Грып у 8 з 18 кантрольных гарадоў
У 8 з 18 кантрольных гарадоў Беларусi ўведзены комплекс процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў у сувязi з уздымам захваральнасцi на грып i ВРВI. Аб гэтым паведамiў галоўны эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя Анатоль КАЖАМЯКIН.
У спiсе «грыпуючых» гарадоў Гродна, Баранавiчы, Барысаў, Лiда, Маладзечна, Салiгорск, Бабруйск i Вiцебск. Комплекс мерапрыемстваў супраць распаўсюджвання эпiдэмii ўведзены таксама ў 9 раёнах. На каранцiн закрыты 9 школ, дзе з-за хваробы адсутнiчалi на занятках больш як 30 працэнтаў вучняў. Пазбегнуць эпiдэмii грыпу пакуль удалося толькi Гомельскай вобласцi i гораду Мiнску. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 8 з 18 кантрольных гарадоў Беларусi ўведзены комплекс процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў у сувязi з уздымам захваральнасцi на грып i ВРВI |
|