Дзеля дэбюракратызацыі
У цяперашнi час у Рэспублiцы Беларусь па iнiцыятыве Кiраўнiка дзяржавы ажыццяўляюцца комплексныя мерапрыемствы, накiраваныя на спрашчэнне работы дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый з грамадзянамi, укараненне прынцыпу «адно акно» пры ажыццяўленнi адмiнiстрацыйных дзеянняў. Асновай гэтай работы сталi Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 верасня 2005 г. № 432 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню арганiзацыi работы з грамадзянамi ў дзяржаўных органах, iншых дзяржаўных арганiзацыях» i Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. № 152 «Аб зацвярджэннi пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, якiя выконваюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi па зваротах грамадзян за выдачай даведак цi iншых дакументаў», якiя сталi фундаментам буйнамаштабнай рэформы заканадаўства. У сувязi з правядзеннем такой рэформы Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь на сваiм афiцыйным сайце ў сетцы Iнтэрнэт (www.pravo.by/ncla) створана рубрыка аб дэбюракратызацыi адмiнiстрацыйных працэдур.
Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь звяртаецца да ўсiх грамадзян з просьбай паведамляць аб адмiнiстрацыйных працэдурах, якiя, на iх думку, патрабуюць удасканалення, «дэбюракратызацыi», канкрэтных праблемах, з якiмi яны сутыкалiся цi сутыкаюцца пры звароце ў дзяржаўныя органы (арганiзацыi). Свае паведамленнi i пажаданнi грамадзяне могуць накiроўваць па электроннай пошце — center@pmrb.gov.by з паметкай «Дэбюракратызацыя».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цяперашнi час у Рэспублiцы Беларусь па iнiцыятыве Кiраўнiка дзяржавы ажыццяўляюцца комплексныя мерапрыемствы, накiраваныя на спрашчэнне работы дзярж |
|