Дарагая мая гранiца
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Пакаранне рублём У 2005 годзе Беларускай ваеннай пракуратурай пры ажыццяўленнi нагляду за выкананнем законнасцi на Дзяржаўнай мяжы было заяўлена 136 грамадзянскiх iскаў на суму больш за 4,4 мiльярда рублёў.Агульнавядома, што за ўсё на гэтым свеце трэба плацiць. За парушэнне Дзяржаўнай гранiцы Беларусi таксама. Як паведамiлi карэспандэнту газеты «Звязда» ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, летась парушальнiкам мяжы было прад’яўлена 70 iскаў на агульную суму больш за 2,2 мiльёна рублёў. Сума гэтая ўзята не з галавы. Менавiта столькi сродкаў было затрачана на затрыманне i ўтрыманне парушальнiкаў мяжы. Як правiла, грошы хоць i са спазненнем, але ўдаецца спагнаць. Летась судамi, з улiкам заяўленых у папярэднiя гады, было задаволена 98 iскаў да парушальнiкаў мяжы на суму каля 4 мiльёнаў рублёў. Даводзiцца адказваць рублём таксама i нядобрасумленным мытнiкам i пагранiчнiкам. Напрыклад, у мiнулым годзе да кожнага з 21 мытнiка, асуджанага за службовыя злачынствы, былi прыменены i штрафныя санкцыi на сумы ад 120 да 200 мiльёнаў рублёў. Апроч таго, у 2005 годзе з шэрагу асуджаных мытнiкаў былi спагнаны ў даход дзяржавы i хабарныя грошы — больш за 4,3 мiльёна рублёў, а таксама — пошлiны i судовыя выдаткi на суму каля 2,5 мiльёна рублёў. У даход дзяржавы таксама былi канфiскаваны грашовыя i матэрыяльныя сродкi, атрыманыя злачынным шляхам, на агульную суму больш за 100 мiльёнаў рублёў. Беларускай ваеннай пракуратурай таксама прыцягваюцца да фiнансавай адказнасцi афiцэры i курсанты, якiя не выканалi ўмоў кантракта па службе ў пагранiчных войсках. Паводле заяўленых iскаў такiм нядобрасумленным асобам неабходна выплацiць у якасцi кампенсацыi затрат на навучанне 800 мiльёнаў рублёў. Летась, дарэчы, такiя парушальнiкi кантрактаў кампенсавалi дзяржаве ўрон амаль на 14 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2005 годзе Беларускай ваеннай пракуратурай пры ажыццяўленнi нагляду за выкананнем законнасцi на Дзяржаўнай мяжы было заяўлена 136 грамадзянскiх iска
|
|