21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗША МОГУЦЬ ЗНIШЧЫЦЬ ЯДЗЕРНУЮ ЗБРОЮ РАСII АДНЫМ УДАРАМ?

Аналiтыкi ЗША лiчаць, што калi зараз Вашынгтон нанясе ядзерны ўдар першым, то ў Расii не будзе шанцаў на адказ. Мадэль ядзернага стрымлiвання больш не працуе, лiчаць эксперты часопiса Foreign Affairs.

Аналiтыкi падлiчылi ядзерныя боегалоўкi, падлодкi, ракетныя пускавыя ўстаноўкi, спадарожнiкi апавяшчэння ў Расii i ЗША i прыйшлi да такой высновы. Прычыны змянення ядзернай раўнавагi: удасканаленне ядзерных сiстэм ЗША, iмклiвая дэградацыя расiйскага арсенала. Паводле ацэнак аўтараў артыкула, у параўнаннi з СССР у Расii на 39 працэнтаў скарацiлася колькасць стратэгiчных бамбардзiроўшчыкаў, на 58 працэнтаў — мiжкантынентальных балiстычных ракет i на 80 працэнтаў — колькасць «ядзерных» падлодак. У складзе расiйскiх стратэгiчных ядзерных сiл (СЯС) па адкрытай iнфармацыi, якую Расiя прыводзiць у адпаведнасцi з дагаворам СНВ-1, знаходзiцца каля 800 носьбiтаў.

Гэта значна менш, чым у ЗША. З улiкам спiсання ракет i пры цяперашнiх тэмпах закупак да 2015 года ўдар у адказ змогуць нанесцi толькi адзiнкавыя ракеты, якiя здольна перахапiць амерыканская процiракетная абарона. «Верагодна, хутка ў ЗША з’явiцца магчымасць знiшчыць першым жа ўдарам стратэгiчны ядзерны патэнцыял Расii i Кiтая», — мяркуюць аўтары.

Паводле слоў эксперта расiйскага Цэнтра па вывучэнню праблем раззбраення Яўгена Мяснiкова, артыкул часопiса Foreign Affairs стварае памылковае ўражанне, што ЗША ўжо маюць патэнцыял для нанясення «абяззбройвальнага» ўдару па Расii. Але, прызнае Мяснiкоў, тэндэнцыi развiцця расiйскiх СЯС такiя, што праз 15—20 гадоў гэта можа стаць рэальнасцю. Больш таго, стане магчымым «абяззбройвальны» ўдар па СЯС Расii няядзернай высокадакладнай зброяй.

ВА УКРАIНЕ ДЗЯЦЕЙ ПРЫМУШАЛI ПIСАЦЬ ДЫКТАНТ ПРА АДНУ З ПАРТЫЙ

У Львоўскай вобласцi вучнi 11-га класа школы № 2 райцэнтра Гарадок, дзе дырэктар узначальвае спiс «Нашай Украiны» ў гарадскi Савет, адмовiлiся пiсаць «агiтацыйную» дыктоўку. У тэксце з назвай «Галасуем за патрыётаў» падрабязна разбiралася злабадзённая палiтычная тэма — маючыя адбыцца выбары ў парламент.

У прыватнасцi, вучням прама тлумачылася, за каго трэба галасаваць сапраўднаму патрыёту Украiны. У групу, названую ў дыктоўцы «варожай», патрапiлi Партыя рэгiёнаў i сацыял-дэмакратычная, выбарчыя блокi Цiмашэнкi i спiкера Уладзiмiра Лiтвiна. Тым, хто адмовiўся пiсаць дыктоўку, настаўнiкi паставiлi «адзiнкi». Уцягванне непаўналетнiх у палiтыку ва Украiне забаронена законам, але, як паведамляе ИТАР-ТАСС, на апошнiх прэзiдэнцкiх выбарах агiтацыя за Вiктара Юшчанку iшла нават у дзiцячых садках.

ЗА СВАЁ ЖЫЦЦЁ ЖАНЧЫНА ЗАТРАЧВАЕ НА ЗБОРЫ ДВА ГАДЫ

Менавiта столькi часу ў жыццi сярэднестатыстычнай брытанкi прыпадае на падрыхтоўку да выхаду на працу цi пакутлiвыя зборы на вечарынку. У мужчын гэты працэс займае менш за год жыцця.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аналiтыкi ЗША лiчаць, што калi зараз Вашынгтон нанясе ядзерны ўдар першым, то ў Расii не будзе шанцаў на адказ. Мадэль ядзернага стрымлiвання больш не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика