Стаяць — можна...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне У чарзе на жыллё мы з мужам (працуем разам) стаiм даўно, але i сёння не першыя — наперадзе тры мужчыны, жонкi якiх (дакладна ведаем) стаяць у чэргах на сваiх прадпрыемствах. Цi не супярэчыць гэта закону?А. К., г. Мiнск. Не. У адпаведнасцi з арт. 44 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь сям’я мае права знаходзiцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў як па месцы жыхарства, так i па месцы работы кожнага яе члена. Прадпрыемствы, установы, арганiзацыi незалежна ад формаў уласнасцi ажыццяўляюць улiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i працуюць на гэтых прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях. Пунктам 9 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565 — уступае ў сiлу з 8 красавiка 2006 г.) таксама вызначана, што сям’я мае права стаяць на кватэрным улiку па пастаянным месцы жыхарства, а таксама па месцы работы (службы) кожнага яе члена.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарзе на жыллё мы з мужам (працуем разам) стаiм даўно, але i сёння не першыя — наперадзе тры мужчыны, жонкi якiх (дакладна ведаем) стаяць у чэргах н
|
|