Спорт-тайм
«КАНАНIРЫ» АДНОЙ НАГОЙ У ПАЎФIНАЛЕ
Беларускi легiянер Аляксандр Глеб, якi выступае за лонданскi «Арсенал», мае ўсе шанцы згуляць у паўфiнале Лiгi чэмпiёнаў: у першым чвэрцьфiнальным матчы «кананiры» адолелi iтальянскi «Ювентус» — 2:0. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Бенфiка» (Партугалiя) — «Барселона» (Iспанiя) — 0:0, «Лiён» (Францыя) — «Мiлан» (Iталiя) — 0:0, «Iнтэр» (Iталiя) — «Вiльярэал» (Iспанiя) — 2:1. Матчы ў адказ адбудуцца 4 i 5 красавiка. ГАЛАНДСКI СПЕЦЫЯЛIСТ ДЛЯ РАСIЙСКАЙ ЗБОРНАЙ Завяршаюцца перамовы памiж кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай расiйскай зборнай па футболу Гусам Хiдзiнкам i РФС. Хутчэй за ўсё галандскi спецыялiст прыме прапанову расiян i заключыць кантракт тэрмiнам на два гады, каб працаваць з камандай у час адборачнага цыкла i фiнальнага турнiру чэмпiянату Еўропы-2008. У ФIНАЛЕ ТОЛЬКI МIНЧАНЕ За чэмпiёнства ў Адкрытым першынстве Беларусi па хакею з шайбай будуць змагацца толькi сталiчныя каманды: сапернiкам мiнскага «Дынама» сталi землякi з «Юнацтва», якiя ў паўфiнале пераадолелi магiлёўскае «Хiмвалакно» з агульным лiкам 3:1. Першы матч пройдзе 2 красавiка. ПАРАЛIМПIЙСКАМУ КАМIТЭТУ 10 ГАДОЎ Днямi Нацыянальны паралiмпiйскi камiтэт адзначыў сваё дзесяцiгоддзе. Дэбют нашых атлетаў адбыўся ў Атланце (ЗША) у 1996-м. Самую вялiкую колькасць узнагарод на зiмовай Паралiмпiядзе беларусы здабылi сёлета ў iтальянскiм Турыне — 9, а на летнiх спаборнiцтвах — у 2004-м у Афiнах — 28 медалёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi легiянер Аляксандр Глеб, якi выступае за лонданскi «Арсенал», мае ўсе шанцы згуляць у паўфiнале Лiгi чэмпiёнаў
|
|