Студэнцкая вясна — мастацкая i мажорная
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Фестывалiм Заўтра ў сталiчным Маладзёжным тэатры эстрады адкрываецца фестываль мастацтваў «АРТ-МАЖОР», якi стаў традыцыйным для ўсiх творчых калектываў Унiверсiтэта культуры i мастацтваў. З 2003 года творчыя справаздачы кафедраў i факультэтаў праходзяць менавiта ў такой форме.Сёлета фестывальныя канцэрты калектываў БДУ культуры i мастацтваў пройдуць на працягу сакавiка—мая на розных канцэртных пляцоўках Мiнска. Так, напрыклад, на 27 сакавiка ў галоўным корпусе унiверсiтэта прызначаны мерапрыемствы да Мiжнароднага дня тэатра, 31 сакавiка тут жа запланавана фальклорная вечарына. На працягу красавiка кафедры харэаграфii, народна-песеннай творчасцi, харавога i вакальнага мастацтва, духавой музыкi i iншыя прадставяць свае справаздачныя выступленнi. 5 мая ў мастацкай галерэi «Унiверсiтэт культуры» адкрыецца выстава кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. А 19 мая ў Цэнтральным Доме афiцэраў пройдзе заключны канцэрт фестывалю. Пачатак усiх канцэртаў а 18-й гадзiне, i, што адметна, на ўсе мерапрыемствы, акрамя заключнага канцэрта, уваход вольны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра ў сталiчным Маладзёжным тэатры эстрады адкрываецца фестываль мастацтваў «АРТ-МАЖОР», якi стаў традыцыйным для ўсiх творчых калектываў Унiверсiт |
|