21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хатынская трагедыя

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Нашчадкi «вогненных вёсак»: сумесная акцыя «Звязды» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь»

22 сакавiка 1943 года, акурат у дзень веснавога раўнадзенства, фашысты знiшчылi вёску Хатынь.

...Жыхароў вёскi сагналi ў калгасны хлеў. Абклалi хлеў саломай, аблiлi бензiнам i падпалiлi. Тых, хто вырываўся з полымя, бязлiтасна расстрэльвалi з аўтаматаў i кулямётаў. 149 жыхароў вёскi, прыняўшы пакутнiцкую смерць, згарэлi зажыва. 75 з iх — дзецi...

«Людзi добрыя, помнiце: мы любiлi жыццё, i Радзiму нашу, i Вас, дарагiя. Мы згарэлi жывымi ў агнi. Наша просьба да ўсiх: хай жалоба i смутак абернуцца ў мужнасць i сiлу, каб змаглi ўвекавечыць Вы мiр i спакой на Зямлi. Каб нiдзе i нiколi ў вiхры пажараў жыццё не ўмiрала!» — гэта словы сiмвалiчнага наказу мёртвых да жывых.

Рэдакцыя газеты «Звязда» i мемарыяльны комплекс «Хатынь» праводзяць сумесную акцыю «Нашчадкi вогненных вёсак» — каб у чэрвенi, да 65-годдзя пачатку Вялiкай Айчыннай вайны, сабраць людзей, якiм пашчасцiла выжыць у вогненным пекле. Каб яшчэ раз пачуць галасы Сведкаў Праўды. Каб помнiць. Каб падобная трагедыя не паўтарылася нiколi i нiдзе.

Сёння ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» пройдзе Акцыя Памяцi, прысвечаная 63-й гадавiне трагедыi Хатынi. У ёй возьмуць удзел кiраўнiкi Мiнскага аблвыканкама i Лагойскага райвыканкама, супрацоўнiкi Беларускага Фонду Мiру, моладзь, а таксама нашчадкi «вогненных вёсак», якiя адгукнулiся i выказалiс ў падтрымку патрыятычнай iнiцыятывы газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

«УДАЛОСЯ ЗБЕГЧЫ ПА ДЫМУ Ў ЛЕС...»

Мы працягваем атрымлiваць тэлефонныя водгукi i пiсьмы ад жывых сведкаў трагiчных падзей Вялiкай Айчыннай вайны — тых, каму пашчасцiла выжыць у пекле «вогненных вёсак». (Падрабязнасцi ў «Звяздзе» за 12, 13 i 25 студзеня; 2, 18 i 28 лютага; 16 сакавiка г.г.)

Адным з першых прыйшоў лiст з Маладзечанскага раёна ад Г. Вянслаўскага. Так атрымалася, што адным пiсьмом нашы кантакты не абмежавалiся. Але — аб усiм па парадку.

«Паважаная рэдакцыя газеты «Звязда»!

Пiша Вам Вянслаўскi Генрык Уладзiмiравiч — каб расказаць аб перажытых жахах нашай «вогненнай вёскi» Парадоўшчына Гарадоцкага сельскага савета Маладзечанскага раёна Мiнскай вобласцi. Нашу вёску немцы спалiлi 24 снежня 1943 года. З 12 хутароў сабралi ўсiх 56 чалавек — гэта значыць, усiх, хто там жыў.

...Ранiцай, прыкладна ў 9 гадзiн, з мястэчка Краснае да нас прыехалi немцы, якiя дыслацыравалiся ў г. Вiлейка. Iх было прыкладна 50 чалавек. Прыехалi яны на конях i разышлiся па хутарах, з неверагоднай жорсткасцю сагналi людзей да аднаго хлява. Але людзей было вельмi многа, i нас пагналi да другога хлява, большага, i пачалi заганяць туды. Хто не хацеў iсцi, супрацiўляўся — расстрэльвалi... А потым запалiлi хлеў ракетамi.

У гэтым хляве забiта, спалена зажыва 35 чалавек. А нам удалося збегчы па дыму ў лес. Выратавацца ўдалося 21 чалавеку... Было страшна ад свiсту куль. Першая праляцела вышэй мяне, яшчэ адна трапiла ў снег побач. Хутчэй пабег у бок кустоў.

Увечары тыя, хто застаўся ў жывых, прыйшлi шукаць сваiх родных. Я адразу знайшоў сваю мацi Вянслаўскую Юзэфу, 38 гадоў, i побач з мацi — 8-гадовую сястру Янiну. Яны былi лiтаральна зрашэчаныя кулямi, ляжалi каля дзвярэй хлява. Я пахаваў iх на могiлках. 10 чалавек абгарэўшых разабралi сваякi. А астатнiх, каго не было каму хаваць, сабралi ў дзве скрынi i пахавалi побач у лесе. Потым перапахавалi на могiлках...

I пачалося нашае пакутнiцкае жыццё. Хто меў магчымасць, перабiраўся да сваякоў. А мне даводзiлася днём больш жыць у лесе, а вечарамi прыходзiў у вёску. Мы палiлi печ, на ёй i спалi...

У цяперашнi час тых, каму ўдалося ўцячы з таго вогненнага пекла, акрамя мяне, засталося яшчэ 5 чалавек: Ганна Глiнская, Ганна Душкевiч, Марыя Лях, Васiль Малюш, Сцяпан Садоўскi. А Нiне Бурай проста пашанцавала, яна была ў суседняй вёсцы ў сваякоў, таму i засталася жывой...»

Сакратар Гарадоцкага сельсавета Маладзечанскага раёна Таццяна Мароз падказала хатнi тэлефон Генрыка Уладзiмiравiча. Ён расказаў, што нарадзiўся 27 кастрычнiка 1927 года. Пасля вайны скончыў сямiгодку, а потым i тэхнiкум. («Мацi была непiсьменная, вельмi ж хацела, каб я вучыўся...») 25 гадоў адпрацаваў галоўным эканамiстам у калгасе iмя Калiнiна... Хоць i гады ўжо, але разам з жонкай трымаюць кароўку, курэй, парася...

— Цi верыце вы ў лёс? — спытала Генрыка Уладзiмiравiча.

— Веру. Мабыць, штосьцi ёсць... Мяне, напрыклад, кулi не бралi — столькi разоў партызанаў вадзiў... Нас, хто такое гора перажыў, ужо мала застаецца. А трэба, каб людзi ведалi, што тварылi нямецка-фашысцкiя акупанты...

Мы дамовiлiся, што Г. Вянслаўскi звяжацца з тымi, хто выратаваўся з палаючага хлява, i дашле на адрас рэдакцыi iх фотаздымкi.

Праз пэўны час мы атрымалi фотаздымкi i больш падрабязны лiст ад Г. Вянслаўскага:

«...У 1955 годзе вяскоўцы сабралi грошы i на тым месцы, дзе спалiлi людзей, паставiлi помнiк. У 1960-м райкам партыi i сельскi савет арганiзавалi выраб памятнай плiты з прозвiшчамi ўсiх спаленых жыхароў.

Кожны год на Дзень Перамогi мы збiраемся тут i памiнаем загiнуўшых.

Сцяпан Вiкенцьевiч Садоўскi (1929 года нараджэння) у тым «вогненным хляве» страцiў усю сям’ю, 5 чалавек. А незадоўга да гэтага ў сне голас яму сказаў: «Сцёпа, ты застанешся адзiн». I застаўся адзiн...

Марыя Рыгораўна Лях успамiнае, што немцы гналi iх басанож па снезе i гаварылi: «Хутка будзе цёпла, сагрэецеся». Яны замерзлi так, што ў хляве iмкнулiся хутчэй стаць нагамi на салому... Бацька згарэў у хляве, а Марыi з мацi i брацiкам удалося выратавацца. Страшныя крыкi параненых людзей, якiя прымаюць пакутнiцкую смерць у вогнiшчы, — iх не забыць...»

Гэта толькi адна старонка з гiсторыi той жудаснай вайны на знiшчэнне, якую вялi ў Беларусi нямецка-фашысцкiя захопнiкi. За тры гады акупацыi былi спалены больш за 9200 беларускiх вёсак, 5295 з якiх знiшчаны разам з усiм цi з часткай насельнiцтва.

I гэтыя лiчбы — не сухая статыстыка, а балючая, незагойная рана нашага народа...

Меркавалася, што Г. Вянслаўскi i яго аднавяскоўцы таксама прыедуць сёння ў Хатынь узяць удзел у Акцыi Памяцi. Але — людзi немаладыя, стан здароўя не той, дый надвор’е зусiм не веснавое. Хiба што ў чэрвенi...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 сакавiка 1943 года, акурат у дзень веснавога раўнадзенства, фашысты знiшчылi вёску Хатынь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика