Унесены змяненнi ў Статут Ваеннай акадэмii Беларусi
Кiраўнiк беларускай дзяржавы 22 сакавiка падпiсаў указ № 178, якiм унёс дапаўненнi i змяненнi ў Статут Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь.
Для выканання Плана будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады ў Ваеннай акадэмii ў красавiку 2006 года павiнен быць створаны факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сiл. З кастрычнiка 2006 года на гэтым факультэце пачнецца падрыхтоўка ваенных кадраў аператыўна-стратэгiчнага звяна i павышэння ўзроўню падрыхтаванасцi службовых асоб дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый у галiне ваеннай бяспекi i абароны дзяржавы. Стварэнне факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сiл дасць магчымасць сфармiраваць нацыянальную сiстэму падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў ваеннага профiлю i службовых асоб дзяржорганаў i iншых арганiзацый. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк беларускай дзяржавы 22 сакавiка падпiсаў указ № 178, якiм унёс дапаўненнi i змяненнi ў Статут Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь
|
|