Крытыка i заўвагi наглядальнiкаў БДIПЧ АБСЕ зусiм неабгрунтаваныя, лiчыць Генадзь Селязнёў
БЕЛТА
Такую думку выказаў у гутарцы з журналiстамi экс-спiкер Дзярждумы Расii Генадзь Селязнёў.
У кожнай краiны сваё выбарчае заканадаўства, мiжнародныя наглядальнiкi павiнны ацэньваць арганiзацыю выбараў у адпаведнасцi з законам, якi iснуе ў Беларусi, адзначыў расiйскi палiтык. Ён таксама паведамiў, што 19 сакавiка ў ходзе наведвання выбарчых участкаў у Мiнску гутарыў з наглядальнiкамi i пытаўся пра якiя-небудзь заўвагi з iх боку. Пры гэтым нiякiх негатыўных ацэнак выказана не было. «А заўвагi з’яўляюцца потым, i пiшуць iх, напэўна, не наглядальнiкi, а зусiм iншыя людзi», — лiчыць Генадзь Селязнёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў у гутарцы з журналiстамi экс-спiкер Дзярждумы Расii Генадзь Селязнёў |
|