21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абвiнавачваецца экс-кандыдат

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Былому кандыдату ў прэзiдэнты Аляксандру Казулiну прад’яўлена абвiнавачанне ў хулiганстве i ў арганiзацыi групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскi парадак.

Пра гэта паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч.

Адметна, што абвiнавачваннi ў хулiганстве ( экс-кандыдату iнкрымiнуецца частка 2 артыкула 339 Крымiнальнага кодэкса, за парушэнне якога прадугледжана максiмальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам да 6 гадоў ) маюць яшчэ «перадвыбарную гiсторыю». Нагадаю, што iнцыдэнты з удзелам Аляксандра Казулiна адбылiся 17 лютага ў Нацыянальным прэс-цэнтры i 2 сакавiка ў сталiчным Палацы культуры чыгуначнiкаў.

Што датычыцца абвiнавачванняў апазiцыйнага палiтыка ў арганiзацыi масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 342 Крымiнальнага кодэкса ), то маюцца на ўвазе падзеi 25 сакавiка, калi ў Мiнску адбылiся сутыкненнi дэманстрантаў з мiлiцыяй. У той жа дзень Аляксандр Казулiн быў затрыманы i змешчаны ў следчы iзалятар горада Жодзiна, дзе ён знаходзiцца i цяпер. Пётр Мiклашэвiч паведамiў, што ў камеры, разлiчанай на чатырох чалавек, з Аляксандрам Казулiным сядзяць яшчэ двое: забеспячэнец камерцыйнай фiрмы, якi падазраецца ў растраце i прысваеннi маёмасцi, i калгаснiк, якi абвiнавачваецца ў крадзяжы. Паводле слоў генпракурора, днямi Аляксандра Казулiна наведалi два прадстаўнiкi Пракуратуры краiны. «Падчас размовы з пракурорскiмi работнiкамi грамадзянiн Казулiн якiх-небудзь скаргаў на дзеяннi адмiнiстрацыi СIЗА i на ўмовы ўтрымання не выказваў, ад прыёму ежы не адмаўляецца, заяў i просьбаў ад яго не паступала», — адзначыў Генеральны пракурор.

Пётр Мiклашэвiч не выключыў магчымасцi таго, што да адказнасцi будзе прыцягнуты i другi апазiцыйны кандыдат у прэзiдэнты Аляксандр Мiлiнкевiч. У яго дзеяннях, на думку кiраўнiка пракуратуры, бачны прыметы парушэння артыкула 167 Адмiнiстрацыйнага кодэкса, якiм прадугледжваецца адказнасць за арганiзацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Аднак абвiнавачанне Аляксандру Мiлiнкевiчу пакуль не прад’яўлена.

Усяго ж, як паведамiў Генеральны пракурор, за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у перыяд з 19 па 25 сакавiка праваахоўнымi органамi былi затрыманы больш за 500 чалавек. Да адмiнiстрацыйных арыштаў тэрмiнам на 10 сутак былi асуджаны 288 чалавек, 112 — атрымалi па 15 сутак, 53 непаўналетнiх былi адпушчаныя. Але гэта яшчэ не ўсё. Наконт ступенi вiны астатнiх удзельнiкаў акцый да гэтага часу вядзецца праверка. Паводле iнфармацыi генпракурора, сярод затрыманых таксама былi больш за 20 iншаземцаў, у тым лiку 7 грамадзян Украiны, 6 — Польшчы, 4 — Расii, 2 — Грузii, 1 — Лiтвы i 1 — Канады. Чацвёра замежнiкаў былi дэпартаваныя, дваiх непаўналетнiх адразу ж адпусцiлi, астатнiя атрымалi адмiнiстрацыйнае пакаранне ў выглядзе арышту тэрмiнам ад 3 да 15 сутак.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былому кандыдату ў прэзiдэнты Аляксандру Казулiну прад’яўлена абвiнавачанне ў хулiганстве i ў арганiзацыi групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика