21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ваўкi загналi чалавека на дрэва

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

I так бывае

Сапраўднае паляванне на чалавека наладзiлi... ваўкi, якiя ўпiльнавалi сваю ахвяру ў полi непадалёк ад вёскi Яруцiчы, што ў Зэльвенскiм раёне.

Выратавальнiкi мясцовага аддзела па надзвычайных сiтуацыях ахвотна дзеляцца падрабязнасцямi аб гэтым здарэннi, якое адбылося ў iх раёне. Як адзначыў у гутарцы з нашым карэспандэнтам намеснiк начальнiка па дзяржаўнай сiстэме папярэджання надзвычайных сiтуацый Зэльвенскага РАНС Сяргей АНТАНОВIЧ, толькi дзякуючы дапамозе людзей жыхар Гродна ўратаваўся ад драпежнiкаў...

Ад аўтобуснага прыпынку да бацькоўскай хаты ў вёсцы Яруцiчы гродзенец дабiраўся пешшу, прычым выбраў найбольш кароткi шлях: прыехаў ён позна, а таму кругi наразаць не хацелася. Па сцяжынцы, што пратаптаў ў полi мясцовы люд, мужчына i накiраваўся ў вёску. Раптоўны шорах ззаду прымусiў яго азiрнуцца: нечаканым спадарожнiкам чалавека быў воўк. Што было сiлы мужчына гаркнуў на драпежнiка, аднак той нават вухам не павёў i пачаў наблiжацца. Адчуўшы, што голымi рукамi з нахабнай жывёлiнай не ўправiцца, мужчына пабег... На шчасце, непадалёк ад месца здарэння раслi дрэвы — на адно з iх i забраўся перапуджаны ўцякач. А воўк прыладзiўся побач, цярплiва чакаючы, калi ахвяра акажацца ўнiзе. Да яго далучылiся яшчэ два галодныя драпежнiкi.

Да вёскi — рукой падаць, аднак нiхто не чуў крыку няшчаснага, якi спрабаваў паклiкаць людзей на дапамогу. На ўсякi выпадак мужчына вырашыў праверыць, цi можна адсюль дазванiцца па мабiльным тэлефоне ў раённы цэнтр. Яму пашанцавала: на вышынi апарат злавiў сiгнал, i мужчына паведамiў аб сваiх няшчасцях у мiлiцыю. Супрацоўнiкi апошняй звязалiся з выратавальнiкамi, i да воўчай «засады» выехалi байцы пажарнага атрада з вёскi Чыглевiчы, што знаходзiцца ў васьмi кiламетрах ад Яруцiчаў, паклiкаўшы з сабой некалькi паляўнiчых. Калi машына выратавальнiкаў наблiзiлася да месца здарэння, ваўкi спешна збеглi ў лес. А супрацоўнiкi МНС дапамаглi прамёрзламу пацярпеўшаму злезцi з дрэва.

Як паведамiлi ў раённым аддзеле МНC, ваўкi ў гэтым месцы з’явiлiся невыпадкова: побач знаходзяцца сельскагаспадарчыя магiльнiкi, куды драпежнiкi наведваюцца, каб падсiлкавацца. Праўда, пасля здарэння паляўнiчыя, якiя прачэсвалi лес у пошуках нахабных шэрых разбойнiкаў, што напалi на чалавека, больш ваўкоў не бачылi. Вiдаць, драпежнiкi адчулi нежартоўную пагрозу i рэцiравалiся ў iншае месца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўднае паляванне на чалавека наладзiлi... ваўкi, якiя ўпiльнавалi сваю ахвяру ў полi непадалёк ад вёскi Яруцiчы, што ў Зэльвенскiм раёне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика