяц павышаюцца на 2 працэнты, а на цяпло — на 0,67 працэнта. Такiм чынам, iх агульнае павелiчэнне на працягу мiнулага года адпаведна склала 18 i 16 працэнтаў. У грашовым выражэннi рост гэтых тарыфаў аказаўся адносна невялiкiм — дзесьцi 2,46 долара. Астатнiя 2,54 долара планавалася «дабраць» за кошт iншых пазiцый. Перш за ўсё — стаўкi платы за тэхнiчнае абслугоўванне жылля. Яна павялiчылася са 154 да 180 рублёў за квадратны метр агульнай плошчы кватэры. Што даволi адчувальна, паколькi адпаведна ўзраслi i адлiчэннi на капiтальны рамонт (нагадаем, што гэтыя плацяжы роўныя памерам стаўкi платы за тэхнiчнае абслугоўванне жылля).

У красавiку мiнулага года за ўвесь набор камунальных паслуг для стандартнай аднапакаёвай кватэры агульнай плошчай 32 кв. метры, дзе пражываюць 2 чалавекi, у сярэднiм трэба было вылажыць 61,1 тыс. рублёў (35,7 тыс. рублёў у летнi перыяд). Двухпакаёўка (48 кв. метраў, 3 чалавекi) «пацягнула» на 91,7 (53,5) тыс. рублёў, а трохпакаёўка (69 кв. м, 4 чалавекi) — на 127,8 (72,9) тыс. рублёў.

Летась плацяжы за кватэру ўтрымалiся ў межах вызначанага 5-доларавага «калiдора». Паводле iнфармацыi намеснiка мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргея Сушко, у даходах сярэднестатыстычнай беларускай сям’i выдаткi на аплату «жыроўкi» складаюць каля 11 працэнтаў. Гэта, канешне, на парадак менш, чым у суседняй Расii, аднак i такiя плацяжы для пэўнай часткi насельнiцтва даволi адчувальныя. Асаблiва ўзiмку, калi «жыроўкi» адразу павялiчваюцца амаль у 1,5 раза, паколькi неабходна разлiчвацца за ацяпленне. А гэтая пазiцыя па грашах дасюль застаецца самай важкай. Таму на працягу ацяпляльнага сезона камунальныя тарыфы, як правiла, не павышаюцца.

Па вынiках мiнулага года ўзровень пакрыцця насельнiцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг склаў амаль 45 працэнтаў (у той час як бюджэтны паказчык быў вызначаны ў памеры 57 працэнтаў). За тэхнiчнае абслугоўванне жылля жыхары вярталi каля 40 працэнтаў сабекошту, за цеплазабеспячэнне — 43,5, за халодную ваду — 36,8, за каналiзацыю — 31,2, за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — 61, за карыстанне лiфтам — 47,9. Такiм чынам, лiтаральна па ўсiх пазiцыях да планавага ўзроўню дацягнуць не ўдалося. Больш таго, на працягу мiнулага года паказчык пакрыцця жыхарамi затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг нават зменшыўся. Што, зразумела, аказала негатыўны ўплыў на фiнансавае становiшча прадпрыемстваў галiны.

Дзе ж шукаць выйсце? На думку спецыялiстаў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi, вiдавочны шлях — змяншэнне затрат. Летась яны «змiнусавалi» на 30 працэнтаў. Гэта ўдалося зрабiць у першую чаргу за кошт павелiчэння аб’ёмаў рамонтных работ на аб’ектах iнжынернай iнфраструктуры. Як заўважыў Сяргей Сушко, у асноўным з-за дрэннага тэхнiчнага стану страты ў сетках зараз у сярэднiм складаюць 9,3 працэнта. Сёлета на перакладку цепласетак i мадэрнiзацыю абсталявання выдзяляецца 250 мiльярдаў рублёў. Гэта дазволiць пэўным чынам зменшыць страты i, адпаведна, сабекошт паслуг.

Як жа выглядае сiтуацыя зараз? З 1 сакавiка сярэднi памер плацяжоў за стандартную аднапакаёвую кватэру складае 67,4 тыс. рублёў (40,8 тыс. у летнi перыяд). За двухпакаёўку неабходна вылажыць 101,2 (61,2) тыс. рублёў, за трохпакаёўку — 140,9 (83,4) тыс. рублёў. Варта яшчэ раз нагадаць, што даныя, якiя мы прыводзiм, з’яўляюцца разлiковымi i ў кожным канкрэтным выпадку могуць быць адхiленнi ў той цi iншы бок.

Найбольш адчувальнымi з’яўляюцца выдаткi на аплату ацяплення. Зараз у залежнасцi ад памераў кватэры i колькасцi жыхароў яны складаюць адпаведна 26,6, 39,9 i 57,4 тыс. рублёў. За гарачую ваду неабходна адлiчыць 9,8, 14,7 i 19,6 тыс. рублёў. Гэта па нарматывах, канешне, калi ў вас стаiць лiчыльнiк, то сумы ў сярэднiм «набягаюць» меншыя. Яшчэ адзiн важкi радок «жыроўкi» — тэхнiчнае абслугоўванне. Разам з адлiчэннямi на капiтальны рамонт ён «пацягне» адпаведна на 11,4, 19,2 i 24,8 тыс. рублёў.

Змянiлiся паказчыкi пакрыцця жыхарамi затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, за ацяпляльны перыяд жыхары зараз вяртаюць 50,2 працэнта, а за летнi — 46,4. У сярэднiм узровень пакрыцця складае 48,3 працэнта. За тэхнiчнае абслугоўванне жыхары вяртаюць 43,3 працэнта сабекошту, за цеплазабеспячэнне — 54, за халодную ваду — 48, за каналiзацыю — амаль 30, за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — 55,7, за карыстанне лiфтам — 41 працэнт.

Па шэрагу пазiцый адбылiся вiдавочныя пазiтыўныя зрухi. Але якой будзе тарыфная палiтыка ў далейшым, цi чакаць павелiчэння плацяжоў? Як адзначылi ў Мiнжылкамунгасе, павышаць расцэнкi для насельнiцтва пакуль не плануецца. Рост тарыфаў напрамую залежыць ад павелiчэння заробкаў. У сярэднiм плацёжкi жыхароў сёлета павiнны «патаўсцець» не больш чым на 5 долараў. Гэтае патрабаванне, як запэўнiваюць камунальнiкi, будзе выканана.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы час якiх-небудзь значных рыўкоў плацяжоў за кватэру не прадбачыцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика