21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Кветкi» надзеi для «Хрустальнай Паўлiнкi»

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Свой прыз «Хрустальную кветку» маладая актрыса Юлiя Бажутава дадому не данесла. Яе «Кветка надзеi», як яе яшчэ называюць, разбiлася прама ў зале тэатра iмя Янкi Купалы падчас святкавання Мiжнароднага дня тэатра. Можа, на шчасце i на надзею: наўрад цi знойдзецца такi беларускi акцёр, якi не марыць насамрэч атрымаць галоўны прыз — «Хрустальную Паўлiнку». I ў Юлi, i ў яшчэ трох яе сябровак па Тэатру беларускай армii наперадзе цэлае жыццё ў тэатры. Спектакль «Не пакiдай мяне» паводле Аляксея Дударава i цяпер ужо можна назваць сапраўдным кветнiкам. I Марына Дзянiсава, i Яўгенiя Пятрова, i Ганна Харланчук атрымалi за яго свае «Хрустальныя кветкi» з рук самога аўтара i старшынi Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Каб адразу чатыры «Кветкi» — такога яшчэ не было.

Калi-небудзь усё здараецца ўпершыню. Дзве «Хрустальныя Паўлiнкi» ў адзiн год ужо аднойчы ўручалiся. Але такое рашэнне журы прымае толькi ў тых выпадках, калi немагчыма вызначыць лепшага сярод лепшых. «Хрустальнай Паўлiнкай» адзначаюцца зоркi першай велiчынi. «Купалавец», народны артыст СССР Генадзь Аўсяннiкаў ужо стаў легендай беларускага драматычнага тэатра. Народны артыст Беларусi Вiктар Чарнабаеў — легенда беларускай опернай сцэны. Абдымаючы сваiх пяшчотных «Паўлiнак», абодва артысты сапраўды выглядалi ўлюбёнымi i шчаслiвымi (на фота). Вiктар Чарнабаеў, праўда, нiбыта спрабаваў апраўдацца: «Я оперны спявак, а не драматычны артыст. Але заўсёды iмкнуўся ўвасобiць вобразы свае добра i ствараў iх так, каб драматычныя артысты i мае прыяцелi былi задаволены».

Артыстка Валянцiна Пражэева ўсё жыццё... гуляе ў лялькi. Мама ёй некалi казала, маўляў, пагуляла, i хопiць, трэба атрымлiваць прафесiю. Дачка лiчыць, што мама памылялася. Быць артысткай Рэспублiканскага тэатра лялек — значыць быць прафесiяналам. А за гэта нават «Хрустальнага Анёлка» ў дзень тэатра атрымаць можна.

Але ў нас яшчэ ёсць «Хрустальная Зорка». Яна адзначае артыстаў, у якiх пакуль няма ганаровага звання, але нядрэнна было б выправiць становiшча. Iван Шрубейка, артыст Тэатра юнага гледача цяпер мае сваю «Зорку»...

«Беларускi «Оскар», як называюць яшчэ гэтую цырымонiю, быў адзначаны з’яўленнем на iм расiйскiх калег-артыстаў, якiя заўважалi, што ўсё разумеюць, нягледзячы, што вечарына iшла на беларускай мове. Напэўна, за тое, што Купалаўскi тэатр заўсёды знаходзiць разуменне ў людзей, ён быў адзначаны ганаровай граматай Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу. Вiншаванне асабiста перадаў былы купалавец, а цяпер дэпутат Генадзь Давыдзька. «На сцэне павiнен быць трыумфатарам здаровы сэнс», — падкрэслiў ён. Менавiта так усё i было.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой прыз «Хрустальную кветку» маладая актрыса Юлiя Бажутава дадому не данесла. Яе «Кветка надзеi», як яе яшчэ называюць, разбiлася прама ў зале тэатр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика