POST factum
ЧАЛАВЕЦТВА ВЫМРА АД... ГОЛАДУ
Працэс глабальнага пацяплення можа знiшчыць чалавечую цывiлiзацыю з дапамогай голаду — гэта адбудзецца, калi загiне сельская гаспадарка. Многiя даследаваннi паказваюць, што чалавецтва занялося земляробствам толькi ў канцы апошняга леднiковага перыяду, калi клiмат на планеце стаў больш цёплым, вiльготным i стабiльным. Зараз працэс глабальнага пацяплення пагражае пераважнай большасцi сельскагаспадарчых раслiн. Значная частка сельгаскультур не здольная даваць высокiя ўраджаi, калi сярэдняя тэмпература ў час працэсу вырошчвання перавышае +32 градусы. Напрыклад, калi сярэдняя тэмпература складае 30 градусаў, то яе далейшае павышэнне ўсяго на 1 градус змяншае ўраджай пшанiцы, кукурузы i рысу больш як на 10 працэнтаў. Раслiнам, якiя традыцыйна вырошчваюцца ў спякотных раёнах планеты, напрыклад, у Афрыцы цi Аўстралii, пагражае iншая бяда — засуха. Як мяркуюць вучоныя, першыя вынiкi глабальнага пацяплення на сельскую гаспадарку могуць праявiцца ўжо ў блiжэйшыя гады: ахвярамi павышэння тэмпературы стануць у першую чаргу плантацыi кавы i чаю, размешчаных у трапiчных рэгiёнах планеты. ПРЫГАЖОСЦЬ — СТРАШНАЯ СIЛА Даследаванне, праведзенае Пенсiльванскiм унiверсiтэтам (ЗША), паказала, што прывабныя юнакi ў большай ступенi, чым iх равеснiкi са звычайнай знешнасцю, рызыкуюць жыццём. У той жа час прыгожыя дзяўчаты паводзяць сябе больш абачлiва, чым iх не такiя прывабныя сяброўкi. Даследаванне праводзiлася сярод студэнтаў-першакурснiкаў. Як высветлiлася, прыгожыя студэнты намнога часцей за сваiх аднагодкаў, надзеленых не такой яркай знешнасцю, вядуць неразборлiвае сэксуальнае жыццё, заводзяць многа партнёраў. Гэта рэзка павышае iх шанцы заразiцца венерычнымi захворваннямi або нават СНIДам. Наадварот, прыгожыя студэнткi ў большасцi выпадкаў адмаўляюцца мець справу з выпадковымi знаёмымi, кола iх абраннiкаў абмежаванае i практыкуюць яны бяспечны сэкс. Аўтары даследавання робяць выснову: прывабная знешнасць падштурхоўвае маладога мужчыну iмкнуцца да максiмуму перамог на любоўным фронце. А вось прывабныя жанчыны выкарыстоўваюць свой патэнцыял для абмежавання колькасцi сэксуальных партнёраў. МЯДЗВЕДЗЬ ЗАГНАЎ ВУЧОНЫХ НА ГАРУ Група брытанскiх даследчыкаў за ноч зрабiла першае ў гiсторыi чалавецтва зiмовае ўзыходжанне на самы высокi пiк Грэнландыi, пасля таго, як iх напалохаў палярны мядзведзь. Аб гэтым паведамiла газета «Гардыян». Даследчая экспедыцыя разбiла лагер на схiле гары Ганб’ёнсфельд, на вышынi 2 тысячы метраў над узроўнем мора. На такой вышынi жывёлы звычайна не водзяцца, таму вучоныя не захапiлi з сабой ружжы. Таму нядзiўна, якi перапалох пачаўся, калi вечарам каля сваiх палатак яны заўважылi вялiзнага палярнага мядзведзя (iх вышыня — на заднiх лапах — дасягае 3 метраў). Кiраўнiк групы Пол Волкнер на час адагнаў мядзведзя, стрэлiўшы сiгнальнай ракетай, пасля чаго восем мужчын i адна жанчына хуценька знялiся з месца i сталi караскацца на гару. За некалькi гадзiн яны дабралiся да самай высокай вяршынi ў Грэнландыi, размешчанай на вышынi каля 4000 метраў над узроўнем мора, пры гэтым, рухаючыся ў цемры, альпiнiсты-небаракi не выкарыстоўвалi нiякiх дапаможных прыстасаванняў, нават звычайных вяровак. Калi на наступны дзень група вярнулася ў лагер, то высветлiлася, што ён амаль цалкам знiшчаны: мядзведзь парваў тры палаткi, шукаючы ежу. Вучоныя тэрмiнова выклiкалi выратавальны самалёт, на якiм i былi эвакуiраваны. У ЗША РАСЦЕ ПАКАЛЕННЕ ГЛУХIХ Кожны трэцi падлетак ЗША можа аглохнуць ад свайго плэера. Як пiша газета «Нью-Йорк пост, амерыканскiя юнакi i дзяўчаты, сур’ёзна рызыкуюць, слухаючы свае плэеры на гранiчнай гучнасцi. У ходзе спецыяльна праведзенага апытання высветлiлася, што CD-плэеры рэгулярна слухаюць 36 працэнтаў дарослых i 62 працэнты маладых амерыканцаў. Даследаванне таксама паказала, што трэць з iх уключаюць гучанне на поўную моц. I вось вынiк: амаль 20 працэнтаў апытаных сказалi, што ў iх у вушах стаiць пастаянны звон, а гэта, як сцвярджаюць вучоныя, з’яўляецца першым сiмптомам страты слыху. Атрымаць сур’ёзную страту слыху можна дастаткова лёгка: да гэтай праблемы прывядзе праслухоўванне хоць бы 15 хвiлiн у дзень музыкi гучней за 100 дэцыбел. Трэба сказаць, што турбаваць гэта павiнна найперш якраз падлеткаў, бо дарослыя, якiя таксама любяць карыстацца плэерамi, робяць гэта больш дазiравана i слухаюць больш спакойную музыку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэс глабальнага пацяплення можа знiшчыць чалавечую цывiлiзацыю з дапамогай голаду — гэта адбудзецца, калi загiне сельская гаспадарка |
|