Лечымся хлебам-соллю
Без хлеба сыты не будзеш — iсцiна, засвоеная з дзяцiнства. А яшчэ здавён на Русi хлебам i соллю лячылi хваробы. Вось якiя няхiтрыя сродкi выкарыстоўвалi нашы продкi.
Кожнаму другому чалавеку знаёмы хваробы страўнiка. Каб пазбавiцца ад непрыемных адчуванняў, падсмажце кавалачак белага хлеба на адной чайнай лыжцы растопленага сметанковага масла. Калi хлеб астыне, змясцiце яго на 30 хвiлiн у шклянку з пiтной вадой. Атрыманы настой трэба пiць 3—4 разы на дзень. Калi замучыла ангiна — лустачку белага хлеба трэба апусцiць у кiпячае малако, пасля чаго, калi мякiш намокне i крыху астыне, яго трэба дастаць i з’есцi. Паўтараць такую працэдуру трэба тры разы на дзень. Танна, смачна, а галоўнае, эфектыўна. А вось пры прастудзе добра дапаможа соль. Разагрэйце яе на патэльнi (без масла, зразумела) да такой тэмпературы, каб балюча было дакрануцца, насыпце ў палатняны мяшэчак цi звычайную баваўняную шкарпэтку i прыкладзiце да ног, надзеўшы пасля гэтага шарсцяныя панчохi. А вось з прыкладаннем такiх мяшэчкаў да носа асцеражыцеся. Перавысiце тэмпературу — потым праблем не аберацеся. Можна таксама паласкаць соллю горла. Пры прастудах дапамагае не горш, чым паласканне содай. Соль таксама дапаможа пазбавiцца ад дэпрэсii i астэнii. У такiх выпадках дзве чайныя лыжкi солi разводзяць у 1 л вады i абцiраюцца гэтым растворам па ранiцах. А пры гнойных ранах (але толькi закрытых) соль i зусiм цудадзейны сродак. Нагнаiўся палец — змясцiце яго ў цёплую ванначку з соллю. Праз некаторы час гнайнiчок адкрыецца, i вам стане значна лягчэй. Калi ж справа не ў гнайнiках, а ў запаленнi на скуры, тады мэтазгодна будзе скарыстацца пшанiчным хлебам. Яго трэба здрабнiць, змяшаць з вадой, дадаць мёду да атрымання вязкай масы. Накладвайце гэту сумесь на хворае месца па некалькi разоў на дзень. Трымаць трэба па 15—20 хвiлiн. Пшанiчны хлеб з дабаўленнем жытняга таксама карысны i пры бяссоннiцы. I той i iншы трэба дробна пакрышыць i змяшаць у роўных прапорцыях. Пасля гэтага дадайце некалькi лыжак агурочнага расолу, нарэзаную палову салёнага агурка i лыжку кiслага малака. Сумесь накладваюць на лоб ранiцай i вечарам на 10—15 хвiлiн, пасля чаго змываюць вадой. Дарэчы, з хлебам звязана i шмат цiкавых прымет. У даўнiя часы, калi хлеб пяклi ў кожным доме, лiчылася, што калi ў гаспадынi хлеб атрымаўся на славу, дом будуць абыходзiць хваробы i нягоды. I наадварот, дрэнна выпечаны хлеб нясе няшчасцi. Часы тыя сышлi ў нябыт, але пакiнулi нам некалькi цудоўных правiлаў. *Хлеб нельга выкiдваць. Хто зробiць гэта — абавязкова спазнае галодныя часы. *Нельга без запрашэння браць апошнi кавалак хлеба з талеркi, асаблiва дзяўчатам на выданнi. А вось калi вам прапанавалi, нi ў якiм разе не адмаўляйцеся. Гэты кавалачак абавязкова прынясе вам удачу. Трэба толькi загадаць, чаго менавiта вы жадаеце. *Калi ў вас дома нехта хварэе, пачастуйце яго першага свежавыпечаным хлебам i прасачыце, каб хворы адламаў кавалак ад бохана сваiмi рукамi. Тады хлеб перадасць сваю гаючую моц хвораму чалавеку i той абавязкова паправiцца. *А вось класцi хлеб на стол «дагары нагамi» (акруглым бокам унiз) нi ў якiм разе нельга. Зробленае выпадкова — гэта да сваркi, а спецыяльна — да хваробы кармiльца сям’i. Падрыхтавала Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без хлеба сыты не будзеш — iсцiна, засвоеная з дзяцiнства. А яшчэ здавён на Русi хлебам i соллю лячылi хваробы. Вось якiя няхiтрыя сродкi выкарыстоўва |
|