Грып дабраўся да Мiнска?
Надзея НIКАЛАЕВА
Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, на сённяшнi дзень перавышэнне эпiдэмiчнага парога адзначана ў 8 з 18 кантрольных гарадоў: гэта Вiцебск, Баранавiчы, Барысаў, Лiда, Маладзечна, Бабруйск, Салiгорск i Брэст.
Грыпуюць у адзiнаццаці раёнах: Пастаўскiм, Ваўкавыскiм, Бераставiцкiм, Слонiмскiм, Шчучынскiм, Лiдскiм, Кiраўскiм, Бабруйскiм, Лiёзненскiм, Iвацэвiцкiм i Ашмянскiм. На вымушаныя канiкулы ў сувязi з каранціннымi мерамi адправiлiся ў краiне вучнi 23 школ. У Мiнску на гэтым тыднi таксама назiралася перавышэнне эпiдпарога... А вось ў Гродне напрыканцы мiнулага тыдня было аб’яўлена аб завяршэннi эпiдэмii грыпу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, на сённяшнi дзень перавышэнне эпiдэмiчнага парога адзначана |
|