Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
30.03.2006 г. № 55
ПАСТАНОВА Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 2005 г. № 204 На падставе пункта 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь», у мэтах паляпшэння фiнансавага стану цукраперапрацоўчых арганiзацый Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: 1. У пастанову Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 2005 г. № 204 «Аб цэнах на цукар-пясок» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2005 г., № 189, 8/13420), унесцi наступныя змяненнi: 1.1. Пазiцыi 1—3 у раздзеле 3 прэйскуранта «Рознiчныя цэны на цукар-пясок», зацверджанага гэтай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi: «1. Цукар-пясок вагавы, упакаваны ДАСТ 21-94 1 кг 1590 ў мяшкi па 50 кiлаграмаў 2. Цукар-пясок, расфасаваны ДАСТ 21-94 1 кг 1720 ў полiэтыленавыя i папяровыя пакеты па 1 кiлаграму 3. Цукар-пясок прэсаваны, ДАСТ 21-94 1 кг 1880». расфасаваны ў кардонныя каробкi па 1 кiлаграму пазiцыю 6 выкласцi ў новай рэдакцыi: «6. Цукар-пясок, расфасаваны ДАСТ каробка 1790». ў пакеты па 10 грамаў 21-94 350 г i ўпакаваны ў каробкi па 350 грамаў 1.2. У дадатку 2 да ўказанай пастановы пазiцыi 1—2 выкласцi ў новай рэдакцыi: «1. Цукар-пясок, ДАСТ 1 тона 1190 1193 якi адпускаецца 21-94 бястарна 2. Цукар-пясок рафiнаваны, ДАСТ 1 тона 1293 1296». упакаваны ў мяшкi 22-94 па 50 кiлаграмаў 2. Юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя маюць гандлёвую сетку (аптовы i рознiчны гандаль, грамадскае харчаванне), зрабiць па стану на 31 сакавiка 2006 года пераацэнку рэшткаў цукру-пяску ў адпаведнасцi са змяненнямi, прадугледжанымi пунктам 1 гэтай пастановы, з аднясеннем рознiцы ад пераацэнкi рэшткаў прадукцыi згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 3. Гэта пастанова ўступае ў сiлу з 31 сакавiка 2006 года. Мiнiстр М.П. ЗАЙЧАНКА. Упраўленне iнфарматызацыi КАМЕНТАРЫЙ ДА ПАСТАНОВЫ МIНЭКАНОМIКI АД 30.03.2006 г. № 55 «АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА ЭКАНОМIКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 23 ЛIСТАПАДА 2005 г. № 204» У сувязi з рэзкiм ростам бiржавых цэн на цукар-сырэц трысняговы (за 2005 г. — у 2,5 раза, за мiнулы перыяд 2006 г. — на 16,7%) фiнансавае становiшча цукровай галiны iстотна пагоршылася, вытворчасць цукру белага з завозiмага цукру-сырцу, якая ажыццяўляецца ў рэспублiцы з пачатку года да сезона перапрацоўкi цукровых буракоў, цяпер неэфектыўная. Рост сустветных цэн на цукар-сырэц прывёў да iмклiвага павелiчэння з сярэдзiны снежня 2005 г. аптовых i рознiчных цэн на цукар белы ў Расiйскай Федэрацыi. Паводле звестак расiйскага Iнстытута кан’юнктуры Аграрнага рынку, аптовыя цэны на цукар у цукравырабляючых, цукраспажывальных i цэнтральных рэгiёнах Расii выраслi да снежня 2005 г. у сярэднiм на 25,3%. Услед за аптовымi цэнамi адзначаны i рост рознiчных цэн на цукар белы ў Расiйскай Федэрацыi. Так, з 1 снежня 2005 г. па 20 сакавiка 2006 г. рознiчныя цэны ў суседнiх рэгiёнах Цэнтральнай федэральнай акругi Расii павялiчылiся ад 21% да 59% i перавышаюць iснуючыя рознiчныя цэны на цукар-пясок у Беларусi ад 37% да 55%. Ва Украiне сярэднiя рознiчныя цэны перавышаюць рознiчныя цэны беларускага цукру да 32%. У мэтах паляпшэння фiнансавага становiшча цукраперапрацоўчых арганiзацый, кампенсацыi падаражэння кошту iмпартнага цукру-сырцу, якi займае каля 80% у сабекошце цукру, з улiкам сiтуацыi, якая складваецца на знешнiм рынку, i недапушчэння нелегальнага вывазу цукру белага за межы рэспублiкi, Мiнiстэрствам эканомiкi па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» прынята рашэнне аб аднаразовым павышэннi з 31 сакавiка 2006 г. фiксаваных рознiчных цэн на цукар-пясок у сярэднiм на 10,3%. Пастановай Мiнэканомiкi ад 30 сакавiка 2006 г. № 55 «Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 2005 г. № 204» зацверджаны рознiчныя цэны на цукар-пясок вагавы ў памеры 1590 рублёў за кiлаграм i на цукар-пясок, расфасаваны ў папяровыя i полiэтыленавыя пакеты па 1 кiлаграму — у памеры 1720 рублёў. Начальнiк аддзела I.В. ПАЛЯНIЧКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАСТАНОВА Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 2005 г. № 204
|
|