Зёлкi — i лякарства, i атрутаIнфарм-укол З травалячэннем, якiм бы простым i даступным яно нi здавалася, жартаваць нельга. Нават самыя «народныя» траўкi пры недасведчаным падыходзе становяцца атрутай. Так што перад выкарыстаннем — з прафiлактычнай або лячэбнай мэтай абавязкова трэба параiцца з урачом.Трэба ведаць, што ў чыстацелу лячэбныя толькi верхавiнкi-кветкi, а ў каранях утвараецца моцная атрута. Зверабоем лечаць страўнiк, але падчас працяглага прыёму ён выклiкае запоры, таму што валодае вяжучым уздзеяннем. Чарнаплодная рабiна павышае вязкасць крывi, гiпертонiкам яна процiпаказана. У ажыне — шмат нiкацiнавай кiслаты, магчыма кровацячэнне. Мелiса правакуе iмпатэнцыю, а мацярдушка — выкiдыш. Перад тым як узяцца за травалячэнне, неабходна праверыць, як арганiзм рэагуе на раслiну. Калi на працягу 30 хвiлiн пасля таго, як вы выпiлi крыху адвару цi настойкi алергiя не з’явiлася, арганiзм дае дабро. Трымайцеся некалькiх правiлаў. Па-першае, нiколi не адступайце ад рэцэпта. Па-другое, не прымайце адвары i настоi з лекавых раслiн даўжэй за два месяцы — арганiзм прывыкне; памiж курсамi варта рабiць перапынак хоць бы з паўмесяца. Па-трэцяе, ведайце, што ад галаўнога болю дапамагае наступны адвар: кветкi рамонку, лiсце трыпутнiку вялiкага i мяты перачнай (па 50 грамаў), траву зверабою прадзiраўленага i крываўнiку звычайнага (па 15 грамаў) залiць 0,5 лiтра гатаванай вады, настойваць гадзiну, працадзiць, пiць цёплым па паўшклянкi 4 разы на дзень. Па-чацвёртае, ведайце для агульнага развiцця, што ў чай карысна дадаваць лiсце абляпiхi i парэчкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З травалячэннем, якiм бы простым i даступным яно нi здавалася, жартаваць нельга. Нават самыя «народныя» траўкi пры недасведчаным падыходзе становяцца
|
|