З падтрымкай банка — НА ШЛЯХ УЗДЫМУ
2 гады назад маёмасны комплекс двух сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў был перададзены ААБ «Беларусбанк», які за гэты час выцягнуў гаспадаркi з крытычнага становiшча
Першы крок — ужо дарога Раней у гэтых мясцiнах на Уздзеншчыне даводзiлася бываць часта i мець магчымасць ведаць многiх жыхароў вёсак, што ўваходзяць цяпер у створаныя банкам прыватныя унiтарныя прадпрыемствы «ААБ Першая вясна» i «ААБ Стальбоўшчына». I апошнi раз апынулiся там летась, у такi ж сакавiцкi дзень, калi гаспадаркi вялi апошнiя падрыхтоўкi да веснавой сяўбы. Тады ж непадалёк ад вёскi Кухцiчы, цэнтральнай сядзiбы «ААБ Першая вясна», убачылi незвычайны «жывы» пейзаж: па яшчэ не зусiм вызваленаму ад снежнага покрыва полю рухаўся ...пасяўны агрэгат. — Вырашылi падсеяць азiмыя канюшынай, а зрабiць гэта трэба пакуль поўнасцю не адпусцiла глебу, — патлумачылi нам. Корманарыхтоўчую праграму новыя iнвестары разгарнулi адразу ж пасля прыходу на тутэйшыя землi. Разумелi: без кармоў не ўзняць жывёлагадоўчую галiну, якая дае асноўную частку таварнай прадукцыi, а ў вынiку i паступленне грошай у касу гаспадарак. Упершыню пачаўшы працаваць у Стальбоўшчыне ў маi 2004 года, банкаўскiя куратары гаспадаркi паспелi яшчэ той жа вясной i ў пачатку лета мабiлiзаваць сiлы i пасеяць каля 400 гектараў аднагадовых кармавых культур i 100 гектараў кукурузы, што потым з’явiлася выратавальнай мерай. Пра «кармавую» аксiёму кiраўнiк Аляксандр Грычынскi, як мiж iншым i яго калега з «Першай вясны» Аляксандр Адамовiч, вядома ж, ведалi. Але з чым разгарнуцца на кармавым полi, калi абаротных сродкаў для набыцця насення — нуль, тэхнiка дабiтая, а ад мiнеральных тукаў у складах не засталося нават паху. Таму наступленне на эканамiчны ўпадак i безгаспадарчасць ААБ «Беларусбанк» пачаў з адкрыцця абедзвюм гаспадаркам крэдытных лiнiй для закупкi самай неабходнай тэхнiкi. I цяпер, пасля двухгадовай iнтэнсiўнай фiнансавай падпiткi, можна казаць, што iх машынна-трактарныя паркi абнавiлiся амаль поўнасцю. Для «ААБ Першая вясна» куплена 49 адзiнак разнастайных машын i механiзмаў, для «ААБ Стальбоўшчына» — 52. Па тэхнiчнай аснашчанасцi iм цяпер няма роўных у раёне. Адышоў у мiнулае ранейшы страх — па iншаму i не скажаш — за лёс найбольш адказных масавых кампанiй — веснавой пасяўной i ўборачнай. «Мы хоць заўтра гатовы выйсцi ў поле, ёсць чым араць, ёсць чым сеяць», — не без гонару заяўлялi нам у гаспадарках. Надзейнае плячо Сведчыць дырэктар Уздзенскага фiлiяла № 625 ААБ «Беларусбанк» Таццяна ДУБОВIК: — Па дагаворах фiнансавага лiзiнгу для прадпрыемстваў «ААБ Стальбоўшчына» і «ААБ Першая вясна» набыты трактары са шлейфам сельскагаспадарчай тэхнiкi да iх, а таксама збожжасушылкi, агрэгаты пярвiчнай ачысткi збожжа, паветранагравальнiкi для напольных сушылак. Для больш надзейнай работы абсталявання жывёлагадоўчых ферм закуплены даiльныя i халадзiльныя ўстаноўкi, прычапныя змешвальнiкi-раздатчыкi кармоў. Праз фiрму «Штотц-Аграсэрвiс» прадпрыемства «ААБ Першая вясна» займела збожжаўборачныя i кормаўборачныя камбайны «Клаас», энерганасычаны трактар «Атлес» i камбiнаваны пасяўны агрэгат «Цэнтаўр-5100», а «ААБ Стальбоўшчына» — два збожжаўборачныя камбайны «Лексiён-550». Такой камплектацыi МТП не мае нiводная гаспадарка раёна. З мэтай больш поўнага задавальнення вясковага насельнiцтва ў банкаўскiх паслугах у адмiнiстрацыйным будынку «ААБ Першая вясна» нашым фiлiялам адкрыта аддзяленне ашчаднага банка. У пакоi, дзе яно размясцiлася, праведзены добры рамонт, устаноўлена сучаснае касавае i камп’ютарнае абсталяванне. Аддзяленнем аказваюцца ўсе асноўныя банкаўскiя паслугi: прыём грашовых сродкаў ва ўклады ў беларускiх рублях i замежнай валюце, купля-продаж, абмен, размен i канверсiя замежнай валюты, рэалiзацыя i пагашэнне аблiгацый ААБ «Беларусбанк», ажыццяўляюцца хуткасныя пераводы «Стрыж», асноўныя вiды страхавання транспарту i жыцця. Калектыў гаспадаркi пераведзены на выплату заработнай платы па пластыкавых картках. Каб шчодра радзiла нiва Банкаўская падтрымка спрыяла таму, што ўпершыню ў постсавецкiя гады на палях абодвух былых калгасаў зноў стала магчымым убачыць азiмую пшанiцу, трыцiкале, рапс. — Леташнi год крыху не апраўдаў нашы спадзяваннi ў раслiнаводстве, хоць ураджай праграмiраваўся з захаваннем усiх складаемых, усiх састаўляючых, — разважае Аляксадр Адамовiч. — Але азiмы рапс парадаваў — сабрана па 22 цэнтнеры з гектара. Культура аказалася самай рэнтабельнай. Таму i сёлета вырашылi iсцi правераным шляхам. З восенi пасеяна 200 гектараў. Веснавое абследаванне паказала, што перазiмавалi пасевы нядрэнна i ёсць надзея намалацiць масласемя, а значыць i выручыць грошай не менш чым летась. Прыбытковым быў рапс i ў «ААБ Стальбоўшчына». Паспрабаваць сябе гаспадаркi мяркуюць i ў вырошчваннi гароднiны. З капустай, морквай, сталовымi буракамi вялiкiх складанасцяў не павiнна быць, пэўны вопыт работы з iмi ёсць. Але Аляксандр Адамовiч хоча ўзяць пад увагу прапанову старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Надзеi Ермаковай i знайсцi на ўгоддзях зацiшны куточак, дзе б змаглi вырасцi агуркi, таматы. Раней пра гэтыя культуры i думаць не маглi, не было каму iмi займацца. Цяпер у штаце на пасадах паляводаў зноў з’явiлiся людзi, якiм можна даверыць такую далiкатную справу. Пры добрым раскладзе гароднiна можа прынесцi неблагую капейку, такiм жа чынам лiчыць i Аляксадр Грычынскi. У сябе ён таксама плануе пасеяць 20 гектараў цыбулi, больш грунтоўна заняцца iншымi гароднiннымi культурамi. Мацаваць кармавую базу жывёлагадоўлi банкаўскiя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы будуць сёлета праз павелiчэнне пасеваў кукурузы. За гэта агiтуе практыка перадавых гаспадарак Мiншчыны. Паводле меркавання памочнiка намеснiка старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк» Антона Хацько, не так даўно прызначанага да абавязкаў куратара аграрнай вытворчасцi ў сiстэме, пасяўныя плошчы пад гэтай культурай у абодвух падраздзяленнях павiнны скласцi не менш чым па 350 гектараў. Прычым частка iх будзе пасеяна для ўборкi на зерне. «Кукурузны ўхiл», як паказвае лепшы вопыт, павiнен зрабiць якасны i колькасны прарыў у кормавытворчасцi, забяспечыць i пастаянна падтрымлiваць паўтарагадовы запас кармоў. Тым больш што тэхнiчная магчымасць для гэтага створана. У сховiшчы «ААБ Першая вясна» чакае свайго часу магутны кормаўборачны комплекс «Ягуар-850», якi здольны выканаць за сезон работу на кармавых угоддзях чатырох гаспадарак. «Манетны двор» — звычайная ферма Крэдытныя грошы трэба вяртаць. Гэта — аксiёма. Разуменне непазбежнасцi пастаянна напамiнае кiраўнiкам гаспадарак аб пошуку шляхоў павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi таварнай прадукцыi i атрымання грашовай выручкi. Найбольшы прыбытак сёння — з жывёлагадоўлi, найперш ад рэалiзацыi малака. За два гады ў гэтым напрамку зроблена столькi, што iншым спатрэбiлася б не менш за пяцiгодку. — У першы год сумеснай працы з ААБ «Беларусбанк» нам удалося прыбавiць у надоях на карову 900 кiлаграмаў, а летась яшчэ 1500 кiлаграмаў, — расказвае дырэктар «ААБ Стальбоўшчына» Аляксандр Грычынскi. — У вынiку за мiнулы год у сярэднiм ад каровы атрымана больш за 4000 кiлаграмаў. Такi рубеж прадуктыўнасцi ўзяты ўпершыню за ўсю гiсторыю калгаса. Амаль на трэць узрасла рэалiзацыя малака i склала 1200 тон, што прынесла ў касу гаспадаркi 435 мiльёнаў рублёў. Вось чаму на першы план выступае задача павелiчэння дойнага статка, якi налiчвае пакуль 315 кароў, павышэнне генетычнага патэнцыялу жывёлы. У блiжэйшай жа перспектыве мяркуецца пераадолець планку 5-тысячнага надою, а да 2010 года выйсцi на прадуктыўнасць, роўную 8 тысячам кiлаграмаў. Першачарговая мэта ў вытворчасцi ялавiчыны — дабiцца яе прыбытковасцi. Бо нават пры сярэднясутачных прывагах у 611 грамаў яна застаецца стратнай. Для гэтай мэты прадоўжыцца рэканструкцыя фермаў у вёсках Стальбоўшчына i Замосце, дзе размешчана пагалоўе. «ААБ Першая вясна» ў галiне жывёлагадоўлi таксама зрабiла ўпэўнены крок наперад. У залiковай вазе тут упершыню пераўзышлi 4-тысячны рубеж па надою на карову i сёлета маюць на мэце завяршыць год з паказчыкам 5 тысяч кiлаграмаў. Як i суседзi, гаспадарка разлiчвае пашырыць малочны статак i астатняе пагалоўе на 100 галоў. Бо фiнансавыя паступленнi дасягаюцца найперш менавiта жывёлагадоўляй i складаюць 75 працэнтаў у агульнай грашовай выручцы. Па сутнасцi, ферма сёння — манетны двор гаспадаркi. I таму ўвага да яе павiнна быць самай пiльнай. У планах кiраўнiцтва гаспадаркi i банка — правесцi рэканструкцыю на МТФ у вёсцы Кухцiчы, каб размясцiць там цялушак, якiя пойдуць на ўзнаўленне статка, укараняць малазатратныя тэхналогii ўтрымання жывёлы. Бо тая ж ялавiчына тут таксама застаецца стратнай. Настрой як лепшы стымул На пытанне : у чым галоўная адметнасць факта перадачы гаспадарак у падпарадкаванне банка — адказ з розных вуснаў гучаў прыкладна аднолькавы. Далучэнне да моцнага iнвестара найперш змянiла настрой людзей. У iх з’явiлася ўпэўненасць, што i на зямлi можна працаваць паспяхова, атрымлiваць дастойны заробак. Калектывы быццам набылi другое дыханне. Зразумела, не абышлося i без небходнасцi тлумачыць камусьцi, што ў сiстэме ААБ «Беларусбанк» парадкi не такiя, як у адсталых калгасах, стаўленне да арганiзацыi вытворчага працэсу iншае. Ёсць цвёрдае патрабаванне захоўваць дысцыплiну i парадак ва ўсiм. «Падкручваць гайкi», безумоўна, спатрэбiлася не ўсiм. Ды i ўвогуле, як заўважыў Аляксандр Адамовiч, кадрамi не «раскiдвалiся». Гаспадарка, можна казаць, мяжуе з райцэнтрам, i ёсць магчымасць перабегчы на працу туды. Зрэшты, парушальнiкаў дысцыплiны нiдзе не вiтаюць, i гэта стрымлiвае парывы ахвотнiкаў да неабгрунтаванай перамены месцаў. Тым больш што цяпер на прадпрыемствах заработная плата выплачваецца рэгулярна, i той, хто мае высокiя вынiкi ў працы, нядрэнна зарабляе. У арсенале выхаваўчых мераў ёсць, акрамя iншых, i такая, як вывад з членаў прыватнага унiтарнага прадпрыемства. Чалавек застаецца працаваць на ўмовах грамадзянска-прававога дагавора, але пры гэтым трацiць прывiлеi, якiмi карыстаўся дагэтуль. А ў iх лiку — аплачваемы водпуск, матэрыяльная дапамога да яго, 20-працэнтная надбаўка за стаж, забеспячэнне ўласнай жывёлы грубымi кармамi, цэнтралiзаваная апрацоўка прысядзiбных участкаў. Меры дзейнiчаюць. Нядаўна дваiх механiзатараў, ранейшых парушальнiкаў дысцыплiны, якiя маглi дазволiць выпiўку на рабочым месцы, вярнулi ў склад прадпрыемства. Выправiлi свае паводзiны. Большасць жа членаў калектыву — людзi з высокай мерай адказнасцi. Як падлiчыла галоўны эканамiст Тамара Траснiцкая, з 14 даярак гаспадаркi 10 надаiлi летась звыш 4 тысяч лiтраў малака ад каровы. У iх лiку: Святлана Жук, Валянцiна Астравух, Алена Шавель. Высокiм аўтарытэтам карыстаецца загадчыца фермы Тамара Герасiмовiч. Ёсць свае лiдары на адкорме i дарошчваннi жывёлы — Iван Герасiмовiч, Наталля i Алег Петрусевiчы. Сярод механiзатараў вызначаюцца Сяргей Шавель, Уладзiмiр Жагалковiч. У «ААБ Стальбоўшчына» правафланговымi ў працы лiчаць даярак Жанну Карачун, Валянцiну Некраш, Людмiлу Мiрончык, загадчыцу фермы Ганну Дурыла, даглядчыкаў цялят Марыю Жыгалковiч, Зiнаiду Сасiну, механiзатараў Iвана Калоску, Аляксандра Сасiна.
Сведчыць намеснiк старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк», куратар аграрнага напрамку Уладзiслаў ГАРАЖАНКIН: — Дзейнасць «ААБ Першая вясна» i «ААБ Стальбоўшчына» ў 2005 годзе была накiравана на выкананне задач, пастаўленых уласнiкам пры ўтварэннi прадпрыемстваў i прадугледжаных яго статутам i бiзнэс-планам. У прыватнасцi, дасягненне прыбытковай работы гаспадарак. Адначасова з матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннем дзейнасцi прадпрыемстваў ажыццяўлялася iх укамплектаванне квалiфiкаванымi работнiкамi i спецыялiстамi. На вакантныя пасады запрошаны маладыя кадры, нядаўнiя выпускнiкi ВНУ. У «ААБ Стальбоўшчына» прыняты на працу галоўны бухгалтар О.П. Арэшка, галоўны аграном Т.А. Гацура, галоўны iнжынер К.В. Iзмер, галоўны ветурач А.М. Шчуцкая, галоўны эканамiст Н.А. Малашэвiч. Гаспадарцы патрабуюцца iнжынер-энергетык, бухгалтар, загадчык фермы, зваршчык. «ААБ Першая вясна» патрэбен iнжынер-будаўнiк. У ходзе рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады летась было пабудавана 5 аднакватэрных дамоў у вёсцы Стальбоўшчына i 4 — у вёсцы Кухцiчы. Яны выдзелены маючым патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама маладым спецыялiстам. Згодна з праграмай, плануецца будаўнiцтва яшчэ двух дамоў у в. Стальбоўшчына пад вакантныя пасады i 5 дамоў у в. Кухцiчы для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Для гэтага прадугледжана льготнае крэдытаванне Белаграпрамбанкам. З часу набыцця ААБ «Беларусбанк» гаспадарак у iх наглядаецца ўстойлiвы рост вытворчасцi ўсiх вiдаў сельскагаспадарчай прадукцыi. Па вытворчых паказчыках яны выйшлi на лiдзiруючыя пазiцыi ў раёне. У гэтыя днi ў аграпрадпрыемствах завяршаецца падрыхтоўка да веснавой сяўбы, працягваецца назапашванне мiнеральных тукаў пад поўную патрэбнасць. Насенным матэрыялам збожжавых i зернебабовых яны забяспечаны, закуплена 40 тон элiтнага насення для сортаабнаўлення i сортазмены. АКРЭСЛЕНА ДОБРАЯ ПЕРСПЕКТЫВА Сведчыць першы намеснiк старшынi Уздзенскага райвыканкама, начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Фёдар КАРАЛЕНЯ: — Мы задаволены дзейнасцю абедзвюх гаспадарак, бачым iх дынамiчнае развiццё. Усё гэта адбываецца дзякуючы вялiкай фiнансавай падтрымцы ААБ «Беларусбанк», пастаяннай увазе i асабiстаму ўдзелу ў вырашэннi ўзнiкаючых праблем старшынi праўлення банка Надзеi Андрэеўны Ермаковай. За даволi кароткi тэрмiн гаспадаркi з лiку стратных выйшлi на сярэднеабласны ўзровень работы ў жывёлагадоўлi. Актыўна працягваецца працэс абнаўлення вытворчых фондаў, набыцця сучаснай прадукцыйнай тэхнiкi. Я лiчу, што ў блiжэйшай перспектыве, лiтаральна праз 2-3 гады, гаспадаркi сiстэмы ААБ «Беларусбанк» трывала зоймуць перадавыя пазiцыi ў раёне i вобласцi, i мы будзем вучыцца на iх прыкладзе лепшым узорам гаспадарання на зямлi. Матэрыял падрыхтавалi Алесь СТРЫЖ i Вiктар ПАЗНЯКОЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 гады назад маёмасны комплекс двух сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў был перададзены ААБ «Беларусбанк», які за гэты час выцягнуў гаспадаркi з |
|