21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзверы адчынены для ўсiх

25.08.2009 21:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзверы адчынены для ўсiх

На Брэстчыне дзейнiчаюць 39 стадыёнаў, 3 плавальныя басейны, адзiн футбольны i чатыры легкаатлетычныя манежы, 779 спартыўных залаў. Толькi за апошнiя гады ў абласным цэнтры ўзведзены Палац спорту, стралковы цiр, легкаатлетычны манеж. Адноўлены стадыён “Будаўнiк”, на iм створаны па сучасных тэхналогiях два футбольныя полi са штучным пакрыццём. База спартыўных аб’ектаў працягвае iнтэнсiўна развiвацца. Аб гэтым i расказвае начальнiк упраўлення па камунiкацыях, энергетыцы i будаўнiцтве Брэсцкага аблвыканкома Вiталь БЯЛIНСКI.

- У пералiку аб’ектаў Дзяржiнвестпраграмы мiнулага года значыўся адзiн аб’ект - вяслярны канал. Яго праектаванне i будаўнiцтва вялося з улiкам мiжнародных патрабаванняў. Канал здадзены летась у кастрычнiку. Там можна праводзiць рэспублiканскiя i мiжнародныя спаборнiцтвы па акадэмiчным веславаннi i веславаннi на байдарках i каноэ.

Канал толькi частка праекта, якi ўключае вяслярную базу з iнфраструктурай. Як вядома, праект распрацаваны ў адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi. База ўключае гульнявую i дзве трэнiровачныя залы, адна з якiх будзе аснашчана спецыяльнымi вяслярнымi трэнажорамi. Прадугледжаны дзесяць дарожак для акадэмiчнага веславання. Па перыметры канала пройдзе лыжаролерная траса. Запланаваны элiнг для захоўвання спартыўных лодак i гасцiнiчны комплекс с харчаблокам, пральняй, медыка-аднаўленчым цэнтрам. Вяслярная база сёлета павiнна быць адкрыта.

 

 

 

- Работы вядуцца i на iншых аб’ектах. Сярод iх - унiверсальны спартыўны комплекс “Вiкторыя”. Як там iдзе будаўнiцтва?

- Першая чарга, кошт якой 3,3 мiльярды рублёў, уведзена ў эксплуатацыю. Брэстаўчане, напэўна, памятаюць яе ўрачыстае адкрыццё з удзелам Аляксандра Лукашэнкi. У трэнiровачнай зале праводзiць заняткi па валейболе спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву. Баскетболам, гандболам, хакеем на траве займаюцца навучэнцы школ i спортклубаў Брэста. “Вiкторыя” будуецца з улiкам усiх норм, якiя прад’явiлi мiжнародныя федэрацыi па розных вiдах спорту. Фiнансаванне ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў прадпрыемстваў i арганiзацый.

- У абласным цэнтры прыкметна яшчэ адна будаўнiчая пляцоўка - спартыўны комплекс “Брэсцкi”. Яго рэканструкцыя пачалася ў 1996 годзе. Якi аб’ём работ зроблены?

- На стадыёне “Брэсцкi”, якi аматары футбола ведаюць, як “Дынама”, завершана рэканструкцыя трыбун. Укладзена сучаснае сiнтэтычнае пакрыццё бегавой дарожкi. Падтрыбунная прастора будзе выгадна выкарыстана пад гасцiнiцу, кафэ, трэнiровачныя залы, пакой для адпачынку. Увод у эксплуатацыю стадыёна дазволiць праводзiць спаборнiцтвы па футболе i лёгкай атлетыцы самага вышэйшага ўзроўню.

Наша вобласць багата на спартыўныя таленты. Амаль 80 спартсменаў Брэстчыны ўваходзяць у склад нацыянальных каманд. У значнай ступенi iх поспехi залежаць ад развiтай спартыўнай базы абласнога цэнтра, якая штогод паляпшаецца.

 

 

 

- Вiталь Андрэевiч, а як iдуць справы з будаўнiцтвам спартыўных аб’ектаў у райцэнтрах?

- За кошт сродкаў мясцовага бюджэту вядуцца работы па рэканструкцыi стадыёна “Лакаматыў” у Баранавiчах: пабудаваны цеплавы пункт, выкананы аддзелачныя, сантэхнiчныя i цеплаiзаляцыйныя работы. Сёлета для завяршэння рэканструкцыi цэнтральнага стадыёна райцэнтра з абласнога бюджэту прадугледжана выдаткаваць 1500 мiльёнаў рублёў. Цяпер завяршаецца ўзвядзенне спартыўнага корпуса з трыбунамi на тры тысячы чалавек. Вядуцца работы на трэнiровачным футбольным полi, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыi.

- На сустрэчы з пераможцамi чэмпiянатаў краiны i Еўропы старшыня аблвыканкома Канстанцiн Сумар заверыў моладзь у тым, што спартыўная база вобласцi будзе абнаўляцца i пашырацца. Якiя новабудоўлi яшчэ меў на ўвазе Канстанцiн Андрэевiч?

- Плануецца ўзвядзенне Палаца водных вiдаў спорту ў Брэсце, 50-метровага басейна ў Пiнску, стадыёнаў у Маларыце, Бярозе, Дывыд-Гарадку, Лунiнцы i басейнаў у Бярозе i Камянцы. Распачата будаўнiцтва стандартных плавальных басейнаў i ў сельскай мясцовасцi: у вёсках Тамашоўка Брэсцкага, Клепачы i Камянюкi Камянецкага раёнаў. Плануюцца прыбудовы да спартзалы сярэдняй школы № 1 Кобрына i Дарапеевiцкай сярэдняй школы Маларыцкага раёна. З кожным годам умовы для развiцця спорту ў вобласцi паляпшаюцца. Таму варта чакаць i высокiх дасягненняў ад нашых спартсменаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика