21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узнагароды — лепшым

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па даручэнню кiраўнiка краiны ўзнагароды жыхарам Магiлёўшчыны ўручыў Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь Навiцкi.

Медалi «За працоўныя заслугi» атрымалi дастойныя работнiкi Магiлёўскай вобласцi, якiя паказалi лепшыя вынiкi працы за мiнулую пяцiгодку. Гэта даволi вялiкая група людзей — 35 чалавек.

— Вынiкi працы за мiнулае пяцiгоддзе сапраўды ўражваюць, — сказаў на цырымонii Генадзь Навiцкi. — Тэмпы росту, якiя паказвае народная гаспадарка краiны за апошнiя пяць i нават дзесяць гадоў, незвычайна высокiя. I мы рэальна адчуваем вынiкi: умовы жыцця людзей палепшылiся. Пяць гадоў таму мы атрымлiвалi толькi 100 долараў сярэдняга заробку, а цяпер — 250. I людзi, якiя сёння атрымлiваюць дзяржаўныя ўзнагароды, маюць да гэтых поспехаў непасрэднае дачыненне.

Сярод тых, хто ўзнагароджаны за найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi ў 2001—2005 гадах: начальнiк Магiлёўскай мытнi Леанiд Досаў, галоўны ўрач Бялынiцкай раённай бальнiцы Алег Кавецкi, генеральны дырэктар Беларускага цэментнага завода Уладзiмiр Кiсялёў, мастацкi кiраўнiк тэатр-студыi «Вясёлка» Нiнэль Бардунова i iншыя.

Кiраўнiк Магiлёўскага завода лiфтавага машынабудавання Пётр Руднiк падзякаваў кiраўнiцтву краiны за тое, што дзяржаўнымi ўзнагародамi адзначаны адразу чатыры работнiкi гэтага прадпрыемства. Ён расказаў, што за першыя два месяцы сёлета лiфтавы завод павялiчыў аб’ём вытворчасцi ў параўнанi з леташнiм на трэць, экспарт — напалову, значна павялiчылiся валютныя паступленнi, i цяпер iдуць выпрабаваннi двух новых вiдаў лiфтаў — для «вышынак» i для катэджаў.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны друкар афсетнага друку Бабруйскай друкарнi iмя А. Непагодзiна Вiктар Рудкоўскi.

Асобна, згодна з указам прэзiдэнта, медаль «За адвагу» атрымаў трактарыст Клiчаўскага лясгаса Максiм Дзмiтрук. Так дзяржава адзначыла асабiстую мужнасць i адвагу, праяўленыя маладым чалавекам пры выратаваннi людзей у час пажару. 18-гадовы Максiм выцягнуў з хаты, якая гарэла, жанчыну i маленькага хлопчыка. Цяпер ён служыць у армii, таму тост з шампанскiм прапусцiў, але з гордасцю дэманстраваў свой медаль журналiстам.

Алена КАЗЛОВА

* * *

Гомельскi аблвыканкам сабраў перадавiкоў вытворчасцi, навукi, культуры, iншых сфер дзейнасцi, якiя вызначылiся сваёй узорнай работай у мiнулай пяцiгодцы. Высокiя дзяржаўныя ўзнагароды iм уручыў Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Канаплёў.

Медалi «За працоўныя заслугi» атрымалi першы намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Гомсельмаш» Iван Пратура, вадзiцель-прадавец аўтамагазiна Хойнiцкага райспажыўтаварыства Iван Акуленка, галоўны iнспектар Краўцоўскага мытнага паста Дзмiтрый Байдалаў, генеральны дырэктар РУП «Гомельхлебпрам» Наталля Верамеева, аператар машыннага даення Тамара Маскаленка з КСУП «Чырвонаакцябрскi» Буда-Кашалёўскага раёна i iншыя.

Медалём Францыска Скарыны быў адзначаны загадчык аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерый Гейхман, а супрацоўнiкi праваахоўных органаў Аляксандр Асташоў, Анатоль Дзмiтрыенка i Валерый Чапiжны атрымалi медалi «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Урадавыя ўзнагароды былi ўручаны больш як шасцiдзесяцi перадавiкам.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па даручэнню кiраўнiка краiны ўзнагароды жыхарам Магiлёўшчыны ўручыў Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь Навiцк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика