Спорт-тайм
Бронзавы спрынт Iвановай
На Кубку свету па бiятлону ў нарвежскiм Халменколене на трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася беларуска Кацярына Iванова. «Бронзу» наша страляючая лыжнiца выйграла ў спрынце на 7,5 кiламетра з двума агнявымi рубяжамi. У вынiковай таблiцы Алена Зубрылава — 9-я, Вольга Назарава i Наталля Сакалова — 14-я, Людмiла Ананька — 36-я. Пераможцай стала немка Марцiна Глагоў. «Зоркi» НБА прыедуць у Беларусь Ветэраны i iгракi Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыi прыедуць у Мiнск i Гомель, каб праэкзаменаваць нашых спартсменаў. Сустрэчы запланаваны на 23 i 26 чэрвеня. Госцi не толькi згуляюць у баскетбол, але i наведаюць беларускiх школьнiкаў, уручаць iм мячы, майкi i плакаты. Амерыканцы прыедуць у нашу краiну ў рамках праграмы, што прадугледжвае барацьбу з наркотыкамi, СНIДам i прапаганду здаровага ладу жыцця.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бронзавы спрынт Iвановай |
|