I так бывае
Аляксандр ПУКШАНСКI
На радзiме «Славянскага базару» цяпер нават у звычайных трамваях гучыць народная музыка... у выкананнi пасажыраў.
Менавiта iгрой на гармонiку «заплацiў» за праезд жанчыне-кандуктару малады пасажыр вiцебскага трамвая, якi курсiруе па маршруту № 3. Здарылася гэта 16 сакавiка каля пяцi гадзiн дня на прыпынку па праспекту Люднiкава (насупраць СШ № 3). У хлопца проста не было дастаткова грошай на праезд у грамадскiм транспарце горада. Тады прахожыя (i журналiст «Звязды» ў тым лiку) са здзiўленнем пачулi на вулiцы гукi народных мелодый. Спачатку падумалi, што гэта працуе радыёпрыёмнiк, але ж гучаў гармонiк! А якое незапланаванае «свята творчасцi» атрымалi ў падарунак пасажыры!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На радзiме «Славянскага базару» цяпер нават у звычайных трамваях гучыць народная музыка... у выкананнi пасажыраў |
|