Называецца, зарабiў...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Крымінал, здарэнні Пенсiянер-гамяльчанiн вырашыў крыху паправiць свае фiнансавыя справы i пусцiў да сябе двух хлопцаў на кватэру. Якi там вусны дагавор быў памiж iмi, зараз цяжка сказаць, толькi вядома, што яму давялося для тых кватарантаў i ежу гатаваць, i бялiзну iх мыць.А ўдзячнасць хлопцаў была такая: яны ўкралi ў яго грошы, адмовiлiся плацiць 150 тысяч рублёў за нагавораныя iмi тэлефонныя перамовы ды яшчэ патрабавалi ад старога яго пашпарт, каб узяць напракат бытавую тэхнiку. На гэтым цярпенне пенсiянера i скончылася. Ён звярнуўся па дапамогу куды трэба, i хлопцы вымушаны былi развiтацца з гаспадаром. Але i апошняга не пагладзiлi па галоўцы. Яму «свецiць» штраф за тое, што ён не заключыў дагавор найму з кватарантамi на пражыванне ў сябе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянер-гамяльчанiн вырашыў крыху паправiць свае фiнансавыя справы i пусцiў да сябе двух хлопцаў на кватэру
|
|