21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генеральны дырэктар КУП «Магiлёўаблдарбуд» Мiкалай КРАЎЦОЎ:

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




«Наша галоўная задача — захаваць сетку мясцовых дарог»

Даведка «Звязды»

КУП «Магiлёўаблдарбуд» забяспечвае належны тэхнiка-эксплуатацыйны стан мясцовых аўтамабiльных дарог i iх развiццё, а таксама выконвае функцыi заказчыка па будаўнiцтву, рамонту i ўтрыманню мясцовай дарожнай сеткi. На балансе прадпрыемства знаходзiцца 9651,3 км мясцовых аўтамабiльных дарог. З iх : 145 км — з цэмента-бетонным пакрыццём, 3835,9 км — асфальтабетонныя, 134,9 км — чорнагравiйныя, 4,7 км — булыжныя, 2989,6 км — гравiйныя, 2502,2 — грунтовыя.

На сетцы дарог, якую абслугоўвае прадпрыемства, размешчаны 441 мост i 12 814 водапрапускных труб.

2005 год для КУП «Магiлёўаблдарбуд», як i для ўсiх дарожных арганiзацый краiны, выдаўся даволi напружаны. Значныя змяненнi адбылiся ў сiстэме кiравання дарожнай гаспадаркай рэспублiкi. Сёння ў кожнай з шасцi абласцей створана адна дарожная арганiзацыя, якая займаецца мясцовымi аўтамабiльнымi дарогамi — гэта аблдарбуды. Кантроль за работамi, якiя выконваюцца ўласнымi сiламi прадпрыемстваў, за мэтавым выкарыстаннем сродкаў дарожнага фонду ажыццяўляе незалежны тэхнiчны нагляд. Гэтыя пераўтварэннi ўнеслi iстотныя змяненнi ў арганiзацыю кiравання дарожнай гаспадаркай.

Слова кiраўнiку

«Адным з вынiкаў рэфармавання дарожнай галiны стала тое, што пачынаючы з 2006 года фiнансаванне дарожных работ на мясцовых аўтамабiльных дарогах будзе ажыццяўляцца з рэспублiканскага дарожнага фонду, — расказвае генеральны дырэктар «Магiлёўаблдарбуда» Мiкалай КРАЎЦОЎ. — На мясцовую дарожную сетку Магiлёўшчыны накiроўваецца 53,6 мiльярда рублёў i 26 мiльярдаў рублёў — на добраўладкаванне аграгарадкоў. Падчас вызначэння асноўных накiрункаў выкарыстання грошай вялiкая ўвага ўдзялялася падтрыманню тэхнiка-эксплуатацыйнага стану дарог i рэалiзацыi праграмы развiцця i адраджэння вёскi ў сэнсе мадэрнiзацыi аўтамабiльных дарог i паляпшэння транспартнага абслугоўвання насельнiцтва. Дарогi атрымаюць больш сродкаў, дарожнiкi змогуць абнавiць асноўныя фонды... Так, калi летась за год мы набылi тэхнiкi на 7,3 мiльярда рублёў, то ў 2006 годзе на гэтыя патрэбы плануецца выдаткаваць 9,8 мiльярда рублёў. Да сезона набыта 110 адзiнак новай дарожна-будаўнiчай тэхнiкi, актыўна рамантуюцца асфальта-бетонныя заводы, машыны i механiзмы. Калi развiццё галiны будзе iсцi такiмi тэмпамi i надалей, то за 3—4 гады мы зможам у адпаведнасцi з патрэбай павялiчыць i аснасцiць прадпрыемства, захаваць iснуючую сетку аўтамабiльных дарог i забяспечыць належныя ўмовы для руху транспарту.

У межах выканання дзяржаўнай праграмы «Дарогi Беларусi» за 1997—2005 гады сетка мясцовых аўтамабiльных дарог Магiлёўскай вобласцi вырасла на 4229,3 кiламетра, у тым лiку ў 2005 годзе — на 362,5 кiламетра за кошт прыняцця на баланс унутрыгаспадарчых дарог сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. За 2002—2005 гады будаўнiцтвам i ўсiмi вiдамi рамонтаў былi выкананы дарожныя работы на 1343,5 кiламетра грунтовых дарог, што забяспечыла праезд практычна да ўсiх населеных пунктаў. Для выканання сацыяльнага стандарту па забеспячэнню аўтобуснага руху да сельскiх населеных пунктаў з колькасцю звыш 10 двароў у 2003—2005 гадах практычна завершаны плануемыя дарожныя работы. Для адкрыцця аўтобусных маршрутаў па новых накiрунках летась пабудавана 50 пасадачных i 24 разваротныя пляцоўкi, адрамантавана з будаўнiцтвам цвёрдага пакрыцця 8,9 кiламетра дарог.

— Вiдавочна, што работы мясцовым дарожнiкам летась прыбавiлася. У тым лiку i за кошт удзелу ў праграме адраджэння вёскi. Як спрацавала прадпрыемства?

— Праграма дарожных работ выканана па ўсiх паказчыках. Пры плане ўводу 298,1 кiламетра дарог i 229,5 метра пагоннага мастоў уведзена адпаведна 336,3 кiламетра (112,8 працэнта) i 314,9 пагоннага метра (137,2 працэнта). Мы выканалi ўсе паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Усе арганiзацыi маюць прыбытак, рэнтабельнасць склала 9,8 працэнта. Перакананы, што будуць выкананы i прагнозныя паказчыкi першага квартала гэтага года.

Добрых вынiкаў у рабоце дасягнулi калектывы Асiповiцкага ДРБУ № 199, Бялынiцкага ДРБУ № 170, Клiмавiцкага ДРБУ № 172. За плённую працу ўзнагародамi дэпартамента «Белаўтадар» Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый адзначаны шэраг нашых работнiкаў.

Калi гаварыць аб дзяржаўнай праграме адраджэння i развiцця вёскi, то варта адзначыць, што аблдарбуд бярэ ў ёй непасрэдны ўдзел. На яе рэалiзацыю ў частцы мадэрнiзацыi мясцовых дарог вобласцi засвоена 39027,8 мiльёна рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 105,2 кiламетра пад’ездаў ад райцэнтраў да аграгарадкоў, 14,6 кiламетра — пад’ездаў ад аграгарадкоў, дзе размешчаны сельскiя саветы дэпутатаў, да цэнтральных сядзiб сельгаспрадпрыемстваў, 154,2 кiламетра пад’ездаў ад аграгарадкоў да сельскiх населеных пунктаў, 62,2 кiламетра праездаў (вулiц) у аграгарадках. Уладкаваны 21 кiламетр пешаходных дарожак, 16,4 кiламетра тратуараў.

Акрамя таго, на рамонт вулiц у райцэнтрах засвоена 4,7 мiльярда рублёў, на пад’ездах да раёнаў жылой забудовы ў сельскай мясцовасцi — 0,8 мiльярда рублёў, асфальтаваннi пад’язных шляхоў i пляцовак для захоўвання зерня ў сельскагаспадарчых арганiзацыях — 1,1 мiльярда рублёў.

У гэтым годзе па праграме адраджэння вёскi нам давядзецца засвоiць 53,6 мiльярда рублёў, адрамантаваць 527,1 кiламетра дарог i 352,1 метра пагоннага мастоў, у тым лiку ў 41 аграгарадку — 36,5 мiльярда рублёў. Неабходна пабудаваць, рэканструяваць i адрамантаваць 147,9 кiламетра дарог ад райцэнтраў да аграгарадкоў, дзе размешчаны сельсаветы, 26,2 кiламетра пад’ездаў ад аграгарадкоў да цэнтральных сядзiб сельгаспрадпрыемстваў, 77,8 кiламетра праездаў у аграгарадках, 275,2 кiламетра пад’ездаў ад аграгарадкоў да сельскiх населеных пунктаў. Акрамя гэтага, дарожныя арганiзацыi аблдарбуда возьмуць удзел ва ўладкаваннi аграгарадкоў, будаўнiцтве пад’ездаў да месцаў жылой забудовы ў сельскай мясцовасцi, асфальтаваннi пад’ездаў да машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў, зернетакоў i iх тэрыторый, рамонце вулiц у райцэнтрах.

Вялiкi аб’ём дарожных работ будзем выконваць да фестывалю «Дажынкi-2006» у Бабруйску i Бабруйскiм раёне. Там аблдарбуду неабходна засвоiць 4,5 мiльярда рублёў, правесцi работы па рамонту дарог, рэкультывацыi палосаў адводу, уладкаванню 2 аграгарадкоў.

— З павелiчэннем аб’ёмаў работ цi ўдасца мясцовым дарожнiкам Магiлёўшчыны захаваць iх традыцыйна высокую якасць?

— Ужо летась iстотна ўзраслi патрабаваннi да якасцi дарожных работ. Мы правялi пэўную работу па паляпшэнню якасцi будаўнiцтва, рамонту i ўтрымання мясцовых аўтадарог. Уведзена ў дзеянне сiстэма менеджменту якасцi на базе мiжнародных стандартаў IСО 9001-2001, праводзiцца работа па аснашчэнню i перааснашчэнню выпрабавальных лабараторый. Так, у рамках галiновай праграмы «Якасць» набыта выпрабавальнае лабараторнае абсталяванне на 45 мiльёнаў рублёў. Актыўна ўкараняюцца новыя тэхналогii дарожных работ. Засвоены выпуск катыённай бiтумнай эмульсii для ямачнага рамонту i паверхневай апрацоўкi дарог, наладжана вытворчасць кубападобнага шчэбеню па еўрапейскiх стандартах. Для рамонтных работ у аграгарадках вырабляецца якасны дарожны i тратуарны бардзюр, тратуарная плiтка, наладжана вытворчасць аўтапавiльёнаў, дарожных знакаў, сiгнальных слупкоў. На ўсiх асфальта-бетонных заводах абсталяваны мыйкi шчэбеню, устаноўлена абсталяванне для дабавак у асфальта-бетонныя сумесi мiнеральнага парашку. Для якаснага рамонту дарог набыта 8 пнеўмакаткоў.

Для забеспячэння выканання праграмы дарожных работ у 2006 годзе мы праводзiм нарыхтоўку дарожных матэрыялаў. Да сезона нарыхтавана значна больш, чым летась, шчэбеню (130 працэнтаў), гранiтнага адсеву (у 6 разоў больш), бiтуму i мазуту.

— Мікалай Дзмітрыевіч, у гутарках з дарожнiкамi не раз даводзiлася чуць, што «завесцi» калектыў, настроiць яго на самаадданую працу ў вас атрымалася ў многiм дзякуючы ўласнаму прыкладу i вельмi жорсткай патрабавальнасцi да працоўнай дысцыплiны...

— Сапраўды ў аблдарбудзе добра наладжана работа па арганiзацыi выканання дырэктывы прэзiдэнта «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекi i дысцыплiны», кантролю за работай з Кнiгай заўваг i прапаноў. Патрабаваннi дырэктывы даведзены да кожнага работнiка. На калегiях рэгулярна разглядаюцца пытаннi, звязаныя з яе выкананнем, своечасовым прыняццем мер, станам аховы працы i тэхнiкай бяспекi. За п’янства i iншыя парушэннi працоўнай дысцыплiны спрос вельмi жорсткi. Ва ўсiх нашых ДРБУ праводзiцца перадрэйсавы медыцынскi кантроль механiзатараў i вадзiцеляў. У вынiку прынятых мер удалося зменшыць колькасць работнiкаў, якiя з’яўлялiся на працу ў нецвярозым стане. З-за п’янства летась нам давялося развiтацца з 19 работнiкамi, з-за прагулаў — яшчэ з 11.

Мы многага патрабуем ад сваiх работнiкаў, але i са свайго боку iмкнёмся стварыць для iх належныя бытавыя ўмовы. Практычна на ўсiх вытворчых базах i асфальта-бетонных заводах ёсць гардэробы, душавыя, ацепленыя майстэрнi, на многiх ёсць лазнi.

Нямала робiм i па павышэнню культуры вытворчасцi, навядзенню парадку на вытворчых базах...

— Кадры ў наш час вырашаюць калi i не ўсё, то вельмi многае...

— Абсалютна згодзен. Мы разумеем, што для выканання складаных задач проста неабходны высокi кадравы патэнцыял. Сёння на прадпрыемстве працуе 2057 чалавек, з iх 35,3 працэнта маюць вышэйшую i сярэднюю-спецыяльную адукацыю. Летась павысiлi квалiфiкацыю, прайшлi стажыроўкi, прафесiйную падрыхтоўку i перападрыхтоўку 202 работнiкi. У 2005 годзе ў аблдарбуд размеркавана 28 выпускнiкоў Беларуска-расiйскага унiверсiтэта. Сёлета плануем прыняць на працу 32 выпускнiкоў гэтай ВНУ. Маладым спецыялiстам дапамагаем вырашыць праблемы з жыллём, падтрымлiваем не толькi маральна, але i матэрыяльна, адкрываем кар’ерныя перспектывы...

Разам з вытворчымi клопатамi важна стварыць i належныя ўмовы для актыўнага адпачынку работнiкаў. Нягледзячы на матэрыяльныя выдаткi, мы ўтрымлiваем сучасны фiзкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, гульнявым i трэнажорнымi заламi. Там працуюць секцыi валейболу, баскетболу, мiнi-футболу, вялiкага тэнiсу, плавання, аэробiкi, праводзяцца спаборнiцтвы сярод калектываў ДРБУ. Па графiку комплекс наведваюць як нашы работнiкi з сем’ямi, так i жыхары Магiлёва. Толькi летась комплекс наведала звыш 70 тысяч чалавек!

— Па вопыту работы з дарожнiкамi добра ведаем, што скардзiцца яны не любяць. I ўсё ж такi, што сёння асаблiва турбуе вас як кiраўнiка прадпрыемства?

— Ведаеце, хто пра што, а дарожнiк заўсёды пра дарогi... Калi шчыра, выклiкае занепакоенасць iх стан. З-за недахопу сродкаў на працягу шэрагу гадоў мы практычна не вядзём будаўнiцтва i капiтальнага рамонту аўтадарог. Летась удзельная вага бягучага рамонту i ўтрымання ў праграме дарожных работ склала 84,7 працэнта. У вынiку на 56,5 працэнта дарог рамонт пратэрмiнаваны, шэраг участкаў маюць знос асфальта-бетоннага пакрыцця. Правядзенне ямачнага рамонту не забяспечвае неабходны ўзровень бяспекi дарожнага руху. Выклiкае сур’ёзную занепакоенасць i стан штучных збудаванняў. 87 мастоў патрабуюць неадкладнага бягучага i капiтальнага рамонту.

Ёсць праблемы i з пастаўкай дарожных матэрыялаў. Пры патрэбе аблдарбуда ў 190 тысячах тон шчэбеню заключана дамоўленасцей толькi на 128 тысяч тон. Павелiчэнне аб’ёму дарожных работ патрабуе хутчэйшага абнаўлення парка дарожна-будаўнiчай тэхнiкi. Зношанасць асфальта-бетонных заводаў дасягае 100 працэнтаў, асфальтаўкладчыкаў — 95, экскаватараў — 97, бульдозераў — 96 працэнтаў.

— Калi крыху перайначыць класiка — «дарогi як здароўе: калi добрыя, iх не заўважаюць...» А калi заўважаюць?

— Мы вельмi акуратна працуем з Кнiгамi заўваг i прапаноў. Яны даступныя ў любым з нашых фiлiялаў. У большасцi выпадкаў мы знаходзiм агульную мову з тымi, хто да нас прыходзiць, калi гэта ў нашых сiлах — стараемся дапамагчы. Аднак, часта бываюць i так званыя «пiсьмы не па адрасу». Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб аўтамабiльных дарогах i дарожнай дзейнасцi» вызначаны пералiк дарог, якiя знаходзяцца на балансе аблдарбуда i абслугоўваюцца нашымi дарожнымi арганiзацыямi. Гэта ў першую чаргу дарогi ад райцэнтраў да сельскiх населеных пунктаў i транзiты па iх. Аднак нас часта несправядлiва папракаюць за стан вулiц у населеных пунктах, пад’ездаў да аб’ектаў сельгасвытворчасцi, якiя знаходзяцца на балансе ЖКГ, сельсаветаў, сельгаспрадпрыемстваў. Выдаткi па iх абслугоўванню не закладзены ў рэспублiканскi дарожны фонд, значыць, мы не можам рамантаваць i абслугоўваць гэтыя дарогi бясплатна. На жаль, не ўсе гэта разумеюць.

— Сёлета перад КУП «Магiлёўаблдарбуд» стаяць вельмi сур’ёзныя задачы, нават калi параўноўваць з мiнулым, таксама вельмi няпростым годам. Справiцеся?

— Лiчу, галоўнае — гэта правiльна арганiзаваць работу, размеркаваць сiлы i працаваць. Працаваць, закасаўшы рукавы, жорстка патрабаваць з сябе i з падначаленых. I ўсё атрымаецца!

— Дзякуй за змястоўную гутарку. Ад сябе асабiста i ад усiх карыстальнiкаў мясцовых дарог Магiлёўшчыны шчыра жадаем вам поспехаў у нялёгкай, але неабходнай i высакароднай справе.

Матэрыял падрыхтавалі Алена ДАЎЖАНОК, Сяргей ПРОТАС, Яўген ПЯСЕЦКІ.

«ПРАЦУЕМ НЕ ЗА СТРАХ»


Магiлёўскае ДРБУ-128 — буйнейшы фiлiял КУП «Магiлёўаўтадар». Па стану на 01.01.2006 года на балансе ДРБУ знаходзiлася 898,3 км аўтамабiльных дарог. Абслугоўваюць гэты напружаны i адказны ўчастак мясцовай сеткi дарог 160 чалавек на чале з маладым i энергiчным кiраўнiком Аляксандрам СМIРНОВЫМ.

— Адразу заўважу, што ўжо летась пры той жа колькасцi работнiкаў ДРБУ выканала работ на 6744,7 мiльёна рублёў, што склала 144 працэнты ў адносiнах да 2004 года. З гэтага года ў вынiку рэфармавання галiны i ўвядзення адзiнага дарожнага збору, фiнансаванне сеткi мясцовых дарог палепшылася. Узраслi i аб’ёмы работ. Таму мы пачалi дадаткова набiраць спецыялiстаў — у асноўным квалiфiкаваныя кадры з вопытам работы. Нават пры такiх жорсткiх патрабаваннях, жадаючых хапае — набор праводзiцца на конкурснай аснове.

Калi гаварыць пра работу Магiлёўскага ДРБУ ў 2005 годзе, варта адзначыць, што ўпраўленнем выкананы ўсе даведзеныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымi сiламi, склаў 123 працэнты пры плане 103 працэнты, рост прадукцыйнасцi працы склаў 121 працэнт пры плане 103 працэнты, рэнтабельнасць — 7,5 пры плане 6,5 працэнта, паказчык энергазберажэння — мiнус 8,8 пры плане мiнус 8. Балансавы прыбатак, атрыманы ўпраўленнем летась, перавысiў 389 мiльёнаў рублёў, чысты прыбытак — 267 мiльёнаў рублёў.

— Аляксандр Мiхайлавiч, якую службу вам аказвае так званая «прыдворнасць» — усё ж ваша прадпрыемства абслугоўвае дарогi вакол абласнога цэнтра?

— Калi вы пра нейкiя прэферэнцыi — то iх няма. А вось адказнасць i спрос куды большыя. Напрыклад, добра вядома, што рэспублiканскiя дарогi ў разлiку на кiламетр фiнансуюцца ў разы лепш. Але ў нашым раёне нiкога не цiкавiць, на чыiм балансе знаходзiцца дарога. Па стану i якасцi яны павiнны быць практычна аднолькавымi. На нашы дарогi рэгулярна заварочвае i губернатар, i ўсемагчымыя дэлегацыi... Адказнасць вялiкая, але працуем мы не за страх. Касцяк нашага калектыву па добраму апантаны дарожнай справай. Працаваць на дарогах мы любiм i ўмеем.

Зараз у нас актыўна вядзецца падрыхтоўка да вясенняга агляду дарог. Праводзiм рэстаўрацыю дарожных знакаў — з 3700 знакаў, якiя маюцца на нашай сетцы дарог, мы замянiлi каля тысячы. Хутка пачнецца пафарбоўка, пабелка, ямачны рамонт... Дарэчы, для правядзення такога вiду рамонту летась мы набылi айчынную ўстаноўку «Тайфун», якая не толькi не саступае iмпартным аналагам, але па шэрагу крытэрыяў iх пераўзыходзiць. Напрыклад, ёмiстасцi для будаўнiчых матэрыялаў «Тайфун» мае значна большыя, што дазваляе адпрацаваць змену, не вяртаючыся для дазапраўкi эмульсii i шчэбеню на базу. Улiчваючы працягласць нашай дарожнай сеткi, гэта значны плюс.

Да актыўнай работы ў сезон рыхтуем свае асфальта-бетонны завод i ўстаноўку па вытворчасцi бiтумнай эмульсii. Яна адзiная ў вобласцi, таму забяспечвае не толькi сiстэму аблдарбуда, але i iншыя дарожныя арганiзацыi.

Увогуле, лiчу, што сёння сам час ставiць перад дарожнiкамi ў якасцi адной з першачарговых задач абнаўленне парка будаўнiча-дарожных машын i аўтатранспарту.

Летась наша ДРБУ за кошт заробленых сродкаў набыло пагрузчык, два МАЗы, аўтобус, сродкi малой механiзацыi, абнавiла камп’ютарны парк. Да таго ж за сродкi дарожнага фонду мы падмацавалi прадпрыемства новымi трактарам, двума пескараскiдвальнiкамi, экскаватарам-планiроўшчыкам «Антэй», прычэпам МАЗ... Шчыра кажучы, такiя тэмпы абнаўлення парка тэхнiкi, павышэнне фiнансавання мясцовай сеткi дарог абнадзейваюць, усяляюць упэўненасць у заўтрашнiм днi прадпрыемства i айчыннай дарожнай галiны ў цэлым.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Наша галоўная задача — захаваць сетку мясцовых дарог»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика