Прэзiдэнт праiнфармаваны аб рабоце МУС па павышэнню бяспекi дарожнага руху
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка прыняў з дакладам мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава.
Былi абмеркаваны пытаннi павышэння бяспекi дарожнага руху. Прэзiдэнт прыняў рашэнне, у адпаведнасцi з якiм дазваляецца эксплуатацыя механiчных транспартных сродкаў з заводскай танiроўкай шкла пры ўмове, што гэтыя транспартныя сродкi былi набыты да 1 красавiка 2006 года. З 1 красавiка гэтага года рэгiстрацыя механiчных транспартных сродкаў з танiраваным шклом у нашай краiне ажыццяўляцца не будзе. Такiх аўтамабiляў у нашай краiне налiчваецца каля 16 тыс. Яны будуць выкарыстоўвацца з танiроўкай «да поўнага механiчнага зносу аўтамабiля». Рашэнне аб дазволе эксплуатацыi транспартных сродкаў з заводскай танiроўкай шкла прынята прэзiдэнтам з улiкам шматлiкiх пажаданняў радавых грамадзян нашай краiны. Гэта пытанне ўзнiмалася яшчэ ў час усенароднага абмеркавання праекта Правiл дарожнага руху. Мiнiстр унутраных спраў падкрэслiў, што прэзiдэнт «катэгарычна адмовiўся ад прапаноў некаторых службовых асоб зрабiць выключэнне з гэтых правiлаў i дазволiць асобным катэгорыям чыноўнiкаў i службам выкарыстоўваць танiроўку шкла ў аўтамабiлях». Пры выкананнi Правiл дарожнага руху iх удзельнiкi не падзяляюцца нi па пасадах, нi па сацыяльнаму статусу — патрабаваннi адзiныя для ўсiх грамадзян. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка прыняў з дакладам мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава
|
|