Бульбяны «бум»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З жыцця кантрабандыстаў Апошнiм часам актывiзавалiся асобы, якiя спецыялiзуюцца на незаконным вывазе бульбы з Беларусi ва Украiну.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў нашай краiны, «бульбяныя» кантрабандысты iмкнуцца вывезцi свой груз ноччу на аўтамабiлях павышанай праходнасцi. Напрыклад, у Брэсцкай вобласцi нядаўна нашымi памежнiкамi былi затрыманы тры грузавiкi ЗiЛ, на якiх кантрабандысты спрабавалi незаконна, у абход пунктаў пропуску, вывезцi агулам каля 18 тон беларускай бульбы. Пагранiчнiкi таксама выявiлi паблiзу мяжы бульбяны склад: каля двух тон клубняў знаходзiлiся ў добра замаскiраваным сховiшчы. Вiдавочна, кантрабандысты чакалi зручнага моманту, каб пераправiць груз ва Украiну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам актывiзавалiся асобы, якiя спецыялiзуюцца на незаконным вывазе бульбы з Беларусi ва Украiну
|
|