Кракадзiлы-нелегалыInter - ПОЛ У паўднёвай Афрыцы перад судом прадстаў чалавек, у машыне якога былі знойдзены 1067 маленькiх кракадзiльчыкаў. Ён абвiнавачваецца ў незаконным набыццi i транспарцiроўцы рэптылiй без неабходных дакументаў.Суддзi горада Джордж, дзе быў арыштаваны парушальнiк, пастанавiлi перадаць яго справу ў Суд па справах, якiя звязаны з пагрозай акружаючаму асяроддзю. Зараз вядзецца расследаванне таго, дзе абвiнавачаны набыў кракадзiлаў. У Паўднёвай Афрыцы ўтрымлiваць i прадаваць кракадзiлаў дазволена толькi на зарэгiстраваных фермах, дзе цана 1 кракадзiльчыка складае каля 20 долараў. Пол Гiлдэнхайс, работнiк аддзела, што займаецца расследаваннем злачынстваў супраць акружаючага асяроддзя ў Паўднёвай Афрыцы, расказаў, што, паводле апошнiх даных Iнтэрпола, нелегальны рынак жывёл i раслiн у свеце з’яўляецца другiм буйнейшым пасля рынку наркотыкаў, яго абарот складае каля 29 мiльярдаў долараў у год. УЗЛОМШЧЫК УЗЯЎ СЫНА НА «ПРАЦУ» Часам моцна занятым бацькам прыходзiцца браць дзяцей на працу. Гэтак жа паступiў злодзей з прыгарада Сiэтла, якi вырашыў прадэманстраваць 10-гадоваму сыну сваё майстэрства i ўзяў яго на крадзеж. Каля трох гадзiн у палiцэйскi ўчастак паступiў званок ад мясцовага жыхара, якi паведамiў, што бачыў трох мужчын, якiя ўзломлiвалi машыну. Калi праваахоўнiкi прыбылi на аўтастаянку, то знайшлi там злачынцаў разам са здабычай — дзвюма крадзенымi машынамi. Аднак вартаўнiкоў парадку чакаў яшчэ адзiн сюрпрыз — у рабаўнiкоў быў маленькi саў-дзельнiк. Высветлiлася, што адзiн са злачынцаў прыхапiў на справу свайго сына. Прычым хлопчык цудоўна ведаў, чым займаецца бацька i дзядзькi. А калi яны ўзломлiвалi аўто, дзiця з цiкавасцю назiрала за iх дзеяннямi. Малога палiцэйскiя вярнулi мацi. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паўднёвай Афрыцы перад судом прадстаў чалавек, у машыне якога былі знойдзены 1067 маленькiх кракадзiльчыкаў. Ён абвiнавачваецца ў незаконным набыццi |
|