Трыццаць восем партызанскiх нумароў«Чырвонцы» — 85! Вялiкая Айчынная вайна стала вышэйшай формай праверкi беларускага друку, у якiм «Чырвонай змене» належыць адметнае месца. У красавiку 1946 года УК КП(б)Б, ЦК УсеЛКСМ, ЦК ЛКСМБ, рэдакцыi газет «Звязда», «Советская Белоруссия», «Комсомольская правда», «Сталинская молодежь», «Пионерская правда» вiншавалi газету з 25-годдзем. Чырвоным радком праз iх вiншавальныя адрасы праходзiць прызнанне заслуг «Чырвонкi» ў вызваленнi Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.22 чэрвеня 1941 года выйшаў апошнi мiрны нумар «Чырвонай змены». Большая частка тыражу не дайшла да падпiсчыкаў з-за налётаў нямецкай авiяцыi. Цэнтральнае месца займаюць два матэрыялы: гастролi маскоўскага Малога мастацкага акадэмiчнага тэатра iмя Горкага i ўдзел ЛКСМБ у асушэннi палескiх балот. З пэўным драматызмам чытаецца iнфармацыя аб тысячах выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў. Выраз К.М. Сiманава: «Вайна ўжо ў першыя днi падзяляе людзей на жывых i мёртвых» адносiцца i да iх. Амаль паўтара года, са жнiўня 1941-га па студзень 1943-га, газета не выходзiла. Некалькi разоў ЛКСМБ спрабаваў аднавiць яе работу. 09.05.1942 г. яго першы сакратар М.В. Зiмянiн нават накiраваў сакратару ЦК УсеКП(б) А.С. Шчарбакову пiсьмо на гэты конт, але безвынiкова. Разыходзiлiся па iншых установах супрацоўнiкi рэдакцыi «Чырвонкi». Яшчэ восенню 1941 года перасоўная друкарня «ЧЗ» была перададзена Палiтупраўленню 21-й армii, якая ў той час вяла жорсткiя баi на подступах да Гомеля. Па-рознаму складваўся лёс даваеннага рэдактара «Чырвонкi» М.П. Барашкава, якi трапiў у распараджэнне спачатку ЦК ЛКСМБ, а потым — ЦК КП(б)Б. Яўген БАРАНОЎСКI, кандыдат гiстарычных навук. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкая Айчынная вайна стала вышэйшай формай праверкi беларускага друку, у якiм «Чырвонай змене» належыць адметнае месца
|
|