21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдытны саюз дабраўся да вёскi

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Днямi пачаў працу крэдытны саюз грамадзян (яго мэта — акумуляванне свабодных сродкаў фiзiчных асоб i выдача пазык тым членам, якiя маюць патрэбу ў грашах), зарэгiстраваны ў адной з вёсак Мядзельскага раёна. А спажывецкi кааператыў «Сталiчны клуб узаемадапамогi», якi з’яўляецца першым беларускiм крэдытным саюзам фiзiчных асоб, налiчвае сёння амаль 200 членаў.

«Сталiчны клуб узаемадапамогi» пачаў сваю працу ў студзенi 2005 года. Тады ў iм налiчвалася 35 членаў. Сёння, як паведамiў нашаму карэспандэнту старшыня праўлення спажывецкага кааператыва Iгар Мiкульчык, iх ужо 174. «Гэта абсалютна розныя людзi. Iх узрост — ад 18 да 70 гадоў. У кааператыве ёсць i рабочыя, i прадпрымальнiкi, i пенсiянеры», — сказаў суразмоўца.

За час працы «Сталiчнага клуба ўзаемадапамогi» было прыцягнута на захаванне (пад працэнты) 138 млн 937 тыс. беларускiх рублёў. «Станоўчым момантам з’яўляецца тое, што людзi, якiя паверылi нам раней, сёння працягваюць з намi супрацоўнiчаць. Яны павялiчваюць памеры сваiх укладаў, прыводзяць сяброў i сваякоў у наш кааператыў. I людзi задаволены працэнтнымi стаўкамi. Iх, дарэчы, яны самi i ўстанаўлiваюць на агульных сходах членаў». Са студзеня летась члены спажывецкага кааператыва атрымалi ў выглядзе працэнтаў прыбытак у памеры 9 млн 540 тыс. рублёў.

Сёння сродкi прымаюцца пад 16 працэнтаў гадавых. Раней працэнты былi крыху большымi. «1 сакавiка адбыўся чарговы агульны сход пайшчыкаў i было прынята рашэнне крыху знiзiць працэнтную стаўку, да 16 працэнтаў. Гэта было зроблена для таго, каб можна было знiзiць стаўку i па выдаваемых пазыках».

Выдаюцца пазыкi зараз пад 3 працэнты ў месяц. За час працы «Сталiчнага клуба ўзаемадапамогi» было выдадзена 274 пазыкi на агульную суму больш за 260 млн рублёў. «Многiя людзi ўжо па пяць-шэсць разоў бралi невялiкiя пазыкi. Увогуле, людзi бяруць самыя розныя сумы — ад 100 тыс. да 6 млн рублёў. Аднак самая папулярная сума — 1 млн рублёў».

Новаму члену спажывецкага кааператыва звычайна даюць пазыкi толькi на суму да 1 млн рублёў тэрмiнам да 3 месяцаў. «А тыя людзi, якiя маюць ужо ў нас пэўную крэдытную гiсторыю, якiя ў тэрмiн вярталi сродкi, мы даём да 6 млн рублёў. I тэрмiн для вяртання сродкаў iм даецца значна большы — да 18 месяцаў».

Што да праблем, з якiмi сутыкаецца «Сталiчны клуб узаемадапамогi» ў сваёй дзейнасцi, то галоўная з iх звязана з парадкам падаткаабкладання пазык, якiя выдаюцца ўдзельнiкам крэдытнага саюза. Згодна з Законам «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб» уся сума пазыкi, якая выдаецца члену крэдытнага саюза, абкладаецца падаходным падаткам. Падатак уносiцца ў бюджэт крэдытным саюзам за кошт сродкаў саюза. Пасля таго, як удзельнiк саюза вяртае пазыку, сплачаны падатак падлягае вяртанню.

Дадзеная норма накiравана на недапушчэнне нявыплаты падаходнага падатку ў сiтуацыi, калi атрыманая грамадзянiнам пазыка не будзе вернута крэдытнаму саюзу i стане даходам чалавека. «Аднак прынцыпы ўзаемнага даверу i ўзаемадапамогi з’яўляюцца гарантыяй вяртання сродкаў удзельнiкамi крэдытнага саюза. Iнакш страчваецца мэтазгоднасць дзейнасцi крэдытнага саюза».

Сёння, як адзначыў Iгар Мiкульчык, у бюджэце знаходзiцца каля 8,5 млн рублёў, якiя сплацiў «Сталiчны клуб узаемадапамогi» ў выглядзе падаходнага падатку за людзей, што ўзялi пазыкi. «Гэтыя сродкi на нас не працуюць. Калi б мы не павiнны былi сплачваць падатак, то мелi б магчымасць знiжаць працэнтную стаўку па выдаваемых пазыках, сумы пазык былi б большымi... З iншага боку, iснуе маральнае задавальненне, што гэтыя сродкi працуюць на дзяржаву».

Дарэчы, беларускае заканадаўства прадугледжвае, што папярэднi парадак выплаты падаходнага падатку не распаўсюджваецца, напрыклад, на крэдыты, якiя атрымлiваюць фiзiчныя асобы ў банках. «Такiм чынам склалася сiтуацыя, калi камерцыйныя арганiзацыi — банкi, якiя ставяць у якасцi адной з асноўных мэтаў атрыманне прыбытку, знаходзяцца ў больш выгадным становiшчы, чым некамерцыйныя арганiзацыi — крэдытныя саюзы. Асноўнай мэтай апошнiх з’яўляецца не атрыманне прыбытку, а аказанне даступнай фiнансавай дапамогi малазабяспечаным катэгорыям грамадзян, якiя не могуць стаць клiентамi банкаў з-за недастатковага даходу, якi разглядаецца банкамi як нiзкая плацежаздольнасць, з-за адсутнасцi неабходнага забеспячэння па крэдыту», — сцвярджае Iгар Мiкульчык.

Старшыня праўлення «Сталiчнага клуба ўзаемадапамогi» сказаў таксама, што нядаўна ў Мiнску былi зарэгiстраваны яшчэ два крэдытныя саюзы грамадзян. Акрамя таго крэдытны саюз фiзiчных асоб з’явiўся ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна. Днямi ён выдаў першую пазыку. Таксама ў стадыi рэгiстрацыi знаходзяцца крэдытныя саюзы ў Брэсце, Вiцебску i Магiлёве.

Ацэньваючы развiццё крэдытнай кааперацыi ў Беларусi, суразмоўца сказаў:

— З аднаго боку радасна, што наш крэдытны саюз ужо не адзiн. З iншага боку новым саюзам трэба будзе станавiцца на ногi, а гэта дастаткова складана. Мы ведаем гэта па свайму вопыту. Хоць, канешне, новым крэдытным саюзам будзе крыху лягчэй, бо мы дзелiмся з iмi вопытам.

Пры сённяшнiх тэмпах росту колькасцi членаў крэдытных саюзаў у нашай краiне нам спатрэбiцца каля 50 гадоў, каб дасягнуць, напрыклад, узроўню Польшчы. Таксама мы адстаём па гадавых тэмпах росту ад Украiны i Расii... Аднак тое, што наш крэдытны саюз ужо не адзiны, надае ўпэўненасцi ў тым, што дадзеная справа мае ў Беларусi перспектывы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi пачаў працу крэдытны саюз грамадзян (яго мэта — акумуляванне свабодных сродкаў фiзiчных асоб i выдача пазык тым членам, якiя маюць патрэбу ў гра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика