Францыя: процiстаянне працягваецца
У Францыi працягваюцца масавыя акцыi пратэсту супраць змянення працоўнага заканадаўства. Паводле iнфармацыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў рэспублiкi, у чацвер у студэнцкiх беспарадках, якiя прашлi ў 80 гарадах, узялi ўдзел 257 тысяч чалавек. Студэнцкiя прафсаюзы настойваюць на лiчбе 500 тысяч чалавек. У ходзе разгону дэманстрацый былi затрыманы 212 чалавек, з iх 147 — у Парыжы.
Студэнты пераварочвалi i падпальвалi машыны, уступалi ў бойкi з палiцыяй i закiдвалi праваахоўнiкаў бутэлькамi з запальнай сумессю. У адказ палiцэйскiя выкарысталi слёзатачывы газ. У вынiку беспарадкаў пацярпелi 35 палiцэйскiх, дзевяць з iх шпiталiзаваныя. Мiнiстр унутраных спраў Францыi Нiкаля Сарказi заклiкаў жандараў выкарыстоўваць сiлу толькi ў тых выпадках, калi гэта сапраўды будзе апраўданае. Паводле iнфармацыi французскага Мiнiстэрства адукацыi, на дадзены момант забастоўкамi ахоплены дзве трэцi вышэйшых навучальных устаноў краiны. 21 унiверсiтэт закрыты, яшчэ ў 37 парушаны навучальны працэс. Да манiфестацый таксама далучылiся вучнi 80 сярэднiх школ Парыжа i прыгарадаў. Паведамляецца, што чарговая маштабная акцыя пратэстаў запланавана прафсаюзамi на выхадныя. У РЫЗЕ ЎПЕРШЫНЮ РАЗАГНАЛI ДЭМАНСТРАЦЫЮ БЫЛЫХ ЭСЭСАЎЦАЎ Рыжская палiцыя спынiла несанкцыянаваную дэманстрацыю ветэранаў латышскага легiёну SS i iх прыхiльнiкаў. У шэсцi бралi ўдзел каля 300 чалавек. Група антыфашыстаў спрабавала спынiць дэманстрацыю. Яны сталi на шляху калоны i пачалi скандзiраваць: «Фашызм не пройдзе!» Некалькi працiўнiкаў правядзення марша легiянераў былi арыштаваныя i дастаўленыя ў палiцэйскi ўчастак. Нагадаем, што рыжская гарадская дума адхiлiла заяўку на правядзенне памятнага мерапрыемства ветэранаў нямецкай армii яшчэ 13 сакавiка. Краiна, якая ганарыцца сваiм членствам у ЕС i адданасцю дэмакратычным прынцыпам цывiлiзаванага свету, нарэшце прадпрыняла нейкiя канкрэтныя дзеяннi. Хоць i зараз далёка не ўсе пазбавiлiся ад падазрэнняў, што забаранiўшы на вулiцы свята тых, каго ва ўсiм свеце лiчаць ваеннымi злачынцамi, Рыга проста забяспечыла сабе бяспеку ад санкцый Захаду, а не пайшла на ўступкi антыфашыстам. Да гэтага моманту шэсцi былых байцоў падраздзяленняў, якiя ў гады Другой сусветнай вайны змагалiся на баку гiтлераўцаў, у Рызе праводзiлiся штогод. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Францыi працягваюцца масавыя акцыi пратэсту супраць змянення працоўнага заканадаўства
|
|