Аўтааматар
Аўтаадказчык
ПДР I СIМВАЛ «V» Цi можна будзе эскплуатаваць i пасля 1 красавiка транспартныя сродкi з затанiраваным шклом, пазначаным спецыяльным сiмвалам «V»? Iгар Мiхнюк, г. Мiнск Напачатку варта патлумачыць, што спецыяльным сiмвалам «V» пазначаюцца транспартныя сродкi, якiя маюць шыбы са стандартам, зацверджаным паводле Правiлаў Еўрапейскай эканамiчнай камiсii ААН № 43. Такi сiмвал найчасцей сустракаецца на шкле пасажырскiх аўтобусаў i тралейбусаў. Дык вось, як патлумачылi ў Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый Беларусi, калi прапускальнасць святла ў такiм шкле складае менш за 70 працэнтаў для пярэднiх бакавых шыбаў i менш за 60 працэнтаў для астатнiх, то з 1 красавiка ўдзел згаданых транспартных сродкаў у дарожным руху будзе забаронены. Нагадаю таксама, што з 1 красавiка новымi Правiламi дарожнага руху (ПДР) у нашай краiне ўвогуле забаронена эксплуатацыя аўтамабiляў з затанiраваным лабавым шклом. РУХАВIК— НЕ ПЕРАШКОДА Пасля таго як памяняў у сваiм матацыкле «Урал» рухавiк, не магу прайсцi тэхагляд, паколькi нумар не супадае са звесткамi ў тэхнiчным пашпарце. Што рабiць? Аляксандр Дараховiч, в. Парфёнавiчы, Мастоўскi раён Як паведамiлi ва унiтарным прадпрыемстве «Белтэхагляд», рухавiк адносiцца да так званых «абязлiчаных агрэгатаў» i яго нумар пры праходжаннi тэхнiчнага агляду на станцыi ўвогуле не павiнны правяраць. Так што, паважаны Аляксандр Мiкалаевiч, сам факт замены рухавiка не можа служыць падставай для адмовы ў праходжаннi тэхагляду. Зрэшты, магчыма, маглi быць iншыя прычыны. Таму вы папрасiце, каб на станцыi дыягностыкi вам выдалi пiсьмовае тлумачэнне адмовы ў праходжаннi тэхнiчнага агляду. Для таго, каб абскардзiць рашэнне службовых асоб мясцовай станцыi дыягностыкi, з гэтым дакументам вам трэба звярнуцца ў падраздзяленне «Белтэхагляду» па Гродзенскай вобласцi. Адрас i тэлефон гэтай установы павiнен быць на станцыi дыягностыкi. Аўтаакцыя ПАДВЯЗI СУСЕДА Мэрыя Рыма прыдумала новы спосаб барацьбы з заторамi на дарогах. Гарадскiя ўлады звярнулiся да жыхароў «вечнага горада» з прапановай падвозiць на працу сваiх суседзяў i ўсiх, з кiм па дарозе. Вадзiцелям, якiя хочуць прыняць удзел у гэтай акцыi, неабходна запiсацца ў спецыяльную базу звестак, дзе пазначаны маршрут руху. Можна таксама выбраць па свайму жаданню пасажыраў. Удзельнiкаў акцыi гарадскiя ўлады будуць заахвочваць спецыяльнымi дысконтнымi карткамi, якiя даюць права на скiдкi ў супермаркетах, фiтнэс-цэнтрах i кiнатэатрах. Аўтарынак АЎТАМАБIЛЬ — РАСКОША Амерыканскi часопiс Forbes апублiкаваў традыцыйны спiс 10 самых дарагiх аўтамабiляў. У рэйтынгу гэтага года першае месца заняла машына Bugatti Veyron, вырабленая ў Францыi. Кошт гэтага суперкара склаў 1 мiльён 192 тысячы долараў ЗША. Другое месца заняў «iтальянец» Pagani Zonda Roadster. Яго кошт — крыху больш за 667 тысяч долараў. Бронзавы медаль у «спаборнiцтве цэн» дастаўся прадстаўнiку ЗША аўтамабiлю SSC Ultimate Aero. Гэты «жалезны конь» абышоўся ўладальнiку 654,5 тысячы долараў. Мiж iншым, гэта самы хуткi аўтамабiль. Ён iмчыць з хуткасцю больш за 430 кiламетраў у гадзiну. Аўтанавiнка «ЖЫВАЯ» ПЕДАЛЬ Кампанiя Nissan прэзентавала сваю новую распрацоўку пад умоўнай назвай «жывая» педаль. Сутнасць сiстэмы ў тым, каб у выпадку ўзнiкнення аварыйнай сiтуацыi прымусiць вадзiцеля зняць нагу з педалi газу. У пярэднiм бамперы ўстаноўлены радар, якi пры пагрозе сутыкнення перадае сiгнал трывогi на механiзм педалi акселератара. А педаль пачынае штурхаць нагу вадзiцеля i прымушае тармазiць. Аўтапрэцэдэнт ВА ЎСIМ ВIНАВАТА VOLVO? Суд Чыгуначнага раёна Сiмферопаля задаволiў iск украiнца Сяргея Каваленкi да аўтамабiльнага канцэрна Volvo. Паводле рашэння суда, канцэрн абавязаны выплацiць iстцу 44 мiльёны долараў ЗША за маральны i матэрыяльны ўрон. Справа ў тым, што летам 1998 года прадпрымальнiк Сяргей Каваленка трапiў у аварыю, падушкi бяспекi ў аўтамабiлi Volvo C70 Coupe, якiм ён кiраваў, не спрацавалi. У вынiку 34-гадовы Каваленка стаў iнвалiдам i не змог далей займацца бiзнэсам. Усю адказнасць за гэтую бяду вадзiцель усклаў на вытворцаў аўтамабiля i падаў iск на суму 70 мiльёнаў долараў. Суд прызнаў прэтэнзii Сяргея Каваленкi абгрунтаванымi, праўда зменшыў памер кампенсацыi да 44 мiльёнаў долараў ЗША. Вось толькi малаверагодна, што iсцец атрымае гэтыя грошы, бо прадстаўнiкi Volvo назвалi рашэнне суда абсурдным i плацiць такую суму пакуль не збiраюцца. Аўтапрам АЎТАПАРК ВЫРАСЦЕ Да 2009 года расiйскi ўрад плануе павялiчыць выпуск легкавых аўтамабiляў да 1,5 мiльёна штук у год. Ужо ў першай палове гэтага года плануецца заключыць шэраг пагадненняў з сусветнымi лiдарамi аўтамабiлебудавання. Калi гэтыя намеры будуць рэалiзаваныя на тэрыторыi РФ з’явяцца не менш за 10 новых буйных прадпрыемстваў па вырабу аўтамабiляў. Аўтакур’ёз ПОЎНЫ НАЗАД Жыхар Аўстралii праехаў на аўтамабiлi заднiм ходам больш за 40 кiламетраў. Прычым ён ехаў па трасе з вельмi iнтэнсiўным рухам. Калi палiцыя затрымала незвычайнага вадзiцеля, то ён патлумачыў, што вельмi спяшаецца дадому, а ў машыне працуе толькi задняя перадача. Тым не менш палiцыя прад’явiла яму абвiнавачанне «за выкарыстанне задняй перадачы звыш неабходнага часу». Аўтажарт Жонка тэлефануе мужу i гаворыць: — У мяне для цябе дзве навiны: адна — дрэнная, другая — добрая. — Пачнi з дрэннай. — Я разбiла ўшчэнт твой новы «Mercedes». — А якая ж тады добрая?! — Я больш не сяду за руль гэтага аўтамабiля!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi можна будзе эскплуатаваць i пасля 1 красавiка транспартныя сродкi з затанiраваным шклом, пазначаным спецыяльным сiмвалам «V»?
|
|