Еўрапейскi саюз i ЗША знаходзяцца на мяжы антыбеларускай iстэрыi
Кар. БЕЛТА
Еўрапейскi саюз i ЗША знаходзяцца на мяжы антыбеларускай iстэрыi. «Яны або дазваляюць камусьцi ўводзiць сябе ў зман, або самi ўводзяць у зман еўрапейскую i амерыканскую грамадскасць», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Беларусi.
Мiнiстэрства замежных спраў падкрэслiвала ўжо, што Еўрасаюз i ЗША, каментуючы сiтуацыю ў Беларусi, настойлiва спрабуюць выдаваць жаданае за сапраўднае. «Для аб’ектыўных наглядальнiкаў вiдавочна — сiтуацыя ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляецца абсалютна спакойнай. У сувязi з гэтым настойлiва заклiкаем Еўрапейскi саюз i Злучаныя Штаты спынiць спробы яе дэстабiлiзацыi звонку», — падкрэслiваецца ў заяве прэс-сакратара МЗС. МЗС Беларусi таксама заклiкае ЕС i ЗША звярнуць увагу на маштабнае выкарыстанне сiлы органамi правапарадку супраць дэманстрацый у сталiцы адной з буйнейшых дзяржаў Еўрапейскага саюза, уключаючы вадамёты, гранаты са слёзатачывым газам, дубiнкi i iншыя спецсродкi. «Настойлiва рэкамендуем ЕС i ЗША прымяняць адзiныя для ўсiх стандарты ацэнкi дзеянняў праваахоўных органаў як у Беларусi, так i ў сваiх уласных краiнах», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскi саюз i ЗША знаходзяцца на мяжы антыбеларускай iстэрыi. «Яны або дазваляюць камусьцi ўводзiць сябе ў зман, або самi ўводзяць у зман еўрапейс |
|