А. Казулiн у ходзе акцыi 25 сакавiка ў Мiнску заклiкаў да процiпраўных сiлавых дзеянняў
Аляксандр Казулiн заклiкаў да процiпраўных сiлавых дзеянняў у ходзе акцыi 25 сакавiка ў Мiнску, гаворыцца ў паведамленнi МУС Рэспублiкi Беларусь, што паступiла ў БЕЛТА.
Паводле даных МУС, у суботу, 25 сакавiка, у 12 гадзiн дня група апазiцыйна настроеных грамадзян зрабiла чарговую спробу прайсцi на Кастрычнiцкую плошчу i правесцi там несанкцыянаваны мiтынг. У раёне рэстарана «МакДональдс» (пр.Незалежнасцi, 23) сабралася каля 2,5 тыс. грамадзян. Сярод iх было шмат грамадзян, якiя адпачывалi. Супрацоўнiкi мiлiцыi пачалi праводзiць актыўную растлумачальную работу аб недапушчальнасцi процiпраўнага правядзення i незаконных дзеянняў, адзначаюць у МУС. Калi гэтыя патрабаваннi станоўчага вынiку не далi, тыя, хто сабраўся, былi адцяснёны. «Дзеяннi супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў пры гэтым вызначалiся высокiм прафесiяналiзмам. Iх паводзiны, з улiкам сiтуацыi, былi карэктныя, фiзiчная сiла i спецсродкi не прымянялiся», — гаворыцца ў паведамленнi МУС. У вынiку разгрупаваныя гурты грамадзян накiравалiся да сквера iмя Я.Купалы, дзе прайшоў несанкцыянаваны мiтынг. У сваiм выступленнi Аляксандр Казулiн заклiкаў тых, хто сабраўся, iсцi да будынка аб’яднанага спецыяльнага прыёмнiка-размеркавальнiка, каб вызвалiць людзей, якiя раней былi арыштаваны за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. У 16.10 у раёне чыгуначнага моста на пр.Дзяржынскага калону спынiлi ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў. Супрацоўнiкi мiлiцыi спрабавалi растлумачыць тым, хто сабраўся, што iх дзеяннi процiпраўныя, аднак Аляксандр Казулiн, якi знаходзiўся на чале калоны, «уступiў у адкрыты канфлiкт з супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў i наўмысна, з хулiганскiх меркаванняў, разбiў вiдэакамеру супрацоўнiкаў мiлiцыi». Найбольш актыўныя ўдзельнiкi несанкцыянаваных мiтынгу i шэсця, у тым лiку i Аляксандр Казулiн, былi затрыманы сiламi палка спецыяльнага прызначэння ГУУС Мiнгарвыканкама. Цяпер праводзiцца разбор i вывучэнне матэрыялаў з мэтай прававой ацэнкi дзеянняў удзельнiкаў акцый, паведамляе МУС. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Казулiн заклiкаў да процiпраўных сiлавых дзеянняў у ходзе акцыi 25 сакавiка ў Мiнску, гаворыцца ў паведамленнi МУС Рэспублiкi Беларусь, што
|
|