Заява Сакратарыята Беларускага саюза журналiстаў
25 сакавiка ў час несанкцыянаванага мiтынгу, арганiзаванага сiламi, што прайгралi на прэзiдэнцкiх выбарах, у скверы Янкi Купалы быў учынены напад на рэпарцёраў здымачнай групы Першага Нацыянальнага тэлеканала. Малойчыкi-хулiганы жорстка збiлi журналiстаў, якiя знаходзiлiся пры выкананнi службовых абавязкаў, нанеслi iм шматлiкiя траўмы.
Падобныя дзеяннi не адпавядаюць нiякiм нормам мiжнароднага права, выходзяць за межы прававога поля, што дзейнiчае ў нашай краiне. Выказваем упэўненасць, што праваахоўныя органы Беларусi правядуць грунтоўнае расследаванне таго, што здарылася, установяць вiнаватых у нанясеннi калецтваў журналiстам i вызначаць меру пакарання. Цэнтрвыбаркамам абвешчаны канчатковыя вынiкi прэзiдэнцкiх выбараў, праведзеных 19 сакавiка. Беларускi саюз журналiстаў заклiкае супрацоўнiкаў усiх сродкаў масавай iнфармацыi рэальна ацанiць цяперашнюю грамадска-палiтычную сiтуацыю ў краiне i заняцца нармальнай, стваральнай работай на карысць Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 сакавiка ў час несанкцыянаванага мiтынгу, арганiзаванага сiламi, што прайгралi на прэзiдэнцкiх выбарах, у скверы Янкi Купалы быў учынены напад на р
|
|