21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Тапiлiн: «Развiццё малога прадпрымальнiцтва атрымала рэальную дзяржаўную падтрымку»

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Пытаннi, якiя датычацца ўдасканалення айчыннага заканадаўства ў сферы малога прадпрымальнiцтва, былi тэмай прамой лiнii «Звязды» з удзелам намеснiка дырэктара дэпартамента па прадпрымальнiцтву Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi Аляксандра ТАПIЛIНА i намеснiка начальнiка ўпраўлення развiцця прадпрымальнiцтва Мiнэканомiкi Наталлi НIКАЛАЕВАЙ

(Працяг. Пачатак у нумарах за 24 і 25 сакавiка.)

 Так адбываецца, што часта прадпрымальнiкам не хапае дзелавой iнфармацыi па заканадаўчых новаўвядзеннях i навiнках, якiя датычацца iнвестыцыйных праектаў. Цi плануе дзяржаўная праграма развiццё гэтага напрамку?

Сяргей Крук, г. Гродна

— У сёлетняй праграме дзяржаўнай падтрымкi малога прадпрымальнiцтва прысутнiчае пункт аб удасканальваннi дзейнасцi iнфраструктуры развiцця i падтрымкi малога прадпрымальнiцтва. Зараз на гэтыя мэты па лiнii рэспублiканскага бюджэту прадугледжана накiраваць 396,5 мiльёна рублёў, з боку мясцовых бюджэтаў — 179,6 мiльёна рублёў, са сродкаў абласных устаноў фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў — 100 мiльёнаў рублёў.

Для больш аператыўнага доступу суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва да iнфармацыйных рэсурсаў плануецца стварыць iнфармацыйныя базы даных па пытаннях прадпрымальнiцтва ва ўсiх «базавых цэнтрах падтрымкi прадпрымальнiцтва» абласцей i ў горадзе Мiнску. Гэтыя базы даных будуць змяшчаць iнфармацыю аб дзеючых у абласцях i сталiцы суб’ектах прадпрымальнiцтва, аб вырабляемых iмi таварах (работах, паслугах), iнвестыцыйных праектах, выставах-кiрмашах, дзелавых форумах i iншае. На стварэнне вызначаных баз даных патрабуецца 80 мiльёнаў рублёў. Праграмай вызначана, што ў вынiку ўсiх мерапрыемстваў па ўдасканальванню iнфраструктуры сёлета будзе створана па аднаму суб’екту iнфраструктуры ў абласцях i г. Мiнску, а таксама павялiчыцца колькасць суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва i грамадзян, якiя звярталiся за паслугамi ў цэнтры падтрымкi прадпрымальнiцтва, да 45 тысяч чалавек.

 Мы працуем у гандлёвым цэнтры «Падземны горад». Маем свае гандлёвыя кропкi ўжо не першы год. Сёлета адмiнiстрацыя заключыла з намi дагавор арэнды ўсяго на 3 месяцы. Хутка красавiк. Кiраўнiцтва гандлёвага цэнтра пагражае выставiць нашы месцы на аўкцыён. Няўжо мы абавязаны плацiць за свае месцы дадаткова буйныя сумы грошай? На самай справе гэта атрымлiваецца скрытая форма пабораў, якая была забаронена мiнулагоднiм указам прэзiдэнта. Кажуць, што зараз раённая адмiнiстрацыя нас абаранiла, але ў нас няма гарантыi, што заўтра адмiнiстрацыя цэнтра не прыдумае для нас якую-небудзь яшчэ пастку? Было б добра прапiсаць усе тонкасцi па арэндзе ў сур’ёзным дакуменце, каб прадпрымальнiкi былi абаронены. Якiя ў вас меркаваннi на гэты конт?

Вольга i iншыя прадпрымальнiкi ГЦ «Падземны горад», г. Мiнск

— Дзякуй, Вольга, за пытанне. Агучаную вамi iнфармацыю мы маем. Ведаем i аб тым, на якiх умовах заключаны дагаворы.

— Так, але яны заключаны толькi на тры месяцы...

— Мы ведаем i аб тым, што па тых гандлёвых месцах, што зараз арандуюць прадпрымальнiкi прапануецца выставiць iх на аўкцыён, i тым самым атрымаць дадатковую крынiцу даходу.

— А што нам зараз рабiць?

— Не хвалюйцеся. Пакуль такая праблема ўзнiкла толькi па гандлёваму цэнтру «Падземны горад». Ва ўсякiм разе, парушэннi толькi ў гэтым месцы нам пакуль вядомыя. Мы разглядалi гэтую праблему на апошнiм пасяджэннi працоўнай групы. Ваш старшыня Савета прадпрымальнiкаў уваходзiць у склад працоўнай групы па развiццю прадпрымальнiцтва ў вашым мiкрараёне. Зараз гэтую праблему ўзяў пад свой непасрэдны кантроль начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва — намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi Мiнгарвыканкама Аляксандр Калiноўскi. Сiтуацыя вырашаецца ў працоўным парадку памiж адмiнiстрацыяй рынку i кiраўнiцтвам Мiнгарвыканкама. Пазiцыя на гэты конт i дэпартамента, i гарадскога ўпраўлення па прадпрымальнiцтву аднолькавая i адназначная: на аўкцыён не могуць i не павiнны выстаўляцца тыя гандлёвыя месцы, якiя арандуюцца зараз iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi. Менавiта гэтыя прадпрымальнiкi маюць прыярытэтнае права на пралангацыю i прадаўжэнне раней заключаных дагавораў, згодна з Грамадзянскiм кодэксам. На аўкцыён павiнны выстаўляцца толькi свабодныя гандлёвыя месцы або новыя кропкi, якiя былi арганiзаваны па вынiках рэканструкцыi цi пашырэння гандлёвага цэнтра, а таксама тыя месцы, якiя па нейкiх прычынах раней не выкарыстоўвалiся.

— Зразумела. Але ж, удакладнiце, мы можам быць упэўнены, што ў красавiку не застанемся без працы?

— Так, мы будзем старацца. Сёння мы падрыхтавалi ад Мiнiстэрства эканомiкi пiсьмовае растлумачэнне ў аблвыканкам аб тым, што, па нашаму меркаванню, менавiта так трэба вырашаць праблемныя пытаннi, якiя датычацца аўкцыёнаў. Таму зараз нейкай рэальнай трывогi аб тым, што iндывiдуальныя прадпрымальнiкi застануцца без працы, мы не бачым. Праўда, нi ў дэкрэце № 10, нi ва ўказе прэзiдэнта № 148 гэтыя нормы прама не прапiсаны. Пакуль мы не гатовыя катэгарычна заяўляць, што разгледзiм i ўнясём прапановы на гэты конт менавiта аб рэгуляваннi такiх пытанняў на ўзроўнi ўказа. Але, у прынцыпе, калi такая патрэбнасць з’явiцца, пры ўзнiкненнi падобных праблем не толькi ў ГЦ «Падземны горад», а i на iншых рынках, цi iншых абласцях, дзе адмiнiстрацыi пачнуць прыдумваць нешта такое, каб за кошт прадпрымальнiкаў папоўнiць свой бюджэт, тады з’явiцца неабходнасць урэгуляваць такiя пытаннi на ўзроўнi заканадаўства i, магчыма, мы накiруем свае прапановы ва ўрад краiны, каб занесцi падобныя праўкi ва ўказ прэзiдэнта.

— Калi ўсё будзе, як вы кажыце, то памер арэнды на гандлёвыя месцы не павялiчыцца?

— Арэндныя тарыфы вызначаны ўказам прэзiдэнта за мiнулы год № 148. Згодна з гэтым дакументам на базавыя стаўкi распаўсюджваюцца панiжальныя i павышальныя каэфiцыенты. Памер iх вызначаны, у тым лiку i для ГЦ «Падземны горад», i ўзгоднены з аблвыканкамамi. Сёння мяняць iх нiхто не мае права.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi, якiя датычацца ўдасканалення айчыннага заканадаўства ў сферы малога прадпрымальнiцтва, былi тэмай прамой лiнii «Звязды» з удзелам намеснiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика