На iмя Аляксандра Лукашэнкi прадаўжаюць паступаць шматлiкiя вiншаваннi з выбраннем прэзiдэнтам
У адрас прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi прадаўжаюць паступаць шматлiкiя вiншавальныя пiсьмы, тэлеграмы, тэлефонныя званкi, электронныя пасланнi з нагоды перавыбрання яго на пасаду кiраўнiка дзяржавы.
З пераканаўчай перамогай на прэзiдэнцкiх выбарах Аляксандра Лукашэнку вiншуюць палiтычныя i грамадскiя дзеячы, працоўныя калектывы, простыя грамадзяне Беларусi, Расii i iншых краiн СНД, замежных дзяржаў. Вiншавальныя тэлеграмы, у прыватнасцi, паступiлi ад першага прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Барыса Ельцына, двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта СССР генерал-палкоўнiка Пятра Клiмука, дэпутата Дзяржаўнай Думы Расii, лаўрэата Нобелеўскай прэмii Жарэса Алфёрава, гiсторыка Уладзiмiра Салаўёва. «Радуе, што цяпер Рэспублiка Беларусь паспяхова пераадольвае ўсе часовыя цяжкасцi i выпрабаваннi, а кiраўнiцтва краiны — на справе праяўляе клопат аб людзях, стварае спрыяльныя ўмовы для дастойнага жыцця i працы», — адзначае Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II. Вiншаваннi беларускаму лiдару накiравалi кiраўнiкi ўсiх суб’ектаў Расiйскай Федэрацыi. «Беларускi народ яскрава выказаў сваю волю ў падтрымку курсу прэзiдэнта, пацвердзiў свой давер Вам асабiста», — гаворыцца ў вiншаваннi дэпутатаў Заканадаўчага сходу Калужскай вобласцi ад партыi «Яблоко» Уладзiслава Марозава i Сяргея Фадзеева. Павiншавалi прэзiдэнта i беларускi народ Рада славянскiх народаў Беларусi, Расii i Украiны, Руская абшчына Рэспублiкi Малдова, Выканкам Мiжнароднага супольнiцтва пiсьменнiцкiх саюзаў, Фонд iмя народнага артыста СССР Яўгена Мацвеева, а таксама лiдары i прадстаўнiкi больш як дзесятка грамадскiх аб’яднанняў Грузii. Шматлiкiя вiншавальныя пасланнi прыходзяць ад простых грамадзян Расiйскай Федэрацыi, Украiны. «Я перакананы ў Вашай перамозе. Дзякуй за тое, што Вы ёсць. Да таго, што Вы хочаце падарыць Бушу, я дадам сваю маленькую пенсiю, каб ён пакiнуў у спакоi Вас i вялiкi беларускi народ», — гаворыцца ў тэлеграме адэсiта Уладзiмiра Пагосава. Цёплыя словы ў адрас Аляксандра Лукашэнкi накiравалi i жыхары Севастопаля. «Мы, расiяне, бачым, што словы, сказаныя Вамi, не разыходзяцца са справай. Хочам, каб памiж нашымi народамi не было нiякiх межаў. Падтрымлiваем Вас i разумеем поўнасцю», — гаворыцца ў пiсьме сям’i Чарнаок з Калiнiнграда. «Адчуўшы ў поўнай меры ў днi трагiчных падзей у г. Беслане Ваш клопат аб людзях, мы перакананы, што Рэспублiка Беларусь прадоўжыць рух па шляху мiру i стварэння», — гаворыцца ў вiншаваннi жыхароў паўночнаасецiнскага горада Беслан. Вiншавальныя пасланнi прыходзяць i ад беларусаў, якiя жывуць за межамi нашай краiны: беларусаў Рэспублiкi Комi, Саюза беларусаў Латвii, Каардынацыйнага Савета беларускiх абшчын Рэспублiкi Малдова, аб’яднання беларусаў Мурманскай вобласцi «Радзiма», Камчацкага абласнога (рэгiянальнага) беларускага зямляцтва, беларусаў Сiбiры, Данецкай абласной грамадскай арганiзацыi «Культурна-асветнае таварыства беларусаў «Нёман» i iншых. Нямала цёплых слоў Аляксандру Лукашэнку адрасавана з краiн далёкага замежжа. «Сваёй перамогай Вы i беларускi народ яшчэ раз даказалi ўсяму свету правiльнасць выбранага вамi курсу. Курсу не рабаўнiцкага разбазарвання дасягненняў нашых бацькоў, а курсу, якi ўлiчвае iнтарэсы ўсяго беларускага народа», — адзначаецца ў пасланнi з Вялiкага Герцагства Люксембург ад опернага спевака Альберта Шагiдулiна. Свайго прэзiдэнта павiншавалi тысячы простых беларускiх грамадзян. Вiншаваннi прадаўжаюць паступаць. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адрас прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi прадаўжаюць паступаць шматлiкiя вiншавальныя пiсьмы, тэлеграмы, тэлефонныя званкi, электронныя паслан |
|