Веснавая мода з МагiлёваШто трэба апранаць гэтай вясной, каб выглядаць модна? Штаны-«дудачкi», шорты, аб’ёмныя спаднiцы, празрыстыя сукенкi з джынсамi. Самыя «прасунутыя» з занiжанай талii скокнуць адразу на завышаную. Колеры: вечна актуальнае спалучэнне чорнага i белага, усе адценнi чырвонага i жоўтага. Яркiя экзатычныя i этнiчныя малюнкi на тканiнах. А самi тканiны — натуральныя, пераважна бавоўна i лён. Аказваецца, мадэльерам можна стаць i ў Магiлёве. Iрына, старэйшая з сясцёр Грэкавых, марыла з дзяцiнства, што калiсьцi выйдзе на подыум за мадэлямi, якiя будуць апранутыя ў прыдуманае ёй адзенне, i будзе шчаслiва ўсмiхацца ўдзячнай публiцы. Пасля школы ёй, праўда, давялося папрацаваць прадаўшчыцай, але гадоў праз пяць дзяўчына ўсё ж пайшла вучыцца на канструктара-мадэльера. Дарэчы, штуршком у творчасцi Iрыны калiсьцi стала вядомая «мыльная опера» «Проста Марыя»: яе ўразiлi i сама гiсторыя, i строi герояў серыяла. Малодшая Iна проста пайшла за сястрой i не шкадуе. Яны разам сталi браць удзел у фестывалi «Мельнiца моды» i праз некалькi гадоў iх нарэшце заўважылi. Летась яны дэманстравалi свае калекцыi ў Берлiне, у галерэi «Лафайет». Iрыне, маладой жанчыне з пышнымi формамi, падабаецца апранаць у моднае i смелае адзенне сястру з мадэльнай фiгурай. А Iна, якая вядзе ў Магiлёўскiм Палацы творчацi дзяцей i школьнiкаў гурток для мадэляў, хоча адкрыць у iм аддзяленне для поўных. Грэкавы ўвогуле хочуць заняцца стварэннем адзення для поўных людзей, дэманстраваць яго на подыуме i пераконваць усiх, што з любой вагой можна апранацца прыгожа i модна, што трэба пазбаўляцца комплексаў i не выглядаць «шэрымi мышамi». Апошнiм часам нават у правiнцыi ў сэнсе моды стала ўсё мяняцца да лепшага, так лiчаць Грэкавы. — Раней у Магiлёве было модна ў выхадныя днi ўсёй сям’ёй хадзiць на рынак, — гаворыць Iрына. — Такi «актуальны» адпачынак i дыктаваў моду: што прывезлi з блiжняга Усходу — тое апранае ўвесь горад. Праўда, i цяпер рынак усё яшчэ дыктуе моду — з гэтым не паспрачаешся, але з’явiлася больш людзей, якiя хочуць апранацца iндывiдуальна, каб на прыпынку побач з табой яшчэ некалькi чалавек не стаялi ў такiх жа строях. Таму, падаецца, магчымасцi для працы ў мадэльераў цяпер добрыя. Грэкавы яшчэ толькi плануюць зарэгiстраваць сваю марку, таму пакуль шыюць адзенне ў асноўным для сяброў i сваякоў. «Яны з намi пяць гадоў, яны ў нас вераць i носяць зробленае намi адзенне, i гэта прыемна», — гавораць сёстры. Яны сцвярджаюць, што ад звычайных прыватных швачак адрознiваюцца тым, што сочаць за iндустрыяй моды i не спыняюцца, пастаянна шукаюць новае. — Такое адзенне, каб не выдзяляцца з натоўпу, мы не робiм, — тлумачыць Iна. — Мадэльер павiнен пераканаць чалавека не баяцца быць у цэнтры ўвагi. I мы таксама раiм нашым клiентам памяняць звыклы стыль i паспрабаваць новы вобраз. Любiмая праца Грэкавых — стварэнне модных калекцый, бо там нiхто не абмяжоўвае фантазiю. Абмяжоўваюць толькi грошы, бо iх даводзiцца шукаць на набыццё тканiн i аксэсуараў самастойна. Дзяўчаты адкладваюць са сваiх заробакаў або шукаюць падтрымкi ў мацi Людмiлы. — Мне вельмi падабаюцца iх мадэлi, i я спадзяюся, што яны дамогуцца свайго, — гаворыць Людмiла. — Гэта ж мара маiх дзяўчынак, разумееце? — Мацi спачатку цяжка было ўспрыняць нашыя «скокi», — узгадвае Iрына. — Яна не верыла, што без блату i грошай можна з нейкага Магiлёва кудысьцi прабiцца. А калi нас заўважылi на «Мельнiцы моды», то i мацi ў нас, i нават мы ў сябе сталi верыць болей. На белых сценах ў хатнiм пакоi сясцёр вiсяць выкрайкi, малюнкi-эскiзы i строi. Прыцягвае ўвагу чорная жаночая сукенка «рэтра», упрыгожаная белымi бусiнамi, i жакет з белага футра з чорнымi крапiнамi, як на каралеўскай мантыi. Гэта — частка калекцыi «Маленькая жаночая сукенка», якая, дарэчы, была прыдумана i зроблена ўсяго за тры днi. — Мода — гэта пытанне натхнення. Канешне, i працаваць трэба, але без iдэi ў гэтай сферы няма чаго рабiць, — лiчыць Iна. Iдэi для калекцый бяруцца адусюль — з мараў, успамiнаў i ўражанняў, з модных часопiсаў i тэлебачання. Вельмi падабаюцца Грэкавым старыя строi, i апошняя мужчынская калекцыя пад назвай «Дэндзi» з’явiлася пад уплывам моды напалеонаўскiх часоў. Для джынсавай калекцыi ўсе сябры Грэкавых прыносiлi старыя джынсы. Варылi, скаблiлi, фарбавалi i нарэшце складалi з кавалкаў тканiны арыгiнальныя строi. Сёстры паказваюць чорны капялюш з футра, упрыгожаны кветкамi з тканiны яркiх колераў. Для таго, каб стварыць калекцыю «Зiмовы сад», Грэкавым давялося ехаць у Жлобiн на фабрыку за футрам. — Футра мы прымаем толькi штучнае, — гавораць сёстры. — Шкада жывёлiн. Ды i ў Еўропе натуральнае футра лiчыцца нямодным i негуманным. Затое тканiны — толькi натуральныя. I тут мы ўсiм сваiм клiентам, а таксама i чытачкам вашай газеты, раiм перш за ўсё лён. Наш, аршанскi. Лён у нас танны, але гэта высакародная, выдатная i модная тканiна! Каб добра апранацца дзяўчыне, якая жыла за савецкiм часам, патрэбны былi або сваяк, якi ездзiць у замежныя камандзiроўкi, або знаёмая супрацоўнiца базы, дзе ёсць дэфiцытнае адзенне. Што патрэбна моднiцы цяпер? Грошы? Зусiм не — упэўнены Грэкавы. — У нас цяпер людзi любяць апранацца такiм чынам, каб усе бачылi, што ў iх ёсць грошы, — гаворыць Iна. — Апранацца ў «кампот» з грашовых знакаў? Не, гэты стыль мы не падтрымлiваем. Можна апрануцца за мiнiмум грошай, але стыльна. Апранiце шорты, да iх — вязаны свiтэр, дадайце аксесуары — i вы каралева гэтай вясны! Грэкавы нагадваюць, што штаны — гэта хiт веснавога сезона. Або вузкiя «дудачкi», якiя нiбыта падаўжаюць ногi, або брыджы, або галiфэ, а яшчэ лепей — шорты сярэдняй даўжынi i свабоднага пакрою. Спаднiцы мiнi i «алоўкi» трэба замянiць на аб’ёмныя, «цюльпан» i клёш. Рамантыка, сэксуальнасць i жаноцкасць — усё гэта актуальна. Грэкавы раяць звярнуць увагу на чырвоны i жоўты колеры ў спалучэннi з экзатычнымi адценнямi зялёнага i бiрузовага. Iрына Грэкава лiчыць, што ўсё гэта будзе выглядаць смачна. Хоць сама яна застаецца прыхiльнiцай спалучэння белага i чорнага, якое нiколi не выходзiць з моды. Хоць усе людзi розныя, у кожнага — свой характар i свае перавагi, таму выдаць адзiны модны рэцэпт на вясну для ўсiх проста немагчыма ды i не трэба, сцвярджаюць сёстры Грэкавы. Таму маладыя магiлёўскiя мадэльеры проста жадаюць чытачкам «Звязды» быць гэтай вясной i заўсёды прыгожымi i смелымi, i не баяцца адкрываць самiх сябе! Iлона IВАНОВА, Фота Мiкалая ЦIТОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што трэба апранаць гэтай вясной, каб выглядаць модна? Штаны-«дудачкi», шорты, аб’ёмныя спаднiцы, празрыстыя сукенкi з джынсамi. Самыя «прасунутыя» з з |
|