Залаты сокал
Iгар ГРЫШЫН
Нацыянальны банк выпусцiў у абарачэнне ў рамках мiжнароднай манетнай праграмы залатую памятную манету «Сокал-падарожнiк» з устаўкай з брыльянта намiналам 50 рублёў.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч, залатая манета мае пробу сплаву 999 i важыць 7,78 грама. Яна адчаканена якасцю «пруф» тыражом 2000 штук. На пярэднiм баку яе ў цэнтры ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, размешчаны рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Беларусi, пад iм — год чаканкi i проба сплаву, а па крузе надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — ПЯЦЬДЗЕСЯТ РУБЛЁЎ. На адваротным баку ў цэнтры размешчана рэльефнае адлюстраванне галавы сокала-падарожнiка, у воку — устаўка з брыльянта, а па крузе надпiс: СОКАЛ-ПАДАРОЖНIК PEREGRINE FALCON.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк выпусцiў у абарачэнне ў рамках мiжнароднай манетнай праграмы залатую памятную манету «Сокал-падарожнiк» з устаўкай з брыльянта намiна |
|