21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Блiзнят ёсць небяспека падхапiць зорную хваробу, а Рыб парадуюць добрыя навiны

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Вы зможаце дабiцца многага, калi загадзя вызначыце чарговасць спраў па ступенi iх значнасцi для вас i не будзеце хапацца за ўсё запар, што прыходзiць вам у галаву. У аўторак, каб не расходаваць вельмi шмат сiл i нерваў на процiстаянне, старайцеся меней трапляцца на вочы начальству i iншым магчымым апанентам. У крайнiм выпадку, утрымлiвайце сябе ад пярэчанняў, каб не паплацiцца чым-небудзь большым за перамогу ў спрэчцы. У чацвер адгарадзiце сябе ад пустых, нiкому не патрэбных кантактаў. У суботу магчымы цiкавыя прапановы, на якiя варта звярнуць асаблiвую ўвагу. Нядзелю пастарайцеся прысвяцiць сабе i толькi сабе.

ЦЯЛЕЦ. Ваша справа патрабуе ўмацавання i пашырэння, iнакш магчымы праблемы з яе далейшым развiццём. Вы даб’ецеся лепшага вынiку, калi ў гэтыя днi станеце менш гаварыць i больш уважлiва слухаць меркаванне навакольных. Новыя знаёмствы ў аўторак дапамогуць заняць актыўную пазiцыю ў вырашэннi вашых праблем. У чацвер няўпэўненасць у асабiстых сiлах можа зблытаць вашы планы. Да пятнiцы ёсць час прааналiзаваць свае памылкi. Нязначныя непаразуменнi з блiзкiмi людзьмi ў выхадныя днi лёгка пераадолееце, калi будзеце гатовыя ўступiць хоць бы ў дробязi.

БЛIЗНЯТЫ. Зможаце заняць актыўную пазiцыю ў якасцi дарадчыка па розных пытаннях i прафесiянала ў розных галiнах дзейнасцi. Але ёсць небяспека падхапiць зорную хваробу ў асаблiва цяжкай форме. Вашы дасягненнi на ўзроўнi меркаванняў неабходна пацвердзiць практыкай — i магчымасць зрабiць гэта будзе ў вас на працягу ўсяго тыдня. Субота спрыяльная для адпачынку ў сямейным асяроддзi. Гэта нават прынясе вам задавальненне, калi вы самi ўсё не сапсуяце, спрабуючы навязаць навакольным свой пункт гледжання на ўсё на свеце. Няхай кожны робiць тое, што яму падабаецца.

РАК. Зоркi бачаць, што вы стаiце на варце справядлiвасцi i прыцягваеце вiнаватых да адказу. Аднак пастарайцеся не спакушацца на абяцаннi з фальшывай начынкай. Нядобразычлiўцы пастараюцца ўставiць вам палкi ў колы. У аўторак не варта сумнявацца ў сваiх сiлах, тым больш калi надуманасць ужо не раз падводзiла вас. Вы ўсё зможаце. Iнтэнсiўнасць вашай работы будзе прама прапарцыянальная вашаму ўзнагароджанню. У чацвер удала пройдуць дзелавыя перамовы, вашымi прапановамi зацiкавiцца начальства. У пятнiцу можаце разлiчваць на дапамогу сяброў i родных. З большай дабрынёй i ўвагай аднясiцеся да блiзкiх людзей, iм гэта патрэбна.

ЛЕЎ. Калi задача, якая стаiць перад вамi, падаецца непрыступнай, падзялiце шлях дасягнення мэты на дробныя адрэзкi — i ўсё атрымаецца. У панядзелак можна адважыцца на рызыкоўныя мерапрыемствы. У сераду сустрэча са светам прыгожага, хутчэй за ўсё, будзе спрыяць творчаму ўсплёску i раскрыццю новых здольнасцяў. Можаце атрымаць вестку ад чалавека, якi апынуўся далёка ад вас.

ДЗЕВА. Найважнейшая задача на гэтым тыднi — паступова знiжаць нагрузку на рабоце i аднаўляць свой энергетычны патэнцыял. У сераду не варта давяраць людзям, якiя будуць спакушаць вясёлкавымi перспектывамi, — iнакш вы можаце трапiць ў абразлiвую для вас залежнасць. Суботу варта патрацiць на стварэнне гарманiчнай атмасферы ў сям’i. У нядзелю зранку ваша асабiстае жыццё можа ўскладнiцца з-за паломкi бытавой тэхнiкi цi iншых хатнiх праблем, але ўжо ў другой палове тыдня цяжкасцi будуць паспяхова пераадолены.

ШАЛI. Старайцеся ва ўсiм знаходзiць станоўчыя моманты. Спачатку будзе складана, потым уцягнецеся. Разлiчвайце толькi на асабiстыя сiлы i не спакушайцеся наконт калег па рабоце. Хутчэй за ўсё, менавiта ад iх можна чакаць дробных непрыемнасцяў. У пятнiцу нечаканае паведамленне можа заспець знянацку цi вельмi ўсхваляваць. У час змаганняў на рабоце не забывайце пра блiзкiх людзей: iм неабходныя ваша ўвага i падтрымка.

СКАРПIЁН. Ваш дэвiз: «засяроджанасць на галоўным». Непажадана нервавацца i раздражняцца па дробязях: тады праца будзе iсцi спарней i тыдзень стане вельмi прадукцыйным. Не звяртайце ўвагi на праяўленне грубасцi з боку навакольных, лепш адгарадзiць сябе ад зносiнаў з iмi. У панядзелак атрымаеце магчымасць праявiць велiкадушнасць, хоць гэта i не пазбавiць вас ад фiнансавых праблем. Вы зможаце разлiчваць на падтрымку сяброў. У аўторак пажадана не прымаць адказных рашэнняў.

СТРАЛЕЦ. Рызыкуеце апынуцца ў цэнтры падзей — на вашай сцiплай персоне будзе засяроджана ўвага навакольных. Пажадана падумаць над зменай iмiджу. Вашы прафесiяналiзм i выдатныя арганiзатарскiя здольнасцi будуць ацэнены па вартасцi. Падрыхтуйцеся: менавiта вам давядзецца рашаць жыццёва важныя пытаннi — i стагнаць наконт гэтага не варта. Сачыце за сваёй мовай, старайцеся хоць бы зрэдку абдумваць тое, пра што гаворыце. Удача будзе спадарожнiчаць людзям творчых прафесiй. У чацвер будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi, а ў пятнiцу вы можаце разлiчваць на дапамогу сяброў. Удзялiце больш увагi i клопату сваiм бацькам — iм гэта неабходна.

КАЗЯРОГ. Не звяртайце ўвагi на некаторыя дзiўнасцi ў паводзiнах вашых знаёмых. Яны не змянiлiся, ды i з вамi ўсё ў парадку. Проста вам хочацца навiзны адносiнаў, вось падсвядомасць i падкiдвае вам новае ўспрыманне звыклых рэчаў. Вашу пранiкнёнасць зараз можна выкарыстоўваць для адгадвання многiх загадак жыцця. Вы, хутчэй за ўсё, здзiвiце сваiх сяброў i знаёмых нечаканымi паводзiнамi, але гэта толькi прыцягне да вас увагу.

ВАДАЛЕЙ. Магчымы ўскладненнi з дзелавымi партнёрамi. Тут можна пайсцi на разумны кампрамiс, але не больш таго. Прытрымлiвайцеся вызначаных планаў i задум. Будзьце больш асцярожнымi пры зносiнах з начальствам i калегамi: не ўсе вашы выказваннi прыйдуцца iм па душы. Неасцярожныя словы могуць пасеяць разлад сярод калег i стаць прычынай сур’ёзнага канфлiкту. У панядзелак можаце разлiчваць на падтрымку сяброў. У сераду магчыма цiкавая прапанова з боку вашых заступнiкаў. У пятнiцу будуць спрыяльныя паездкi i падарожжы. Не пераносьце запланаваны адпачынак.

РЫБЫ. Вы здольныя ажыццявiць свае мары. У панядзелак знайдзiце час для карэкцiроўкi планаў на будучыню. Парадуюць добрыя навiны. Выказаная iдэя ў гэты дзень знойдзе паслядоўнiкаў. У аўторак лепш не спрачацца са старэйшымi роднымi. У сераду пажадана не пачынаць новых спраў, бо яны не прынясуць вынiкаў, якiх чакаеце. Не перажывайце, калi ў гэты дзень у вас штосьцi не будзе ладзiцца на рабоце. У пятнiцу добра заняцца неабходнымi бытавымi i жыццёвымi справамi. Ганiце прэч назойлiвых людзей i назойлiвыя думкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика