Цiхi боль чорна-белага колеруГавораць, складаней за ўсё забыць тое, чаго не было... Забыць пра доўгiя месяцы без надзеi не на заўтра, а на наступны час, хвiлiну, без цiхага адчаю, без безлiчы тых штодзённых звычайных рэчаў, якiя не заўважаеш, калi боль адступае. I адстутнасць якiх так вiдавочна, калi глядзiш на фотаздымкi серыi «Боль сцiхае няспешна». Выставу, прысвечаную 20-годдзю чарнобыльскай катастрофы, 7 красавiка а 17-й гадзiне ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi адкрывае наш калега, фотакарэспандэнт газеты «Звязда» Анатоль Кляшчук. Адкрывае некалькi дзесяткамi чорна-белых прац з амаль пятнаццацiгадовай гiсторыяй дзiцячых лёсаў, занатаваных у двайных партрэтах, мiж якiмi — гады, змясцiўшыя неверагодныя выпрабаваннi, выздараўленне, перамогу сiлы волi, любовi, кахання i... паражэнне, ад якога сцiскае сэрца, ад якога ў душы — бясконцы, чорны боль. Большасць фотаздымкаў, якiя будуць экспанавацца ў музеi амаль месяц, зроблены ў Рэспублiканскiм дзiцячым навукова-даследчым цэнтры анкалогii i гематалогii i ўжо выстаўлялiся ў Аўстрыi, Германii, Данii, ЗША, Iрландыi, Швейцарыi... Настасся ЦЕЛЕШАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гавораць, складаней за ўсё забыць тое, чаго не было... |
|