21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Высокiя дасягненнi ў спорце i мастацтве

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

22 сакавiка Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт РБ адзначыў 15-годдзе сваёй дзейнасцi

Паводле iнфармацыi першага вiцэ-прэзiдэнта НАК РБ Генадзя Аляксеенкі, за гэты час нашы атлеты ўзялi ўдзел у сямi Алiмпiйскiх гульнях (трох летнiх — Атланта-96, Сiднэй-2000, Афiны-2004 — i чатырох зiмовых — Лiлехамер-94, Нагана-98, Солт-Лэйк-Сiцi-2002, Турын-2006).

Самае вялiкае прадстаўнiцтва нашай краiны было ў Атланце — 144 атлеты, а найвялiкшая колькасць вiдаў спорту, дзе бралi ўдзел беларусы, 23 — у Афiнах. Самы вялiзны медальны ўлоў атрымаўся ў Сiднэi — 17 узнагарод. Усяго прызёрамi сталi 56 спартсменаў, якiя заваявалi 53 алiмпiйскiя медалi (6 залатых, 18 сярэбраных i 29 бронзавых). Першую ўзнагароду, сярэбраную, на дэбютных для нашай краiны Гульнях у Лiлехамеры здабыў канькабежац Iгар Жэлязоўскi, а першае «золата» прынесла веславальшчыца Кацярына Карстэн-Хадатовiч (яна станавiлася алiмпiйскай чэмпiёнкай у 1996-м i 2000-м). Акрамя яе ў нас яшчэ чатыры пераможцы Гульняў: у 2000-м iмi сталi лёгкаатлеткi Элiна Зверава (дыск) i Янiна Карольчык (ядро), у 2004-м — Юлiя Несцярэнка (100 метраў) i дзюдаiст Iгар Макараў.

Першым прэзiдэнтам НАК РБ з’яўляўся Уладзiмiр Рыжанкоў (у той час мiнiстр спорту i турызму РБ), якi атрымаў узнагароду МАК «За адзiнства алiмпiйскага руху». У маi 1997-га НАК РБ узначалiў прэзiдэнт нашай краiны Аляксандр Лукашэнка. За сваю дзейнасць i спартыўны iмiдж кiраўнiк дзяржавы стаў уладальнiкам спецыяльнага прыза МАК «Вароты Алiмпа». Па iнiцыятыве прэзiдэнта ў Мiнску быў пабудаваны жыллёвы комплекс «Алiмпiйскi», што спрыяла вырашэнню кватэрнага пытання для 45 чэмпiёнаў i прызёраў Алiмпiйскiх i Паралiмпiйскiх гульняў, 79 чэмпiёнаў i прызёраў свету i кантынентальных першынстваў, 55 удзельнiкаў Алiмпiяд, 70 прадстаўнiкоў нацыянальнай зборнай, 36 спецыялiстаў, якiя маюць стаж працы ў галiне фiзкультуры i спорту больш за пятнаццаць гадоў.

Дзякуючы дзейнасцi НАК РБ у нашай рэспублiцы з’явiлiся школы па цяжкай атлетыцы iмя Валерыя Шарыя i па мастацкай гiмнастыцы Марыны Лобач, Палац воднага спорту, футбольны стадыён з аўтаматычнай сiстэмай палiўкi газона i не толькi. У Мiнску адкрыўся музей алiмпiйскай славы. Штогод пры падтрымцы НАК РБ выбiраюцца дзесяць мацнейшых спартсменаў краiны (летась iмi сталi лёгкаатлет Iван Цiхан, веславальшчыца Кацярына Карстэн, лёгкаатлетка Надзея Астапчук, тэнiсiст Уладзiмiр Самсонаў, велагоншчыца Наталля Цылiнская, канькабежка Анжэлiка Кацюга, лёгкаатлет Вадзiм Дзевятоўскi, барэц Алiм Селiмаў, тэнiсiст Максiм Мiрны i футбалiст Аляксандр Глеб).

НАК РБ развiвае не толькi спорт вышэйшых дасягненняў, але i масавы. Аб гэтым сведчаць традыцыйныя акцыi: «Алiмпiйскi дзень бегу», «Алiмпiйцы сярод нас», «Алiмпiяда — не толькi для алiмпiйцаў», «Шлях алiмпiйскага агню», «Я малюю спорт», «Пакары сваю вяршыню», «За здаровы лад жыцця». НАК РБ таксама ўзяў шэфства над жодзiнскай школай-iнтэрнатам i праводзiць дабрачынныя акцыi з удзелам вядомых атлетаў па ўсёй краiне.

Пятнаццаць гадоў не такi вялiкi тэрмiн для алiмпiйскай гiсторыi. У нас усё яшчэ няма чэмпiёна зiмовых Гульняў, але тое, што Беларусь прызнаная ў спартыўным свеце (маю на ўвазе не толькi афiцыйнае прызнанне МАК), сумнявацца не прыходзiцца. Уплываюць на гэта не толькi перамогi нашых атлетаў: шэсць гадоў таму студэнтка Акадэмii мастацтва РБ Дар’я Мароз перамагла ў конкурсе «Спорт i мастацтва». Яе малюнак «Агонь Алiмпа» быў выстаўлены на Алiмпiядзе ў Сiднэi i потым перададзены ў алiмпiйскi музей у Лазане.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 сакавiка Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт РБ адзначыў 15-годдзе сваёй дзейнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика