21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пакет папер» у скарочаным фармаце

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

ТВАЕ ПРАВЫ

З гэтага года сацыяльныя службы Беларусi перайшлi на разгляд заяў грамадзян па прынцыпу «аднаго акна». Мiж тым, што ён сабой уяўляе, куды трэба звяртацца ў выпадку неабходнасцi i якiя дакументы зараз давядзецца збiраць для атрымання дапамогi? Аб гэтым — наша гутарка з начальнiкам галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Надзеяй БАСЮК.

Дапамога з варыянтамi

Сем’i з дзецьмi, сем’i непрацаздольных, адзiнокiя пенсiянеры i iнвалiды — усе яны маюць права на атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогi. Умова тут фактычна адна: даход грамадзянiна цi кожнага члена яго сям’i не павiнен перавышаць адзнаку ў 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, што складае зараз 94.870 рублёў. Гэта нiбыта зразумела. Разам з тым з самiм афармленнем адраснай дапамогi калi-нiкалi ўзнiкалi цяжкасцi. Так, не сакрэт: каб атрымаць гэты вiд дзяржаўнай падтрымкi, трэба сабраць даволi «важкi» пакет дакументаў.

— Калi гаворка iдзе аб фiнансавых выплатах, трэба быць упэўненым, што чалавек сапраўды мае на iх права, — адзначае Надзея Басюк. — Таму патрабаванне прадставiць усе пацвярджальныя дакументы «лiшнiм» назваць нельга. Iншая справа, што раней увесь пакет даведак чалавек быў абавязаны сабраць самастойна — без гэтага яго заява проста не прымалася да разгляду. Зараз жа падыходы змянiлiся, i ў кожнага з’явiўся выбар — або па-ранейшаму прыносiць усе даведкi самому, або скарыстацца прынцыпам «аднаго акна».

Сёння чалавек, якi выказвае жаданне скарыстацца прынцыпам «аднаго акна», павiнен прадставiць у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва звесткi аб даходах з месца работы або вучобы, даведку аб атрыманнi алiментаў i даведкi аб рэалiзацыi прадукцыi з асабiстай прысядзiбнай гаспадаркi. Плюс да таго, прэтэндэнту на адрасную дапамогу неабходна паказаць дакументы, якiя знаходзяцца непасрэдна «на руках» — пашпарт, пасведчанне аб шлюбе цi яго скасаваннi, пасведчаннi аб нараджэннi дзяцей, даведку аб нараджэннi дзяцей па-за шлюбам, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, пенсiйнае пасведчанне, пасведчанне iнвалiда, карту льготнага водпуску лекаў.

— Запыт на ўсё астатняе (а гэта каля 15 пацвярджальных даведак аб атрыманнi iншых вiдаў даходаў, даведкi з ЖЭСа цi сельсавета аб складзе сям’i i атрыманнi безнаяўнай жыллёвай субсiдыi) зробяць ужо нашы спецыялiсты, — тлумачыць Надзея Басюк. — Пры гэтым рашэнне аб прызначэннi або аб адмове ў адраснай дапамозе будзе прынята на працягу 5 дзён з даты паступлення апошняга дакумента.

Тэлефон — таксама выйсце

Зараз сацыяльныя работнiкi аказваюць паслугi на даму больш чым 70 тыс. састарэлых i iнвалiдаў, з якiх каля 50 тыс. пражываюць у сельскай мясцовасцi. Прычым выпадае канстатаваць — папулярнасць такой дапамогi ўзрастае. I сярод асноўных прычын тут можна назваць шырокi пералiк паслуг, невысокiя тарыфы, а таксама просты парадак афармлення. Для таго, каб рэгулярна прыходзiў сацыяльны работнiк, неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Або проста пазванiць туды па тэлефоне.

— Падчас афармлення на надомнае абслугоўванне чалавек мусiць паказаць толькi дакументы, якiя пацвярджаюць яго асобу i правы на льготы, — распавядае Надзея Басюк. — Калi ж пры гэтым будуць неабходныя дадатковыя даведкi (да прыкладу, даведкi аб памеры пенсii, з ЖЭСа, сельсавета, палiклiнiкi), то iх збяруць ужо самi работнiкi тэрытарыяльнага цэнтра.

Калi раптам «форс-мажор»...

Пажар, крадзеж маёмасцi, страта блiзкiх сваякоў, у рэшце рэшт, на самай справе цяжкае матэрыяльнае становiшча. У такiх па-сапраўднаму «надзвычайных» сiтуацыях непрацаздольныя маюць магчымасць звярнуцца па дапамогу ў раённыя ўпраўленнi цi аддзелы па працы i сацыяльнай абароне. Праўда, тут трэба зрабiць адно ўдакладненне: такая дапамога можа прадастаўляцца не больш за адзiн раз на працягу года.

— Пры звароце па матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва пенсiянеры i iнвалiды павiнны прадставiць заяву, а таксама дакументы, якiя пацвярджаюць узнiкненне форс-мажорнай сiтуацыi, — працягвае Надзея Басюк. — А ў сваю чаргу спецыялiсты ўпраўлення па працы i сацыяльнай абароне павiнны вывучыць матэрыяльна-бытавое i сямейнае становiшча прэтэндэнта. I далей ужо на падставе гэтага будзе прымацца канчатковае рашэнне — аказваць дапамогу цi не.

Заява плюс пасведчанне асобы

Пераезд на сталае жыхарства ў дом-iнтэрнат — выпадак па-сапраўднаму крайнi. I тым не менш можа ўзнiкнуць сiтуацыя, калi нiчога iншага ўжо не застаецца.

— Для афармлення ў дом-iнтэрнат састарэлы, iнвалiд або iх законны прадстаўнiк падае ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне цi ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва заяву, а таксама дакументы, што пацвярджаюць асобу, — кажа Надзея Басюк. — Непасрэдна для чалавека гэтага дастаткова, запыт жа на дакументы ў ЖЭСы, сельскiя цi пасялковыя Саветы зробяць сацыяльныя службы. Яны ж пасадзейнiчаюць у афармленнi медыцынскiх дакументаў. А ў выпадку неабходнасцi — нават могуць прадаставiць транспарт.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гэтага года сацыяльныя службы Беларусi перайшлi на разгляд заяў грамадзян па прынцыпу «аднаго акна»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика