«Аранжава-блакiтная» каалiцыя
Нягледзячы на такое спалучэнне адценняў, каалiцыя парламенцкай большасцi ва Украiне, верагодна, абыдзецца без Цiмашэнка.
Пасля апрацоўкi 76,85 працэнта пратаколаў участковых выбарчых камiсiй Партыя Рэгiёнаў Януковiча набрала 30,17 працэнта галасоў, Блок Юлii Цiмашэнка — 22,44 працэнта, прапрэзiдэнцкi блок «Наша Украiна» — 15,21 працэнта, Сацыялiстычная партыя Украiны — 6,16 працэнта i Камунiстычная партыя — 3,59 працэнта галасоў. Згодна з паведамленнямi некаторых украiнскiх СМI, на працягу ночы на аўторак памiж прадстаўнiкамi партый i блокаў, якiя перамаглi на выбарах у Вярхоўную раду, вялiся нарады i кансультацыi. Iх вынiкам стала заключэнне «аранжава-блакiтнай» каалiцыi. Як перадае Iнтэрнэт-рэсурс MIGnews.com.ua, у другой палове дня ў аўторак стала вядома, што як мiнiмум памiж трыма бакамi дасягнуты кансенсус: Партыяй рэгiёнаў, прапрэзiдэнцкiм блокам «Наша Украiна» i Сацыялiстычнай партыяй. Пад пытаннем — удзел у каалiцыi камунiстаў. I без пытанняў — няўдзел у ёй Блока Юлii Цiмашэнка. Калi сiтуацыя будзе развiвацца па гэтаму сцэнарыю, БЮЦ аўтаматычна трапляе ў апазiцыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на такое спалучэнне адценняў, каалiцыя парламенцкай большасцi ва Украiне, верагодна, абыдзецца без Цiмашэнка |
|