$400 000 ад непрацуючага
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску ў рэстаране «Старавiленская карчма» супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС, Цэнтральнага РУУС пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» затрымалi намеснiка дырэктара аднаго са сталiчных таварыстваў з абмежаванай адказнасцю i непрацуючага мiнчанiна.
Як вынiкае з папярэдняй iнфармацыi, гэтыя асобы падбухторвалi сталiчнага непрацуючага жыхара да дачы хабару службовым асобам аднаго з прадпрыемстваў за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэннi дагавору куплi-продажу аздараўляльнага цэнтра, што знаходзiцца ва ўласнасцi прадпрыемства. Больш таго, «дарадчыкi» атрымалi ад яго 400 тысяч долараў ЗША на гэтыя мэты. Па факту ўзбуджана крымiнальная справа. Канфiскавана 417 каштоўных камянёў... У Гомелi праваахоўнiкi затрымалi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi парушыў правiлы па здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi. Дома ў затрыманага былi знойдзены 156 залатых ювелiрных вырабаў на суму каля 40 мiльёнаў рублёў, прычым нiводзiн з iх не меў прабiрных клеймаў нашай краiны. Да таго ж у прадпрымальнiка было канфiскавана 417 каштоўных камянёў i абсталяванне для вырабу ювелiрных упрыгожванняў. Па факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў рэстаране «Старавiленская карчма» супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС, Цэнтральнага РУУС пры падтрымцы |
|