Дзмiтрый Дашчынскi ўжо з новенькiм «Пасатам»
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Кажуць, што абяцанага тры гады чакаюць. Не магу сцвярджаць, колькi часу дакладна чакаў сярэбранага алiмпiйскага медаля беларускi фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi, якi ён заваяваў на нядаўнiх зiмовых Алiмпiйскiх гульнях у iтальянскiм Турыне, аднак новенькi аўтамабiль за заслугi перад Радзiмай да яго прыкацiў вельмi хутка.
Як вядома, напярэдаднi XX зiмовай Алiмпiяды ЗАТ «Мiнскi Транзiтны Банк» у партнёрстве з Беларускiм фiзкультурна-спартыўным таварыствам «Дынама» пры садзейнiчаннi кампанii Volkswagen вырашылi падтрымаць беларускiх алiмпiйцаў даволi арыгiнальным спосабам. Кожны ўладальнiк алiмпiйскага медаля турынскага ўзору ў адпаведнасцi з месцам на п’едэстале атрымлiваў аўтамабiль. Залатым лаўрэатам «свяцiў» «Volkswagen-Toureg», сярэбраных прызёраў чакаў «Volkswag-hen-Passat», бронзавым медалiстам выпадаў «Volkswagen-Golf». На жаль, адзiным прэтэндэнтам на аб’яўленую «аўтамабiлiзацыю» стаў толькi фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi, якi пасля бронзавага поспеху на АГ-98 у Нагана змог заваяваць «серабро». I вось гэтымi днямi ў рамках чарговага «Прэс-клуба» мiжнароднага аўтамабiльнага холдынга «Атлант-М» прайшло ўрачыстае ўручэнне новенькага «Пасата» галоўнаму герою Турына. Ключы ад «жалезнага каня» Дзмiтрый Дашчынскi атрымаў ад старшынi праўлення Мiнскага транзiтнага банка Андрэя Жышкевiча. Ён падкрэслiў, што гэта далёка не апошняя сумесная акцыя МТД з таварыствам «Дынама» па падтрымцы спорту вялiкiх дасягненняў. Вельмi хацелася б, заключыў Андрэй Казiмiравiч, каб гэты пачын па стымуляванню айчынных спартсменаў у далейшым быў падтрыманы i iншымi кампанiямi. Тым атлетам, якiя аказалiся па-за алiмпiйскiм п’едэсталам, ЗАТ «Мiнскi транзiтны банк» раiць не надта расстройвацца. Сумесна з афiцыйным прадстаўнiком канцэрна Volkswagen у Беларусi ЗП «Атлант-М Фарцойхгандэль» распрацавана унiкальная для беларускага рынку аўтакрэдытавання прапанова — «Volkswagen Golf 5» у крэдыт на 3 гады пад 8 працэнтаў гадавых з максiмальнай сумай крэдыту да 80 працэнтаў кошту аўтамабiля. Прапануемая МТБ стаўка мэтавага крэдыту больш чым у паўтара раза нiжэй iснуючых на рынку валютнага крэдытавання. Акрамя таго, крэдыт можна аформiць па спрошчанай працэдуры. Без сумненняў, многiм нашым алiмпiйцам будзе па сiлах хоць такiм чынам стаць уладальнiкам новенькай iншамаркi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажуць, што абяцанага тры гады чакаюць. Не магу сцвярджаць, колькi часу дакладна чакаў сярэбранага алiмпiйскага медаля беларускi фрыстайлiст Дзмiтрый
|
|