Жыве мая вёска
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Абласны фестываль вясковай культуры пад такой назвай плануецца правесцi ў Мiнскай вобласцi. З лютага па лiстапад у цэнтральным рэгiёне пройдуць раённыя фэсты. У iх возьмуць удзел усе мясцовыя вясковыя клубныя ўстановы розных тыпаў (у тым лiку i перасоўныя).
У межах фестывалю плануецца ўвасобiць шэраг тэматычных накiрункаў. Шырока прадстаўлена краязнаўства — мяркуецца праводзiць тэматычныя вечары, тэатралiзаваныя прадстаўленнi, якiя раскрываюць гiсторыю стварэння роднай вёскi, а таксама народныя святы, мясцовыя абрады, фальклорныя вандроўкi i кiрмашы. Таксама будуць наладжаны цiкавыя сустрэчы з сямейнымi дынастыямi, пасяджэннi клубаў, выставы i конкурсы. Вясковая моладзь прадэманструе свае здольнасцi падчас культурна-спартыўных, забаўляльных праграм, разнастайных шоу. Не забудуцца арганiзатары фэстаў i пра святы народнага календара, выступленнi унiкальных фальклорных калектываў i народных майстроў. У вяскоўцаў з’явiцца магчымасць больш даведацца пра сваiх землякоў, узяць удзел у агеньчыках «Ад усёй душы». А яшчэ плануецца арганiзаваць раённыя конкурсы на лепшую песню i верш аб роднай вёсцы. Будуць праведзены выставы фотаработ i дзiцячых малюнкаў. Сваiмi сакрэтамi падзеляцца аматары-кветаводы, пчаляры, садаводы i агароднiкi. Фiнал раённага фэсту пройдзе ў кастрычнiку-лiстападзе. Па яго вынiках плануецца вызначыць лепшых сярод вясковых клубаў i ўстаноў культуры, а таксама сярод клубных устаноў аграгарадкоў. А заключнае мерапрыемства абласнога фестывалю «Жыве мая вёска» адбудзецца ў маi наступнага года на базе Крупiцкага цэнтра культуры Мiнскага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абласны фестываль вясковай культуры пад такой назвай плануецца правесцi ў Мiнскай вобласцi |
|