У Расii п’юць нават мабiльнiкi?
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Хочаце — верце... Расiйскiя навукоўцы з Iнстытута вадароднай энергетыкi i плазменных тэхналогiй распрацавалi цудоўнае прыстасаванне для падпiткi мабiльных тэлефонаў электрычнасцю. «Палiвам» для прыбора служыць... этылавы або метылавы спiрт.Як сцвярджаюць даследчыкi, дастаткова ўсяго стопкi (50 грамаў) спiрту, каб атрымлiваць на працягу дзесяцi гадзiн напружанне ў 3,2 вольта. Гэтага хопiць для працы мабiльнага тэлефона i нават ноутбука. Увогуле ў свеце актыўна iдзе пошук альтэрнатыўных крынiц энергii для мабiльнiкаў. Напрыклад, аўстралiйскiя вучоныя абралi менш экстрэмальны за расiйскiх калег шлях i прапанавалi для зарадкi мабiльнiкаў сонечныя батарэi. Гэта тонкая плёнка, прымацаваная да шкляной пласцiнкi, хоць i не вельмi эфектыўная (каэфiцыент карыснага дзеяння — 4 працэнты), затое эканамiчная, лёгкая i простая ў замене. Амерыканцы пайшлi далей — i распрацавалi спецыяльны партатыўны генератар, якi ператварае механiчныя рухi чалавека пры хадзе ў электраэнергiю. Гэта вынаходнiцтва дазволiць стварыць пераноснае зараднае прыстасаванне для мабiльных тэлефонаў, плеераў, кiшэнных камп’ютараў i г.д. Галоўная нязручнасць прыдумкi — усё давядзецца рабiць на хаду, iнакш «кiна не будзе».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскiя навукоўцы з Iнстытута вадароднай энергетыкi i плазменных тэхналогiй распрацавалi цудоўнае прыстасаванне для падпiткi мабiльных тэлефонаў эле |
|